674

Справаздача аб працы Камісіі па этыцы БАЖ у чэрвені-снежні 2019 года

16.01.2020

У чэрвені-снежні 2019 года Камісія па этыцы ГА “БАЖ”  падрыхтавала 2 аналітычных артыкула па сучасных праблемах журналісцкай этыкі з адпаведнымі рэкамендацыямі для СМІ: "Журналісты і СМІ ў сацыяльных сетках” і “Як пазбегнуць мовы варожасці ў медыя". І разгледзела 7 заяў на парушэнне прафесійнай этыкі.

1. Пасля абмеркавання ў дыстанцыйным парадку заявы блогера з Брэста Аляксея Голікава аб нібыта парушэннях журналісцкай этыкі шэрагам інфармацыйных рэсурсаў яму накіраваны ліст наступнага зместу:

"Уважаемый Алексей!

Члены Комиссии по этике БАЖ ознакомились с Вашим обращением и пришли к выводу, что претензии, высказанные Вами к ряду журналистов, не содержат конкретных примеров нарушения ими стандартов профессиональной этики. Если Вы хотите рассмотрения Вашего обращения по существу, то должны конкретно указать, какой журналист в каком ресурсе и какими высказываниями нарушил журналистскую этику. Что касается отказа  той или иной редакции от сотрудничества с тем или иным автором, то это ее внутреннее дело. По названным причинам Комиссия по этике БАЖ вынуждена отказать Вам в дальнейшем рассмотрении Вашего обращения. Сергей Ваганов, председатель Комиссии по этике БАЖ. "

2. Разгледжана  скарга Аляксандра Ігнацюка з Брэстскай вобласці на публікацыю сайта “Наша Ніва” ад 28 ліпеня  “Прарасійскі блогер Шарый уцёк з Украіны, але яго партыя на выбарах трапіла ў топ-10. Хто гэта і ў чым яго феномен?” і каментары да ёй. У выніку дыстанцыйнага абмеркавання заўяніку дадзены адказ наступнага зместу:

"Добры дзень, спадар Аляксандр!

Сябры Камісіі па этыцы БАЖ азнаёміліся з Вашым зваротам, тэкстам згаданай публікацыі на сайце "Нашай Нівы" і прыйшлі да высновы, што зварот не ўтрымлівае канкрэтных прыкладаў парушэння журналістам і рэдакцыяй стандартаў прафесійнай этыкі.  Няма ў Вашым звароце і доказаў няпэўнасці выкладзеных у артыкуле фактаў, "абразлівых", як Вы пішыце, і "хлуслівых сцвярджэнняў". Што тычыцца мадэрацыі каментароў, Камісія звярнула ўвагу рэдакцыі на больш пільныя адносіны да іх тэкстаў з пункту гледжання культуры выказванняў.  Звяртаем і Вашу ўвагу на недапушчальнасць выказванняў, якія Вы дазволілі сабе ў Фэйсбуку. Па гэтых прычынах мусім адмовіць Вам у разглядзе Вашага зварота на адмысловым паседжанні Камісіі. Сяргей Ваганаў, старшыня Камісіі па этыцы БАЖ" 

3. Разгледжана заява Максіма Осіпава, аднаго з арганізатараў музычнага фэстывалю “СПРАВА”, на аднабаковае асвятленне канфлікта з мясцовым свяшчэннікам  “Нашай Нівай". У выніку абмеркавання, стасункаў з заяўнікам і рэдакцыяй сайта НН дасягнута наступная дамоўленасць:

“Добрый день, уважаемый Максим!

Комиссия по этике БАЖ провела предварительное обсуждение Вашего обращения. Большинство ее членов полагает, что было бы правильно, если бы Вы предложили редакции "Нашай Нівы" обнародовать Вашу точку зрения на проблемы, возникшие в ходе подготовки и проведения фестиваля. В случае отказа от публикации Комиссия продолжит рассмотрение Вашего обращения. Сергей Ваганов, председатель Комиссии по этике БАЖ."

4. На адмысловым паседжанні Камісіі, якое адбылося 29 кастрычніка, разгледжана заява сябры БАЖ Андрэя Клікунова на недапушчальнасць аднаго з каментароў да публікацыі “Нашай Нівы”  ад 30 верасня “Рыкі Марцін і яго муж чацвёрты раз стануць бацькамі” . У выніку абмеркавання з удзелам заяўніка і галоўнага рэдактара “Нашай Нівы” Ягора Марціновіча прызнана, што гамафобны каментар з’явіўся вынікам тэхнічнай памылкі, выдалены яшчэ да паседжання Камісіі і выказаны адпаведныя прабачэнні. Заяўнік адклікаў заяву, таму пастанова не прымалася. Але Камісія звярнула ўвагу сп-ра Марціновіча на неабходнасць больш уважлівага стаўлення да мадэрацыі каментароў і наогул да публікацыі артыкулаў, якія патураюць сумнійнаму інтарэсу пэўнай часткі чытачоў, правакуюць “мову варожасці”.

5. Падчас абмеркавання звароту старшыні Рады РОО “Перспектыва” Анатоля Шумчанкі, у якім ён скардзіўся на галоўнага рэдактара партала TUT.BY Марыну Золатаву, паміж імі была дасягнута дамоўленасць, якая задаволіла абодва бакі канфлікту. Разгляд заявы  быў спынены.

6. 11 снежня адбылося адмысловае паседжанне Камісіі, на якім была разгледжана заява журналіста Зміцера Галко аб парушэнні прафесійнай этыкі ў публікацыі “Нашай Нівы” ад 23 лістападаШто вядома пра журналіста Уладзіміра Чудзянцова, затрыманага на польскай мяжы нібыта за наркотыкі?”  У выніку абмеркавання з удзелам галоўнага рэдактара “Нашай Нівы” Ягора Марціновіча прынята пастанова аб адсутнасці згаданага ў заяве парушэння. З пастановай, з пастановай і з яе абгрунтаваннем можна азнаёміцца на сайце БАЖ.

7. 26 снежня адбылося адмысловае паседжанне Камісіі, на якім была разгледжана заява галоўнага рэдактара “Нашай Нівы” Ягора Марціновіча на парушэнні прафесійнай этыкі ў публікацыі сайта Media IQ ад 13 снежня “Дело журналиста Ч. Этична ли публикация «Нашай Нівы»”. У прыватнасці, у распаўсюджаных сайтам не адпавядаючых рэчаіснасці, па меркаванні заяўніка, сцвярджэннях медыяэксперта А.Гуляева. Вынікам абмеркавання з удзелам кіраўніцтва “Нашай Нівы” і сайта Media IQ сталася пастанова Камісіі аб парушэнні прафесійнай этыкі сайтам Media IQ. З пастановай і яе абгрунтаваннем можна азнаёміцца на сайце БАЖ.

Сяргей Ваганаў,

старшыня Камісіі па этыцы БАЖ.

 

 

 

 

 

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!