Лунінецкія "бажаўцы" запрасілі ў рэдакцыю "Информ-прогулки" юных артыстаў з аб'яднання "Фолк-мадэрн" Цэнтра дзіцячай творчасці на чале з педагогам Святланай Рыгораўнай Казюбердзінай.
Дзеці праспявалі "шчадроўкі", паказалі фрагмент святочнага рытуалу і былі ўзнагароджаны сувенірамі і салодкімі прызамі.