492 1

Следчы камітэт апублікаваў рэкамендацыі для СМІ

07.04.2017 Крыніца: sk.gov.by

Рэкамендацыі для СМІ апублікаваныя на сайце Следчага камітэта.

  • Да ўступлення прысуду ў законную сілу сродкі масавай інфармацыі не маюць права называць падазраванага, падсуднага злачынцам.

  • Неабходна выкарыстоўваць фармулёўкі, якія падкрэсліваюць папярэдні характар дадзеных, што прыводзяцца ў інфармацыйным паведамленні. Інфармацыя павінна быць старанна праверана.

  • Публікацыі не павінны аказваць ціск на органы папярэдняга следства, суд.

  • Пажадана, каб у публікацыях асвятляліся прычыны і ўмовы, якія спрыялі здзяйсненню злачынства, прыводзіліся спосабы і шляхі іх выкаранення.

  • Публікацыі не павінны раскрываць механізм і спосабы здзяйснення злачынстваў, утрымліваць тэхналагічныя падрабязнасці здзяйснення злачынных дзеянняў, спосабы ўтойвання злачынстваў.

  • Публікацыі не павінны прапагандаваць культ гвалту і жорсткасці, спрыяць нагнятанню страхаў, трывогі, адчування бездапаможнасці.

  • Недапушчальна публікаваць матэрыялы крымінальных спраў, якія падлягаюць разгляду ў закрытым судовым пасяджэнні (справы аб сэксуальных злачынствах, асабліва супраць непаўналетніх).

  • Каб пазбегнуць распальвання нацыянальнай нянавісці ці варожасці, не варта фіксаваць увагу чытачоў і гледачоў на нацыянальнай прыналежнасці асоб, якія здзейснілі злачынства.

 

Каментары

У цэлым някепскія рэкамендацыі. Каб СК яшчэ свайго галоўнага начальніка пераканаў, што "нельга называць падазраванага, падсуднага злачынцам"... А то пра Кныровіча сёлета: "Вор должен сидеть в тюрьме..." Там не было ціску на "органы папярэдняга следства, суд"?!