НЕ - ВАЙНЕ!
1511

СМІ анлайн: як выжыць у лічбавым свеце?

18.02.2016 Крыніца: Пераклад ГА "БАЖ" паводле blog.wan-ifra.org

У блогу “Сусветнай асацыяцыі газет і выдаўцоў” медыяаналітык Андрэас Пфайфер адзначае тэндэнцыю апошняга года: замест адкрытай сеткі карыстальнікі звяртаюцца да сацыяльных платформаў, праз якія яны загружаюць створаны для мабільных прыладаў кантэнт. Такім чынам, чытачы робяцца карыстальнікамі сацыяльных платформаў і знаходзяць усё менш і менш прычынаў наведваць вэбсайты.

Зрэшты, на гэтую тэндэнцыю прыдумляюць контрмеры: напрыклад, ствараюць падтрымку платнай падпіскі для мабільных прыладаў.

Аднак эксперт раіць зрабіць крок назад і ўважліва разабрацца, па якіх законах развіваюцца выданні.

Вось як выглядаюць задачы лічбавага выдавецтва СМІ на дадзены момант:

  1. Стварыць выдатны кантэнт (часцей за ўсё пры недастатковых рэсурсах і недахопе часу);
  2. Выкласці яго на ўсе магчымыя платформы набольш аўтаматызваным спосабам;
  3. Прыдумаць, як зарабіць праз рэкламу;
  4. Прыдумаць, як зарабіць праз кантэнт;
  5. Старанна папрацаваць над віральным кантэнтам (тым, якім будуць актыўна дзяліцца ў сацыяльных сетках);
  6. Змірыцца з тым фактам, што ўсё створанае вамі, верагодна, састарэе адразу ж пасля публікацыі матэрыялу ў анлайне.

Па меркаванні Андрэаса Пфайфера, прыблізна так (у спрошчаным варыянце) працуе СМІ анлайн. Але тут выпадаюць з-пад увагі некалькі базавых фактараў, якія трэба ўлічваць.

1. Мы жывём у фізічным свеце: большасць нашых праблем існуюць у фізічным свеце, большасць прадуктаў, што мы купляем, – фізічныя, і большасць рэчаў, якія мы ўспрымаем як каштоўныя, маюць фізічны складнік;

2. Каштоўнасць лічбавых прадуктаў пастаянна змяншаецца і імкнецца да нуля;

3. Лічбавая сфера – зменлівая, гэта не фіксаваны стан;

4. Паняццем каштоўнага ў лічбавай сферы з’яўляецца пастаянны рух;

5. Немагчыма аўтаматычна стварыць выдатны прадукт;

6. Людзі растуць (і падлеткі, і міленніялы таксама);

7. Людзі мяняюцца;

8. Моцныя трэнды правакуюць моцныя антытрэнды.

Ідэя вельмі простая: мы павінныя на хвілінку забыцца пра гэты падзел на друк/лічбу, і "размясціць" сваё выдавецва ў рэальным свеце.

Нават калі мы паспяваем за пакручастым тэхналагічным ландшафтам, мы павінныя проста забыцца на аспект дастаўкі і сфакусавацца на рэальнай каштоўнасці, якую мы спрабуем данесці нашым кліентам.

Ужо заезджанай стала фраза, што ў лічбавай сферы важным з’яўляецца эксперымент, але гэты ж падыход можна аднесці і да рэальнага свету. Ключом да паспяховага бізнэсу з’яўляецца адчувальная каштоўнасць – для выдаўцоў гэта значыць, што ўвага павінна змясціцца з механістычнага аналізу дастаўкі інфармацыі на якасны падыход, які патрабуе нашмат больш адважных эксперыментаў, чым мы бачым сёння.

Пра рэалізацыю гэтых ідэй – у другой частцы артыкулу пазней.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!