784 0

«Советская Белоруссия» заявіла, што Tut.by — не журналісты

15.08.2018 Крыніца: svaboda.org

На сайце дзяржаўнай газэты «Советская Белоруссия» зьявіўся тэкст пад загалоўкам «Чёрного кобеля не отмоешь добела» за подпісам Сяргея Бондарава.

Аўтар адказвае выданьню Tut.by наконт «справы БелТА» і адкрытага ліста Сьледчаму камітэту, бо падазраваныя, сьцьвярджае ён, «спрабуюць адмыць брудныя плямы на сваёй рэпутацыі», «занадта ганебныя прыёмы выкарыстоўваюцца».

«А вось цяпер самы час сказаць, што з пункту гледжаньня закону ўсе гэтыя патасныя подпісы і гучныя прамовы — пусты гук. Па той простай прычыне, што згодна закону Tut.by ня ёсьць зарэгістраваным сродкам масавай інфармацыі — гэта інтэрнэт-рэсурс, які распаўсюджвае прадукцыю СМІ, — піша Сяргей Бондараў. — Увогуле зразумела, чаму супрацоўнікам парталу так ахвота звацца журналістамі: яны жадаюць карыстацца правамі, вызначанымі для гэтай прафэсіі заканадаўствам, аднак не жадаюць выконваць абавязкі, прадпісаныя тым жа законам „Аб сродках масавай інфармацыі“. Такая мудрагелістая пазыцыя кідае цень на ўвесь журналісцкі цэх, які быў вымушаны спраўджваць з законам кожную літару сваіх сюжэтаў і тэкстаў».

Аўтару таксама «было трохі пацешна назіраць, як прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу расхаджваюць па офісе Tut.by, разважаючы аб тым, што «паралізаваць працу СМІ недапушчальна», бо там «паралізаваныя супрацоўнікі настукваюць бадзёрыя тэксты». Ён адзначае, што часовы павераны ў справах ЗША і амбасадар Вялікай Брытаніі «чамусьці не ўганаравалі візытамі» дзяржаўнае выдавецтва «Беларуская навука» і дзяржаўную газэту «Культура», чые супрацоўнікі таксама падазраваныя ў «справе БелТА».

«А сутнасьць простая, — у завяршэньне Бондараў «выносіць прысуд» па справе. — Ёсьць людзі, якія бяз ведама гаспадара ўлезьлі ў ягоную кішэню і спакойна шнараць там, як па сваёй уласнай. Ці скралі што-небудзь — разьбярэцца сьледзтва. Факт застаецца фактам: ўлезьлі і шнарылі. Гэта не чыясьці адвольная здагадка, а прызнаньне адной з падазраваных».

Крымінал ці не крымінал?

Бондараў ня раз падкрэсьлівае, што «справа БелТА» гэта «звычайны крымінал». Пры гэтым шэраг беларускіх экспэртаў заяўляў, што ў справе няма складу «хакерскага» злачынства, бо сыстэмы БелТА ня ўзломваліся — магчыма, было неналежнае выкарыстаньне правоў доступу (што ня ёсьць менавіта крымінальным злачынствам), а магчыма, што і не было парушэньня (калі дамова на платны доступ не абмяжоўвае выкарыстаньне паролю трэцімі асобамі).

Справа БелТА. Факты, спісы, спасылкі па тэме

Ирина Левшина. Про пресс-службы, канализацию и «дело БЕЛТА»

Андрей Бастунец о расправе над независимыми СМИ в Беларуси

Аляксандр Класкоўскі: “Справа БЕЛТА”. Хто ёсць ху

“Справа БЕЛТА” зноў выразна правяла мяжу паміж “чэснымі” і “нячэснымі” журналістамі. Фармальна справе акурат і далі штуршок “чэсныя” (насамрэч, гледзячы па ўсім, іх проста скарысталі). І сёння, калі меркаваць па сацыяльных сетках, адносіны між двума гэтымі супольнасцямі ў нас — на мяжы класавай варожасці.

Супрацоўнікі Tut.by сьцьвярджаюць, што некаторыя ў рэдакцыі сапраўды карысталіся платнай падпіскай на навіны БелТА праз чужыя паролі, але выстаўлялі навіны ад БелТА на свой сайт толькі пасьля таго, як тыя зьяўляліся ў адкрытым доступе.

Як «тутбаеўцы», так і іншыя журналісты адзначаюць, што меры супраць падазраваных былі неадпаведныя падазрэньням: да супрацоўнікаў Tut.by, БелаПАН і іншых выданьняў прыходзілі зь ператрусамі, затрымлівалі і садзілі ў ізалятар на Акрэсьціна.

Арышты беларускіх журналістаў асудзілі АБСЭ і іншыя міжнародныя арганізацыі, нямецкі алімпійскі камітэт прыгразіў байкатаваць Эўрапейскія гульні ў Менску.

Каментары