1005 0

Стартаваў пяты Месяц фатаграфіі ў Мінску ФОТАРЭПАРТАЖ

07.09.2018 Крыніца: Ульяна Баброва, фота аўтара

У чацвер у сталічнай галерэі "Ў” прайшло ўрачыстае адкрыццё “Месяца фатаграфіі ў Мінску – 2018”.

Тут змясцілася шэсць выставаў. Асноўным напрамкам фестывалю ў гэтым годзе стала тэма юбілею. Да інтэрпрэтацыі юбілею ўдзельнікі асноўнай фестывальнай экспазіцыі ў новай прасторы галерэі сучаснага мастацтва Ў” на Кастрычніцкай падыдуць па-рознаму.

Пра яго будуць разважаць як пра адну з вех, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы чалавечага жыцця, як пра свята лакальнага, сямейнага, маштабу і як пра элементы нацыянальных культур розных краін і кантынентаў: ад вясельных традыцый Кітая 1985–2005 гг. (Томас Савін), каталога інтэр'еру літоўскіх ЗАГСаў (Вільме Самолюніце) і архіва тыповых сямейных святаў у Польшчы (Пшэмыслаў Пакрыцкі) да выставы, прымеркаванай да гадавіны трагічнага сыходу Стэнлі Грына.

У рамках фестывалю ў Мінску будзе паказаны самы знакавы праект амерыканскага фотажурналіста – “Чорны пашпарт”, унікальны вопыт сведкі і ўдзельніка найважнейшых падзей на тэрыторыі былога СССР, ва Усходняй Еўропе, Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы і Блізкім Усходзе трох апошніх дзесяцігоддзяў. На шлюбных традыцыях беларусаў засяродзіцца праект «Беларускае вяселле: абрад, носьбіт, песня» (куратары – Дзіна Даніловіч і Анастасія Даніловіч) у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.

Упершыню ў гісторыі Месяца фатаграфіі ў Мінску асноўная экспазіцыя будзе даступная і невідушчым людзям. Куратар і актывістка Наталля Кавалевіч, якая сама не бачыць, спецыяльна арганізуе інклюзіўны маршрут: кіруючыся ім, здымкі можна будзе “прачытаць” з дапамогай гукаў і пахаў.

Каментары