628 0

Слонімскія журналісты павіншавалі хлопца-вазочніка з Днём народзінаў

13.02.2018 Крыніца: Мікіта Пастухоў для baj.by

Слонімскія актывісты БАЖ Вольга Шынкевіч, Таццяна Плахетка і Мікіта Пастухоў у рамках "Эстафеты добрых спраў" павіншавалі з 30-годзем хлопца-вазочніка.

Хлопца завуць Антон Анішчук, ён вельмі цікавіцца падзеямі ў Беларусі і свеце, футболам і музыкай. Сярод падарункаў, уручаных Антону, былі і налепкі, паштоўкі  яго ўлюбёных гуртоў "Дай Дарогу" і BRUTTO, што вельмі парадавала маладога чалавека.

Фота Таццяны Плахетка

Каментары