4393 13

Стась Карпаў: Не патрабуйце забараняць і караць ад імя і па даручэнні

07.04.2017 Крыніца: Стась Карпаў для baj.by

Калі ў мяне спыталі, ці не хачу я напісаць тэкст пра працу журналістаў у Беларусі – я адразу сказаў, што хачу. Я, наогул, пастаянна нешта хачу напісаць, але не ведаю пра што. А тут — падказачка.

Тым болей падзеі такія ў апошні час… Арышты, вобшукі, канфіскацыі. Бяры і пішы. Вось журналісты і чытачы па адзін бок. А вось улада. Як бы па-іншы. Можна напісаць пра харошых журналістаў і кепскую ўладу. Ці наадварот.

Але неўзабаве адбыўся яшчэ адзін эпізод, які, уявіце сабе, уразіў мяне больш.

Ён, канешне, не такі брутальны і, безумоўна, не рэзанансны.  Не падзея, а радок у хроніцы. Але, падумаў я, пра мянтоў і журналістаў напіша нехта і без мяне. Нехта менш рэфлексіўны, нехта больш канкрэтны і заглыблены. А я хачу вось пра што.

У чарговы раз на журналістаў (на гэты раз "Нашай Нівы") падалі скаргу ў БАЖ, на гэты раз беларускія літаратары. Прычына: выданне парушыла журналісцкую этыку, асвятляючы ўганараванне лаўрэатаў прэміі «Кніга году — 2016».

Да гэтага, памятаю, было разбіральніцва з нагоды “няправільнага” інтэрв’ю Кацярыны Андрэевай ("Народная Воля") з Уладзімірам Някляевым. Тады журналістцы ў віну ставілі словы героя інтэрв'ю.

Разумееце, я не хачу і не буду расказваць пра віны і матывы. Пра правату і неправату. Я хачу сказаць вось пра  што.

Праца беларускіх журналістаў у нашай краіне — гэта не толькі рызыка быць збітым ці пасаджаным. Гэта не толькі вялізная работа за невялізныя грошы. І не толькі супрацьстаянне генератарам рэальнасці, якія таксама “ціпа журналісты”. Гэта яшчэ і бясконцае паломніцтва з завязанымі вачамі па мінным полі чужых пачуццяў.

Памятаю, падчас запісу перадачы з Аляксандрай Баярынай я спытаў, ці хацела б яна вярнуць Вільню, дапусцім, калі б гэта магчыма было зрабіць бяскроўна.

І пытанне выклікала страшэннае абурэнне з патрабаваннямі забараніць паказ інтэрв’ю і зняць яго з сайта. Разумееце? Пытанне выклікала абурэнне. А абурэнне выклікала патрабаванне забараніць.

І штука ў тым, што патрабавалі тыя самыя людзі, якія любяць расказваць пра нялёгкую барацьбу з цэнзурай, пра свае пакуты ад гэтай цэнзуры... Як бачым, пакуты пакутамі, але прыходзіць момант і высвятляецца, што пацярпелыя ад цэнзуры самі не ведаюць іншых механізмаў барацьбы з непрыемным. Таму журналіст бясконца змагаецца не толькі з уладай, непераможнай машынай тысяч дубінак і, што яшчэ страшней, соцень тысяч падпісаных і незапоўненых бланкаў. Ён змагаецца з “пачуццямі вернікаў”, а вернікі, не стрымліваючыся, абражаюцца. Іх пачуцці растуць як пухліна і як газ займаюць усю наяўную прастору.

Як толькі “неабыякавы грамадзянін” усвядоміў, што ягоныя пачуцці можна абараняць працэдурна — душа ягоная пачынае балець за ўсё.  Ён патрабуе усім заткнуць рот. А я хачу прапанаваць грамадзяніну — не абражацца.

Не абражайцеся. Ці абражайцеся і лайцеся матам. Пішыце лісты з праклёнамі ці з’едлівыя каментары. Не любіце. Не купляйце. Не заўважайце. Выкрэслівайце. Але не патрабуйце забараняць і караць ад імя і па даручэнні. Гэта пошлы жанр кляўз.

Ніхто не абвінавачвае журналіста ў неэтчынасці, пакуль той піша пра верніка “прыемнае”.  Але калі наадварот, то імгненна з’яўляюцца фармулўёкі тыпу “распальвання варожасці і напружання ў грамадстве”. Такія фармулёўкі-прэзерватывы, якія можна нацягнуць на праблему любой формы і аб’ёма.

Праблема, разумееце, з’яўляецца не тады, калі нехта непаліткарэктна пажартаваў ці расказаў, што адзін дзядзя шчыра не любіць іншага. Яна з’яўляецца, калі я адмаўляю іншым у праве гаварыць толькі таму, што не хачу чуць. Калі я патрабую прыняць мой маральны кодэкс нават на пачатку спрэчкі проста таму, што маё права ўсміхацца — гэта ўсеагульны абавязак заткнуцца.

Усе патрабуюць ад журналіста бесстароннасці  “ў прынцыпе”, але прыязнасці да сябе асабіста. Усе любяць займацца іншымі, бо іх не шкада і ненавідзяць займацца сабой: быць незадаволеным сабой — невыносна, але змяніць сябе немагчыма.

Паколькі я быў і супраць пасадак “рэгнумаўцаў”, мне лёгка гаворыцца на тэму свабоды выказвання наогул. Я упэўнены, што для журналістыкі ў прыватнасці і для грамадства ў цэлым куды карысней не абражацца ці па-чалавечы сварыцца, чым скардзіцца.

За савецкім часам склалі дастаткова індывідуальных і калектыўных скаргаў на чужыя маральныя абліччы, каб нарэшце забыцца на гэты жанр.

Таму калі казаць пра працу работнікаў медыя ў Беларусі, то хацелася б каб журналісты пры ўсіх наяўных праблемах не змагаліся хаця бы з чытачом, які ўпэўнены, што трымае ў руках рубільнік ад журналістыкі.

----

Пазіцыя аўтара не зяўляецца апошняй кропкай у гэтай дыскусіі. Сайт Baj.by заклікае бакі выказвацца па тэме.

Цімафеева, Хадановіч, Мартысевіч і яшчэ 25 чалавек звярнуліся ў Камісію па этыцы супраць “Нашай Нівы”

Каментары

"Пазіцыя аўтара не зяўляецца апошняй кропкай у гэтай дыскусіі. Сайт Baj.by заклікае бакі выказвацца па тэме."

Я нават разрыдаўся ад пачуцця свабоды слова на сённяшняй старонцы сайту БАЖ - вось, маўляў, нарэшце не свайго надрукуюць чальцы бел-чырвона-белай СМІ-мафіі, то бок мяне не бел-чырвона-белага і да таго ж не журналіста. Паглядзім.

Некалі на Нашай Ніве (калі хто не ведае, што гэта за выданне, то растлумачу - гэта СМІ-корышы Стася Карпава) прачытаў нейкі яго геніяльны твор ці то ў прозе ці то ў вершы (не памятаю) і прайшоў па спасылцы на яго старонку ў фэйсбук. Нешта напісаў у каменце... і ў адказ панесліся словы рускага мату. Як кажуць для связкі слоў у предложении, а не ў якасці абразаў у мой бок.
Я выдаліў свой каментар з той фб-старонкі Стася і больш туды не заходзіў.

Стась Карпаў: "...лайцеся матам."

Які мат ёсць у беларускай мове? Падкажыце чальцы БАЖ. Я ж вашых факультэтаў не сканчаў, дый увогуле белмову не вывучаў і таму ня ведаю. Падкажыце, калі ласка.

Здаецца ў годзе так 1976 ці 1977 пасля заняткаў у БПІ (я быў студэнт-вячэрнік) выйшлі з хлопцамі на Ленінскі прашпект і чакалі 2-ойку аўтобус. У размове з аднакашнікамі я мацярыўся налева і направа. На прыпынку стаяла дзяўчынка - таксама студэнтка толькі не з нашага курса. Яна паглядзела на мяне ў момант, калі я мацюкаўся па расейску... З тых часоў ніхто не чыў з маім вуснаў мацерных слоў - я не мацякаюся.

Ну, а вы, БАЖаўцы, бел-чырвона-белыя СМІ-мафіёзнікі-дэмакраты, можаце смела мацюгацца. Па расейску. Вы ж не русафобы ў сваіх СМІ, праўда?! Та я ж Наша Ніва, якая праз дзень друкуе генияльныя творы Стася Карпава щ прозе ци вершах, лаяльная да Расеі і расейцаў. Праўда? Праўда, што збірае грошы на вайну з Русским миром.
Галоўнае, каб у вас у журналісцкай галаве адначасова ўкладваліся і ВільняНаша і рэгнумаўцы-беларусафобы, якіх нельга садзіць пад следства за беларусафобства, каб у вас у журналісцкай бел-чырвона-белай галаве адначасова ўкладваліся дэмакратычны заклік "Жыве бел-чырвона-белая Беларусь!" і свабода слова для свайго бел-чырвона-белага дэмакратычнага асяроддзя. І ўсё ў вас будзе пучком! А там і нам, вашым чытачам, нешта дэмакратычнае з вашага барскага дэмакратычнага стала перападзе. Няхай і на руском мате.

Не ведаю, у чым была прычына канфлікта, але я вось зараз пачытаў, пачытаў і магу сказаць, што пасылаць людзей, якія размаўляюць не пра тэму, а пра сваю крыўду - гэта самы лепшы спосаб эканоміі свайго часу. як зараз.

“Неабыякавы грамадзянін”... патрабуе усім заткнуць рот". Мяркую, падпісантаў петыцыі гэта не тычыцца. Аўтар, калі Вы журналіст, апытайце хаця б 10 ці 5 з тых 28 падпісантаў, і высветліце, ці жадаюць яны "заткнуць рот" "Нашай Ніве" або нават "усім", як у Вас. Па-мойму, яны проста хочуць пачуць меркаванне камісіі БАЖ (як высветлілася з нашага ліставання з А. Бастунцом, зусім бяззубай: www.svaboda.org/a/28410218.html), а Вы на іх накінуліся...

У дадзеным выпадку зварот у камісію, лічу, быў непамысны і непатрэбны. Гэта не адмяняе таго факта, што "НН" апошнім часам з'яўлялася нізкаякасным псеўдаліберальным выданнем, якое бессаромна маніпулявала аўдыторыяй. Можа, цяпер, з прызначэннем на пасаду гал. рэд. "НН" новага, маладзейшага "кадра" нешта і зменіцца. Пажывем-пабачым.

Дарэчы, дзе ў петыцыі было патрабаванне "забараняць і караць ад імя і па даручэнні"? Пра "забарону і кару" я ўжо згадваў - усе ведаюць, камісія БАЖ ніколі не мела такіх паўнамоцтваў - ну, а што да "імя і даручэння..." Па-мойму, кожны з падпісантаў выступіў прыватна, а не па даручэнні СБП, ПЭН-цэнтра і г. д. Аўтар сам раздзьмувае на іх крыўды, не?..

Пра той выпадак, які я ўзгадаў вышэй такога не было. Тады я "нешта напісаў у каменце... і ў адказ панесліся словы рускага мату. Як кажуць для связкі слоў у предложении, а не ў якасці абразаў у мой бок."
То бок некалькі год таму я ўбачыў вельмі цікавага беларускага маладога бел-чырвона-белага чалавечка, які мацюкаецца па расейску налева і направа, і адначасова нешта ўпарывае аднагодкам (і не толькі ім) праз бел-чырвона-белую СМІ-мафію, якая друкуе твае творы.

Нічога болей. І нічога меней. Мацюкайся на здароўе і пішы пра гэта артыкулы. Не турбуйся - БАЖ-аўцы надрукуюць.

Мне падабаецца тое, што звычайна піша Стась Карпаў. Чытаю.
У прынцыпе я супраць матаў, асабліва ў публічнай прасторы. Але ж забараніць не магу.

Але тут у яго каментары на сайце БАЖ з'яўляецца мат, адрасаваны нават не ў прастору, а канкрэтнаму чалавеку.
Узгадаем, што тэкст Стасеў напісаны на падставе зварота ў камісію па этыцы БАЖ.

Прыбярыце лаянку з гэтай старонкі! Камісія па этыцы, вы што там зусім не алё?!!

Ваасчэта, калі адкінуць шуткі гумару, то Стась Карпаў падчас маючых адбыцца разборак палётаў па справе Нашай Нівы, павінен узначаліць Камісію па этыцы БАЖ і быць яе нязменным кіраўніком да таго часу, пакуль першая бел-чырвона-белая газета Наша Ніва, ой, прабачце, зноўку гэтая кітайская клавіятура нешта з памылкамі друкуе, пакуль Першая Беларуская Газета Наша Ніва будзе Першай Беларускай Газетай, а не бел-чырвона-белай, якой была, ёсць і будзе.

Правільна ПЭНаўцы зрабілі. НН скатваецца ніжэй і ніжэй, узровень журналістыкі падае. І тэксты Стася Карпава таму прыклад. Думкі ў яго бываюць добрыя, але напісанне і выкладанне іх на нізкім узроўні, крыху быдлаватым нават. Шкада, што НН абрала такі шлях і выхоўвае на такіх тэкстах і думках моладзь. Добра, што ёсць нехта, хто можа сказаць хаця б слова супраць.
Па праблеме.
Кругавая парука і прасоўванне сваіх - гэта пра НН, персанальныя крыўды, якія не даюць рэдактарам спаць спакойна і друкаваць навіны, якія былі б карысныя для чытачоў. Прыклад, чытацкае галасаванне за кнігу году. закінулі прэс-рэліз рэдактару - атрымалі адказ з адмовай друкаваць і гарой персанальных крыўдаў на ПЭН-цэнтр. Спатрэбіўся час, каб угаварыць Першую Беларускую Газету надрукаваць навіну пра чытацкую галасаванку! няўжо прыцягненне ўвагі чытачоў да беларускай літаратуры не годная справа для НН? Няўжо свае крыўды вышэй прафісіянальнай этыкі? Няўжо чытачоў пазбаўляюць магчымасці ўдзелу ў нечым ці ведання нечага з-за дзіцячых крыўдаў дарослых людзей, людзей-журналістаў, людзей-рэдактараў?

senotakaikata, я Вас разумею (гл. камент вышэй), але надта ўжо няўдалы спосаб "правучыць" "НН" выбралі падпісанты. Мала таго, што камісія па этыцы бяззубая, дык нашаніўцы яшчэ і адмаўляюцца з ёй супрацоўнічаць, а старшыня БАЖ не жадае (баіцца?) зрабіць ім заўвагу. Дый па сутнасці звароту... Ну хіба слова "нечаканасць" у загалоўку рэальна зняважыла кагосьці? І тое, што згадалі галасаванне мужа за жонку, а жонкі за мужа, хіба гэта само па сабе крамольна?

ВР, пра няўдалы спосаб...магчыма што і так, няўдалы. я сама пра гэта падумала, калі пабачыла.
адказваю на Вашыя пытанні.
нашаніўскія загалоўкі і тэксты артыкулаў, якія тычыліся прэміі, былі непрыгожымі і бруднымі, бачна было стаўленне рэдакцыі да прэміі, падліку галасоў і г.д. не будзем казаць, што гэта парушэнне журналісцкай этыкі, а то спадар Стась зноў пачне скардзіцца, як цяжка журналісту быць аб'ектыўным. але гэта сапсавала сам настрой прэміі, літаратараў, чытачоў. Наша Ніва, першая беларуская газета ("беларуская" падкрэсліць) выліла шмат бруду на шматпакутную беларускую літаратуру ("беларускую" падкрэсліць). мне як чалавеку, які спрычыніўся да стварэння чытацкага галасаванн стала сорамна і агідна. у нейкі момант пашкадавала нават, што ўвогуле ўзялася рэалізоўваць гэтую ідэю.
НН робіць са сваіх маладзенькіх чытачоў зомбі не горш,чым БТ са сваіх гледачоў. спадзяюся, што нехта з іх задумаецца над тым, што чытае на старонках НН і стане больш крытычна ставіцца да НН і журналістыкі ўвогуле. з гэтага пункту гледжання, ініцыятыва літаратараў - добрая нагода для шмат каго задумацца.
і так, нічога крамольнага ў галасаванні жонкі за мужа няма. згодная. жонка арлова за арлова голас аддала, жонка бахарэвіча - за бахарэвіча. толькі жонцы бахарэвіча дасталося ад НН, а жонцы арлова -не. what a lucky lady ;)

10.04.2017 ВР: "хіба гэта само па сабе крамольна?"

Не. Але вось нядаўна паглядзеў расейскую фільму КОНСУЛЬТАНТ і падумаў, што тое слова "нечаканасць", якое вы ўзгадалі, гэта тое ж слова "рубероид" у канцы расейскага серыяла, якое стала зацэпкай, каб Органы ў рэшце рэшт разабраліся з справай Чыкацілы.
Ну, зразумела, я далёкі ад думак параўнання паважаных Стася Карпава і маёй любімай Першай Беларускай Газеты НН з тым Чыкацілам. Не, што вы, спадараства!
Проста, калі адказчык не з’яўляецца на Камісію па этыцы, то можна ж разглядзець яго персанальную справу, як нядаўна наш беларускі суд у адсутнасці беларускі (здаецца БАЖаўкі) разглядзеў яе "курапатскую" справу і выпісаў "курапатскую" "прэмію" ў 400 рублёў з гакам.
Такім чынам, можна разглядзець і персональное дело Первой Белорусской Газеты Наша Ніва ў яе адстунасці на Камісіі. Этычныя пытанні, мяркую, магли б быць наступныя:
(1) Дзе былі не першыя беларускія газеты ЗВЯЗДА і СОВЕТСКАЯ БЕЛОРУССИЯ, калі на Сьвет Божы з’явілася сённяшняя Першая Беларуская Газета Наша Ніва (ПБГ НН)?
(2) Чаго адзін з заснавальнікаў ПБГ НН тусуецца на СВАБОДЗЕ і піша ~99,999% тэкстаў пра беларускую мову, а ў сваім прыватным (соучредитель) выданні ПБГ НН друкуецца (ці перадрукоўваецца) мо раз у дзесяцігоддзе?
(3) Ці не гэтаму навучыў яго (гл.п2) другі любіцель даляравай стабильнай касы той жа СВАБОДЫ, які заснаваў Першае Беларускае Агенства Незалежных Навінаў і з тых часоў таксама тусуецца на СВАБОДЗЕ ля той касы?
(4) А можа для пачатку хопіць і трох папярэдніх этычных пунктаў, каб пачаць разборкі палётаў у бел-чырвона-белай БАЖ ці ў бел-чырвона-белых незалежных ад крытыкі СМІ? Навошта іх пачынаць? Дзеля дзетак! Дзеля будучых пакаленняў БАЖаўцаў, якія будуць друкавацца ў ПЕРШАЙ беларускай газете ці не першай газете ЗВЯЗДА, не кажучы ўжо аб тых жа СОВЕТСКОЙ БЕЛОРУССИИ ці СВАБОДЗЕ.

senotakaikata, сапсаваны настрой - катэгорыя суб'ектыўная... У прынцыпе, журналісты не павінны пра яго дбаць, згадзіцеся.
"Робіць зомбі" - гэта моцна сказана... У мяне да пэўнага часу таксама былі завышаныя чаканні ад "НН". Як цяпер - даведайцеся тут, калі хочаце: http://belisrael.info/?p=8428
Проста ж можна ўпарта рабіць нешта сваё і не зважаць, хто там якія акцэнты (няслушна) расставіў. Была б непасрэдная абраза - іншая справа.

А хто такі Стась Карпаў? гэта не тролінг, я насамрэч асабіста не знаёмы і не ведаю, што з сябе ўяўляе чалавек, чыё меркаванне прыводзіцца на сайце БАЖ з прыпіскай, што яно не апошняе слова ў дыскусіі? Публічная персона, раскручаная сучаснымі сродкамі ў выглядзе сацсетак? але я па-за імі, таму пытаюся не пра ягоныя чалавечыя якасці ці грамадзянскія ўчынкі, жыццёвыя погляды, а проста цікаўлюся - гэта хто? На Свабодзе напісана: "Скончыў філфак БДУ. Дызайнэр, публіцыст, паэт, вядоўца інтэрнэт-тэлебачаньня"...