427

“Справа БЕЛТА”: што даказаў судовы працэс супраць Марыны Золатавай?

07.03.2019 Крыніца: Зміцер Лукашук, "Еўрарадыё"

4 сакавіка быў агучаны прысуд галоўнаму рэдактару партала TUT.by Марыне Золатавай. Суддзя Аляксандар Петраш прысудзіў Марыне Золатавай штраф у памеры 7650 рублёў (300 базавых велічынь). Таксама Золатава мусіць сплаціць судовыя выдаткі на адвакатаў БЕЛТА ў памеры 6000 рублёў.

Ці пастаўленая гэтым прысудам кропка ў “справе БЕЛТА”? Як гэтая справа можа адбіцца на ўсёй беларускай журналістыцы? Што было самым складаным за час, пакуль ішло следства, і падчас суду?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае галоўны рэдактар TUT.by Марына Золатава.