4427

@sovbel ці @nasa_niva: хто ў студзені твітнуў больш?

16.02.2016 Крыніца: Марыя Савушкіна для www.baj.by

Даследаванне прысутнасці друкаваных медыяў у Інтэрнэце.

Сайт, дадатак для мабільнага тэлефона, старонкі ў сацыяльных сетках – джэнтэльменскі набор паважанага друкаваная выдання. Што дае газеце прысутнасць у Інтэрнэце? Пашырэнне аўдыторыі, аператыўнасць і магчымасці манетызацыі. Але ёсць і мінусы – інфармацыя ў газеце аказваецца не такой ужо і ўнікальнай. Які сэнс набываць свежы нумар, калі ўсё можна прачытаць на сайце і ў сацсетках? Пытанне-выклік, якое вымушае традыцыйныя СМІ шукаць новыя мадэлі працы, падпіскі, продажу інфармацыі і рэкламных плошчаў.

Сусветныя друкаваныя СМІ надаюць шмат увагі працы ў сацыяльных сетках, маюць сваю ўнікальную палітыку фармавання навінавай стужкі, працы з анлайн-аўдыторыяй і кантакту з чытачамі. Але асноўнае, што даюць Twitter і Facebook друкаванаму выданню, – гэта наведвальнасць сайта, і, як вынік, – падвышэнне кошту рэкламы. Гэта адзін з самых зручных і простых спосабаў дасягнуць аўдыторыі і падаць як найшырэй эксклюзіўную інфармацыю.

Як фармуюць сваю прысутнасць у Інтэрнэце беларускія друкаваныя незалежныя і дзяржаўныя выданні? Ці маюць яны акрэсленую палітыку? Хто з медыя лідар па колькасць чытачоў у сацсетках? Як адрозніваецца напаўненне Twitter і Facebook акаўнтаў дзяржаўных і незалежных выданняў? Каб адказаць на гэтыя пытанні, было праведзена параўнальнае даследаванне прысутнасці беларускіх друкаваных дзяржаўных і незалежных выданняў у Інтэрнэце і папулярных сацыяльных сетках.

Апісанне даследавання

Мэты даследавання. Выявіць палітыку прысутнасці ў Інтэрнэце і, у прыватнасці, у сацыяльных сетках друкаваных дзяржаўных і незалежных беларускіх медыя праз аналіз афіцыйных сайтаў, старонак і афіцыйных акаўнтаў газет. Выявіць найбольш актыўныя і пасіўныя традыцыйныя медыя ў Інтэрнэце, вылучыць лідараў па колькасці падпісчыкаў у сацыяльных сетках, зразумець, якая з сетак найбольш папулярная ў рэдакцый беларускіх газет і сярод чытачоў (г.зн. адказаць на пытанні, у якой з сацыяльных сетак рэдакцыі змяшчаюць больш інфармацыі і акаўнт якой газеты мае найбольшую колькасць падпісчыкаў).

Таксама аналіз закліканы даць уяўленне пра тое, на якую мадэль робяць стаўку рэдакцыі беларускіх друкаваных медыяў. Ці ёсць перспектыва канвергенцыі беларускіх друкаваных СМІ ў анлайн-выданні і ці спрабуюць рэдакцыі прадаваць кантэнт праз Інтэрнэт.

Метад і этапы даследавання. У межах даследавання былі абраныя найбольш папулярныя друкаваныя дзяржаўныя і незалежныя выданні, прааналізаваныя іх афіцыйныя сайты на наяўнасць платных паслуг, анлайн-сервісаў, рэкламы сайтаў у сацыяльных сетках і прапаноў мабільных дадаткаў.

Наступны этап даследавання – аналіз акаўнтаў абраных выданняў у сацыяльных сетках: вылучэнне старонак у найбольш папулярных сацыяльных сетках, выяўленне колькасці падпісчыкаў, колькасці інфармацыі, размешчанай рэдакцыямі ў лютым 2016 г. Апісанне і параўнанне атрыманых дадзеных.

Друкаваныя выданні: адбор, абгрунтаванне

Дзеля таго, каб параўнаць дадзеныя прысутнасці ў Інтэрнэце дзяржаўных і незалежных СМІ, былі выбраныя цэнтральныя газеты з найбольшымі накладамі: незалежнае выданне “КП-Комсомольская правда в Белорусии” і дзяржаўная газета “СБ-Беларусь сегодня”. А таксама выданні, якія прадстаўляюць вызначаны сегмент, напрыклад, газета “Звязда” – ключавое выданне дзяржаўнага холдынгу “беларускамоўных культурна-асветніцкіх друкаваных СМІ” (холдынг створаны ў лістападзе 2012 года, “Медыясфера Беларусі”, Мн, 2014, с. 9). Незалежнае выданне з амбіцыямі беларускамоўнага таблоіда – “Наша Ніва”, незалежная грамадска-палітычная газета “Народная воля” і інш.

Апісанне выданняў:

  Назва газеты Выдавец Сярэдні наклад нумара выдання (дадзеныя актуальныя напрыканцы 2015 г.) тыс. асобнікаў Афіцыйны інтэрнэт-сайт
Незалежныя выданні КП –Комсомольская правда в Белорусии ЗАО “БелКП-пресс” каля 40,
240 штосераду
kp.by
Народная Воля Унітарнае прадпрыемства “Народная Воля” 26 nv-online.info
Наша Ніва Прыватнае прадпрыемства “Суродзічы” 6 nn.by
Дзяржаўныя выданні СБ-Беларусь Сегодня Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Рэдакцыйная рада 400 sb.by
7 дней Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белорусское телеграфное агентство" 23 7dney.by
Звязда Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. 20 zviazda.by

 

Аналіз афіцыйных сайтаў вылучаных друкаваных СМІ

 

Дадзеныя, прыведзеныя вышэй у табліцы, паказваюць, што ўсе абраныя друкаваных медыя маюць афіцыйны інтэрнэт-сайт. Наступная табліца, складзеная па выніках аналізу сайтаў газет, паказвае, якія паслугі, акрамя ўласнай інфармацыі, друкаваныя выданні прапануюць аўдыторыі анлайн, у якіх сацыяльных сетках прапануюць чытачам свой кантэнт, ці маюць уласныя мабільныя дадаткі і інш.

Трэба адзначыць, што мабільны інтэрнэт – адзін з найбольш дынамічных сегментаў росту анлайн-сервісаў. Медыя фіксуюць усё больш чытачоў, якія карыстаюцца мабільнымі дадаткамі дзеля таго, каб чытаць газету.

Табліца 1.

RSS-плынь (ад анг. Rich Site Summary — узбагачанае абагульненне сайта) – гэта сервіс, з дапамогай якога ствараецца стужка кароткага апісання свежай інфармацыі на сайце са спасылкай на старонку з поўным зместам.

Прысутнасць беларускіх дзяржаўных і незалежных СМІ ў сацыяльных сетках. Аналіз афіцыйных старонак выданняў.

Ніжэй прыведзеная табліца, складзена паводле аналізу афіцыйных акаўнтаў абраных друкаваных выданняў у найбольш папулярных сацыяльных сетках Facebook, ВКонтакте, instagram, Twitter і YouTube. Кожны сацыяльны сервіс мае свае асаблівасці і скіраванасць на інфармацыйны фармат:

  • instagram – сервіс для абмену фотаздымкамі і відэа, які дазваляе здымаць фота і відэа і дастасоўваць да іх розныя фільтры.
  • YouTube - відэахостынг (сховішча), які дае магчымасць захоўваць і дэманстраваць відэа. Карыстальнікі могуць загружаць, праглядаць ацэньваць, каментаваць і дзяліцца відэа, змешчаным на YouTube, змяшчаць відэа на іншых сервісах і сайтах.
  • Twitter – сацыяльная сетка для публічнага абмену кароткімі паведамленнямі. Карыстальнікі Twitter вядуць “мікраблогі” – публікуюць інфармацыю ў выглядзе кароткіх паведамленняў (sms-фармат).
  • Facebook, і ВКонтакте – сацыяльныя сеткі, якія дазваляюць стварыць профіль, карпаратыўную старонку, групу. Сервісы дазваляюць загружаць фотаздымкі і відэа, друкаваць уласную інфармацыю, каментаваць інфармацыю “сяброў”, выказваць сваё стаўленне праз функцыі “like” ці “Мне нравится” і г.д.

Усе вышэйзгаданыя сэрвісы з’яўляюцца альбо маюць выразныя рысы сацыяльных сетак. Для медыя сацыяльныя сеткі – магутны і бясплатны інструмент працы, паколькі яны прадстаўляюць прамы адрасны выхад на інтэрнэт-аўдыторыю і даюць магчымасць значна падвысіць наведвальнасць сайта. У Беларусі, па розных дадзеных, самымі папулярнымі сацыяльнымі сеткамі з’яўлюцца ВКонтакте, Однокласники і Facebook.

 

Табліца 2. утрымлівае дадзеныя па колькасці падпісчыкаў, а таксама інфармацыю пра статус старонкі медыя, кароткае апісанне, якое СМІ дае пра сябе ў раздзеле “інфармацыя”, спасылкі на акаўнты. Прыведзеныя дадзеныя актуальныя на пачатак лютага 2016 г.

Выданне1

Facebook

ВКонтакте

instagram

Twitter

YouTube

КП –Комсомольская правда в Белорусии

Комсомольская правда в Белоруссии, Kp.by
Медиа/новости/издательство

Апісанне:
“Сайт kp.by - лидер по посещаемости среди интернет-ресурсов печатных СМИ Беларуси”

Общее количество отметок «Нравится» Страницы

15 924

Комсомольская правда - Беларусь - KP.BY

Апісанне:
“kp.by - лидер по посещаемости среди интернет-ресурсов печатных СМИ Беларуси”

Колькасць удзельнікаў групы
4 463

Onlinekpby

Апісанне:
Рады вас видеть! Здесь собраны лучшие фотографии белорусской редакции "Комсомольской Правды" и не только из
#Беларусь#Минск

Колькасць падпісчыкаў 267

KP in Belarus
@kpby

Апісаннне:
“Новости из Беларуси, лучшей в мире страны.”

Колькасць чытачоў
30 035

KP.BY
https://www.youtube.com/user/kpbyvideo/about

Апісанне:
“Видео от журналистов kp.by - самого народного сайта Беларуси! Эксклюзивные интервью звезд, удивительные кадры из жизни, песни и чудо-люди... Все это смотрите у нас!”

Колькасць падпісчыкаў 863

Народная Воля

Народная Воля

Апісанне: Медиа/новости/издательство

Общее количество отметок «Нравится» Страницы

4 877

Народная Воля

Апісанне:
Независимая общественно-политическая газета

Незалежная грамадска-палітычная газета

Колькасць удзельнікаў групы 1203

Не выяўлена акаўнта

Народная Воля

@narodnaya_volya

Апісанне:

Независимая общественно-политическая газета

Колькасць чытачоў

2241

Народная Воля

Колькасць падпісчыкаў 5

Наша Ніва

«Наша Ніва» - першая беларуская газета

Апісанне

Новости/Медиа

NN.BY / Наша Ніва медыяплатформа

Общее количество отметок

 «Нравится» 

6 723

Газета «Наша Ніва»

Апісанне

СМІ

Газета «Наша Ніва» была заснаваная ў 1906 годзе ў Вільні і адноўленая ў 1991-м. Выходзіць штотыднёва, у сераду.

Веб-сайт:

http://nn.by

Дата основания:

1906 год

Колькасць падпісчыкаў

12 090

Nashaniva

Апісанне

Наша Нiва™ - [Першая беларуская газэта з рысункамi] - афiцыйны Instagram nn.by

Колькасць падпісчыкаў

767 

NN.BY / «Наша Ніва»

@nasa_niva

Апісанне

Афіцыйны твітар NN.BY / «Наша Ніва» Беларусь / Belarus

nn.by

Колькасць чытачоў

3 409

NN videoTv

Апісанне:

Наша Ніва - першая беларуская газета. Чытайце нас на http://nn.by/

Наша Нива - первая белорусская газета. Читайте наc на http://nn.by/

Nasha Niva - the first Belarusian newspaper. Follow us on http://nn.by/

Колькасць падпісчыкаў 6 787 

СБ-Беларусь Сегодня

СБ. Беларусь Сегодня

Медиа/новости/издательство

Апісанне:

Ежедневная общественно-политическая газета, издается с августа 1927 года. Выходит 5 раз в неделю тиражом почти 400 тысяч экз.

Общее количество отметок «Нравится» 

2 652

"Беларусь Сегодня"

Апісаннне:

СМИ

Ежедневная общественно-политическая газета, издается с августа 1927 года. Выходит 5 раз в неделю тиражом почти 400 тысяч экз. Официальная страница "СБ. Беларусь Сегодня" ВКонтакте.

 

Колькасць падпісчыкаў

8 162

Не выяўлена ідэнтыфікаванага акаўнта

СБ. Беларусь Сегодня

@sovbel

Апісаннне:

Ежедневная общественно-политическая газета, издается с августа 1927 года. Выходит 5 раз в неделю тиражом почти 400 тысяч экз. Официальный твиттер-аккаунт.

Минск, Беларусь

Колькасць чытачоў

3 081

Sb.by - Беларусь Сегодня

Апісанне:

Официальный канал белорусской общественно-политической газеты «СБ. Беларусь Сегодня».

Колькасць падпісчыкаў 2 253

7 дней

Не выяўлена акаўнта

Не выяўлена акаўнта

Не выяўлена акаўнта

Не выяўлена акаўнта

Не выяўлена акаўнта

Звязда

Выдавецкі дом "Звязда"

Медиа/новости/издательство

Апісанне:

Пра гісторыю, культуру, эканоміку, бягучыя падзеі - 5 дзён на тыдзень па-беларуску!

Общее количество отметок «Нравится» Страницы

936

Звязда

Апісанне:

"Звязда" - адзіная штодзённая грамадска-палітычная беларускамоўная газета Беларусі. Заснавальнікі – Савет Міністраў, Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Штодзённы наклад – каля 25.000 асобнікаў.

"Звязда" - старэйшая газета Беларусі, якая выдаецца ўжо амаль стагоддзе. Яе першы нумар выйшаў у свет яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі – 9 жніўня 1917 года.
(…)
Галоўным рэдактарам газеты "Звязда" і дырэктарам Выдавецкага дома "Звязда" з'яўляецца Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч.

Удзельнікі групы

407 чалавек

zviazda_by

Апісанне:

Газета "Звязда"

Колькасць падпісчыкаў

65

Звязда

@zviazda

Апісанне:

Штодзённая беларускамоўная грамадска-палітычная газета. Палітыка, эканоміка, культура, краязнаўства і шмат іншага

Колькасць чытачоў

923

Не выяўлена акаўнта

Акаўнт ёсць, але ці жывы ён? Ці спрыяе ён развіццю сайта і выдання? Каб адказаць на гэтыя пытанні, варта паглядзець на інтэнсіўнасць напаўнення акаўнтаў друкаваных медыяў у розных сацыяльных сетках. Часавыя межы для збору дадзеных – студзень 2016 г.

Ніжэй ў табліцы прыведзеная колькасць інфармацыйных адзінак (пастоў, твітаў, публікацый відэа), якія з’явіліся ў групах ці на старонках абраных медыя ў сацыяльных сетках у студзені 2016 г.

 

Табліца 3. Колькасць абнаўленняў у студзені 2016. Аналіз актыўнасці друкаваных СМІ ў сацыяльных сетках
Выданне Facebook, колькасць пастоў ў студзені, 2016 ВКонтакте колькасць пастоў ў студзені, 2016 instagram, колькасць пастоў ў студзені, 2016 Twitter, колькасць твітаў у студзені, 2016 YouTube відэа ў студзені, 2016
КП –Комсомольская правда в Белорусии 84 159 Не выяўлена публікацыяў за студзень, 2016. Апошяя публікацыя - 32 тыдні таму , прыкладна чэрвень 2015 г.) 461 9
Народная Воля Не выяўлена публікацыяў за студзнь 2016. Апошні запіс у стужцы датуецца 30 ліпеня, 2015 г. Не выяўлена публікацыяў за студзнь 2016. Апошні запіс датуецца 14 кастрычніка, 2015 г. Не выяўлена Не выяўлена публікацыяў за студзень 2016. Апошні твіт ‏@narodnaya_volya датуецца 2 мая, 2014 г. Не выяўлена абнаўленняў за студзень 2016, апошняе абнаўленне 22 авг. 2013 г.
Наша Ніва 67 1016 Не выяўлена публікацыяў за студзень, 2016. Апошняя публікацыя nashaniva Наша Нiва No. 48 (933) за 23 снежня, 2015 г. За 11 дзён студзеня, з 20-га па 31 уключна, выданне размясціла 407 твітаў ( у стужцы Twitter дадзеныя дасяжныя толькі ўключна 20 студзеня 2016 г.) Гэта прыкладна 37 твітаў штодзень і прыкладна 1147 твітаў за месяц (разам з рэтвітамі). 12
СБ-Беларусь Сегодня 72 104 Не выяўлена акаўнта з актуальным зместам. З 21-га па 31-га студзеня ўключна рэдакцыя змясціла ў сваёй стужцы 230 твітаў. Гэта прыкладна 23 твіты ў дзень і прыкладна 713 твітаў за месяц. 27
7 дней --- --- --- --- ---
Звязда 66 82 Не выяўлена публікацыяў за студзень, 2016 З 21 студзень па 31 уключна выданне размясціла 107 твітаў – гэта прыкладна 10,7 Твітаў штодзень, і прыкладна 332 твіты за студзень, 2016 ---

 

Апісанне атрыманых дадзеных

Як было адзначана вышэй, усе вылучаныя выданні маюць афіцыйныя інтэрнэт-сайты. Аднак пры аналізе было выяўлена, што далёка не ўсе друкаваныя газеты імкнуцца выкарыстаць магчымасці сеціва па максімуму.

Чытаць газету праз мабільныя дадаткі актыўна прапаноўваюць незалежныя выданні “КП –Комсомольская правда в Белоруссии” і “Наша Ніва”. Лідар па колькасці і якасці прапаноў – “КП-Комсомольская правда в Белоруссии”. Рэдакцыя ўклалася ў распрацоўку дадаткаў для ўсіх папулярных мабільных пляцовак iPad, iPhone, Android, Windows Phone 8. “Наша Ніва” мае адмысловую версію для смартфонаў (версія сайта, якая ашчадзіць мабільны трафік), а таксама дадатак для Android. Сайты “Нашай Нівы” і “Народнай Волі” прапануюць PDA-версію, – спрошчаны аналаг сайта, які функцыянуе ў звязцы з асноўным сайтам і служыць для больш лёгкага і простага доступу карыстальнікаў мабільных прылад да кантэнту асноўнай версіі сайта.

Прапаноў мабільных дадаткаў, а таксама PDA-версій на сайтах дзяржаўных газет "СБ-Беларусь Сегодня", "7 дней" і "Звязда" не выяўлена.

Далей, на сайце ўсіх абраных выданняў, акрамя газеты "7 дней", ёсць прапановы далучыцца да афіцыйных групаў медыя ў сацыяльных сетках. Усе выданні рэкламуюць свае старонкі ў сацыяльных сетках Twitter, Facebook, ВКонтакте. Таксама чытаць газету праз "Однокласники" запрашаюць "Звязда", "СБ-Беларусь Сегодня" і КП –Комсомольская правда в Белорусии”. Спасылку на YouTube канал на галоўнай старонцы маюць "СБ-Беларусь Сегодня", “Наша Ніва” і “Звязда”. Акаўнты ў instagram і LiveJournal  вядзе “Наша Ніва”.

Рэдакцыйны акаўнт у месенджэры Viber мае “КП-Комсомольская правда в Белоруссии”, – рэдкі выпадак для друкаваных СМІ.

Набыць PDF версію нумара анлайн прапануюць газеты "7 дней" і "Народная Воля". Іншых прапаноў па продажы кантэнту анлайн, (праз pay wall альбо праз іншыя інструменты), у межах дадзенага даследавання не выяўлена. Амаль усе выданні на сваіх афіцыйных сайтах прапануюць падпіску на друкаваную версію выдання і змяшчаюць падрабязную інструкцыю, як яе аформіць.

Усе абраныя незалежныя выданні маюць RSS-сервіс. З дзяржаўных медыя чытаць газету праз загалоўкі з актыўнымі спасылкамі прапаноўвае толькі “Звязда”.

  • Найменшую колькасць сервісаў анлайн прапануе друкаванае выданне Дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА "7 Дней".
  • Больш за ўсё прапаноў сваёй інтэрнэт-аўдыторыі мае незалежнае выданне “КП-Комсомольская правда в Белорусии”.
  • Лідар па наяўнасці афіцыйных акаўнтаў у сацыяльных сетках – газета “Наша Ніва”. Рэдакцыя вядзе старонкі ў 6-ці сацыяльных сетках.
  • Найменш афіцыйных старонак у сацыяльных сетках мае "Народная воля".
  • Спіс сацыяльных сетак, у якіх рэдакцыі дзяржаўных выданняў "СБ-Беларусь Сегодня" і "Звязда" вядуць афіцыйныя акаўнты, аднолькавы.

Прысутнасць і пазіцыянаванне друкаваных СМІ ў сацыяльных сетках. Табліца 2

У цэлым сабраныя дадзеныя гавораць, што рэдакцыі друкаваных СМІ імкнуцца падкрэсліць сваю ўнікальнасць, адзначыць афіцыйны статус рэдакцыйнай старонкі ў сацыяльных сетках. Але інфармацыя пра выданне збольшага мае інфарматыўны і сухі характар і не заахвочвае да актыўнай камунікацыі з “сябрамі” ці падпісчыкамі груп. Выключэнне – акаўнты “КП-Комсомольская правда в Белорусии”, аздобленыя кароткімі каментарамі, вітаннямі, гумарам: "Новости из Беларуси, лучшей в мире страны", "Эксклюзивные интервью звезд, удивительные кадры из жизни, песни и чудо-люди..." і г.д.

"Наша Ніва" і іншыя газеты пазначаюць у апісанні сваіх акаўтаў дату заснавання друкаванай газеты, (напр. 1906 г.) і змяшчаюць іншыя дадзеныя пра друкаваную версію, у прыватнасці, што газета "выходзіць штотыднёва ў сераду". Ці мае гэта інфармацыя значэнне для падпісчыкаў групы “Вконтакте”?

“Народная Воля” і “СБ-Беларусь Сегодня” ва ўсіх сацыяльных сетках змяшчаюць аднолькавую інфармацыю, напрыклад, “Независимая общественно-политическая газета” (“Народная воля”). "Звязда" імкнецца даць карыстальнікам розных сацыяльных сетак розную інфармацыю. Аднак і тут галоўным у змесце з'яўляецца апісанне і прасоўванне друкаванай версіі медыя.

Колькасныя дадзеныя

Колькасць чытачоў друкаваных СМІ ў сацыяльных сетках, агульныя дадзеныя.

Сабраныя дадзеныя паказваюць, што самыя шматлікія групы ў сацыяльных сетках маюць незалежныя выданні “КП-Комсомольская правда в Белоруссии” і “Наша Ніва” (каля 50 тыс. і 30 тыс. чытачоў адпаведна). Трэцяе месца па колькасці чытачоў у сацыяльных сетках мае дзяржаўнае выданне “СБ-Беларусь сегодня” – каля 16. тыс чытачоў на момант замераў (люты 2016). На акаўнты "Народнай Волі" агульна падпісана больш за 8. тыс. чалавек. “Звязда” мае найменшы з выяўленых паказчыкаў – у сацыяльных сетках газету чытаюць 2,3 тыс. чалавек.

Як размяркоўваюцца прыведзеныя вышэй агульныя лічбы? У якіх сацыяльных сетках групы выданняў найбольш масавыя?

Размеркаванне аўдыторыі друкаваных СМІ ў папулярных сацыяльных сетках

Увогуле дадзеныя адрозніваюцца і не выяўляюць сацыяльную сетку-лідара па колькасці падпісчыкаў у групах друкаваных СМІ. Так, на “Народную волю” больш за ўсё чалавек падпісаныя ў Facebook, на “Нашу Ніву" – у сетцы ВКонтакте. “КП-Комсомольская правда в Белорусии” найбольш чытаюць у Twitter, – каля 30 тыс. падпісчыкаў, самая вялікая група друкаванага СМІ.

Памер груп дзяржаўных СМІ ў сацыяльных сетках настолькі прапарцыйны, што нават ставіць пад сумнеў прынцып спантаннасці іх фармавання. Так палова аўдыторыі “СБ-Беларусь сегодня” – сябры групы выдання ў сетцы ВКонтакте, а другая палова раўнамерна размеркаваная паміж YouTube, Facebook і Twitter. У “Звязды” колькасць падпісчыкаў у Facebook і Twitter - амаль аднолькавая.

Напаўненне акаўнтаў друкаваных медыяў у сацыяльных сетках. Аналіз інтэнсіўнасці

Проста прысутнічаць і эфектыўна працаваць у сацыяльных медыях – дзве розныя задачы. Адна справа – зарэгістраваць акаўнт і прапанаваць падпісацца на яго наведвальнікам сайта, а зусім іншая – зрабіць акаўнт цікавым, прывабным і эксклюзіўным. Аналіз напаўнення акаўнтаў друкаваных выданняў у сацыяльных сетках гаворыць пра тое, што не ўсе СМІ прыкладаюць намаганні для "пульсацыі" сваіх старонак у сацыяльных сетках.

Самыя "нежывыя" акаўнты ў сацыяльных сетках мае незалежнае выданне "Народная воля", – у студзені яны амаль не абнаўляліся. Далей – дзяржаўнае выданне "Звязда", – за месяц у сваіх акаўнтах рэдакцыя размясціла каля 500 абнаўленняў, большасць з іх у Twitter. Twitter увогуле з'яўляецца самай насычанай абнаўленнямі сацыяльнай сеткай. Магчыма, гэта тлумачыцца фарматам "мікраблога" – усяго 1-2 сказы, і навіна пайшла ў эфір.

Дзяржаўнае выданне “СБ-Беларусь сегодня” таксама актыўна карыстаецца дадзеным сервісам. У студзені рэдакцыя размясціла каля 700 твітаў. Гэта прыкладна 33 твіты кожны працоўны дзень, што значыць – свежая навіна ў акаўнце “СБ-Беларусь сегодня” ў Twitter з'яўлялася кожныя 15 хвілін (пры ўмове, што ў месяцы 21 працоўны 8-гадзінны дзень). Акрамя таго, “СБ-Беларусь сегодня” – лідар па размяшчэнні відэа ў сетцы YouTube. Рэдакцыя дзяржаўнай газеты прапанавала сваім чытачам у студзені 27 сюжэтаў. Для параўнання: “Наша Ніва” размясціла ў YouTube 12 відэа, “КП-Комсомольская правда в Белоруссии” 9.

Зноў звяртае на сябе ўвагу прапарцыйнасць і падабенства дадзеных дзяржаўных выданняў "Звязда" і "СБ-Беларусь сегодня”.

Лідар па размяшчэнні інфармацыі ў сацыяльных сетках у студзені – рэдакцыя газеты “Наша Ніва”. У Twitter і ў ВКонтакте выяўлена больш за 1000 рэдакцыйных твітаў і публікацый.

Дадзеныя ў акаўнтах “КП-Комсомольская правда в Белоруссии” падпарадкоўваюцца агульным тэндэнцыям – больш за ўсё пастоў у Twitter, затым па колькасці абнаўленняў ідуць сеткі ВКонтакте, Facebook і YouTube.

Высновы

Усе выданні – як дзяржаўныя, так і незалежныя, акрамя газеты БелТА “7 Дней”, – прысутнічаюць у сацыяльных сетках. “7 Дней” ігнаруе сацыяльныя медыя і не імкнецца прасоўваць свой кантэнт праз іх інструменты. Магчыма, таму, што выданне з’яўляецца часткай інфармацыйнага агенцтва, і сэнс існавання “7 Дней” – дасягнуць аўдыторыі, якая не карыстаецца сацыяльнымі медыя, не чытае стужку інфармацыйнага агенцтва БелТА, а аддае перавагу выключна друкаваным СМІ.

Найбольш шырока, раўнамерна і рознафарматна ў Інтэрнэце працуе рэдакцыя выдання “КП-Комсомольская правда в Белорусии”. Выданне прапануе не толькі шмат інфармацыі, але таксама зручныя прылады, інструменты і дадаткі дзеля таго, каб чытаць газету анлайн. Палітыка прыносіць свае вынікі: сайт “КП-Комсомольская правда в Белорусии” – самы наведвальны з сайтаў друкаваных СМІ ў Беларусі.

Незалежнае выданне “Народная воля” мае свае акаўнты ў сацыяльных сетках, але яны, на жаль, занядбаныя. Хутчэй за ўсё, газета робіць стаўку на сваю друкаваную версію, і падвышэнне наведвальнасці сайта не з’яўляецца прыярытэтам рэдакцыйнай палітыкі.

Менш увагі як дзяржаўныя, так і незалежныя СМІ надаюць сацыяльным сеткам, скіраваным на размяшчэнне візуальнай інфармацыі. Даследаванне ў instagram не паказалі вялікай актыўнасці СМІ ў гэтым сервісе, таксама і YouTube мае невялікія паказчыкі інтэнсіўнасці насычэння і ўдзелу аўдыторыі.

Дзяржаўныя і незалежныя выданні імкнуцца прысутнічаць у Сеціве і прыкладаюць высілкі дзеля таго, каб выглядаць у сацыяльных сетках і ў Інтэрнэце прывабна і цікава. Аднак прыярытэтам застаецца друкаваны наклад і яго падвышэнне, – усе сайты рэкламуюць падпіску на друкаваныя версіі газеты. Карыстанне інфармацыяй і дадаткамі ў Сеціве – бясплатнае. Гэта значыць, што асноўныя крыніцы прыбытку медыя па-ранейшаму знаходзяцца “ў рэале”.


[1] Лічбавыя дадзеныя актуальныя на пачатак лютага 2016. З часам дадзеныя ўдзельнікаў груп і падпісчыкаў СМІ ў сацыяльных сетках змяняюцца.

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!