1935

Шандаровіч ― мінчанам: Калі сыходзіць з карабля пацуку, калі ён ― капітан?

26.05.2017 Крыніца: Павел Свярдлоў, Еўрарадыё

25 мая ў Мінску выступіў Віктар Шандаровіч. Пісьменнік у адзіночку "трымаў залу" больш за тры гадзіны: чытаў прозу, вершы і п'есы, адказваў на пытанні і распавядаў гісторыі з жыцця ― свайго і сучаснікаў. Публіка праводзіла яго стоячы: Шандаровіч 16 гадоў быў на беларускай сцэне персонай нон грата. Пакаленне, якое рагатала над перламі Ельцына і Чарнамырдзіна, якое чакала кожны выпуск перадач "Куклы" і "Итого", добра засумавала па яго з’едлівым гумары.

Публіка ў зале сталая. Вольныя месцы ёсць ― але не столькі, колькі бачна на знакамітым фота з мінскага канцэрта іншага вядомага расіяніна ― Уладзіміра Салаўёва. "Я на перадачу да Салаўёва не пайду, у мяне слабая нервовая сістэма!" ― аджартоўваецца Шандаровіч у адказ на пытанне гледачоў пра "Паядынак".
 

На канцэруе Уладзіміра Салаўёва ў Мінску. Фота: TUT.by. А вось на канцэртц Віктара Шандаровіча фота- і відэаздымку забаранілі.

Шандаровіч і Салаўёў ― антаганісты, таму параўнанне іх выступаў напрошваецца само сабой. Але ніякага параўнання не атрымліваецца. На сцэне яны трымаюцца зусім па-рознаму. Салаўёў прапаведуе ісціны, Шандаровіч ― сумняваецца ў кожным адказе. На пытанні пра палітычных апанентаў Салаўёў чаканіць: "Я яго не паважаю" і "А каго ён перамог?", А Шандаровіч адказвае ў стылі "зразумець і дараваць": "Што здарылася з Хазанавым? Ды нічога з ім не здарылася. Проста жыццё ― гэта стаерскія дыстанцыя. І калі чалавек, якога ты лічыў сваім сябрам, выбірае іншы шлях, не трэба галасіць з гэтай нагоды. Трэба проста зафіксаваць".

Пачынае Шандаровіч з таго, што наогул не разумее, з чаго раптам яго канцэрт дазволілі. "Я пайшоў на рэшту за газ, ― жартуе ён. ― Праўда, ёсць версія, што на злосць". І тут жа жартуе яшчэ раз: "Палову жыцця быў невыязным, а другую палову ― неўязным".

Многія афарызмы Шандаровіча ўжо даўно жывуць сваім жыццём. Напрыклад, ці чулі вы такое рытарычнае пытанне: "Калі сыходзіць з карабля пацуку, калі ён ― капітан?". А гэта ж ён прыдумаў. Альбо вось анекдот:

― А дзе гэта я?
― У раі.
― А чаму тут калючы дрот?
― Размовы у раі!

Аказваецца, гэта таксама міні-п'еса Віктара Шандаровіча. Ад тэкстаў, напісаных на пачатку 1990-х, ён паступова пераходзіць да сучаснай сатыры. Распавядае пра каалу, якая кранальна абдымала Уладзіміра Пуціна (на фразе "Вы нічога не разумееце ў каалах" нідзе да Мінска не смяяліся!), пра пачуццё гумару Барыса Ельцына. Маўляў, аднойчы ў іх з Аляксандрам Лукашэнкам адбыўся такі дыялог:

Лукашэнка: "Ды мы ж з вамі ― родныя браты!"
Ельцын: "Так, так, толькі нікому не кажы".

Ельцын і Лукашэнка. Фота: РІА "Новости".

Але самае цікавае пачалося пасля перапынку, калі Шандаровіч пачаў адказваць на пытанні.

― 150 запісак! ― дзівіцца пісьменнік.
― За 20 гадоў назбіралася! ― рэагуюць у зале.
― Ну і добра, у мяне самалёт толькі заўтра ў абед. Паспею адказаць на ўсё! ― парыруе Шандаровіч.
― Мы не спяшаемся, ― адказвае хтосьці з гледачоў.

У выніку адказы занялі больш за гадзіну.

Уражанне пра Мінск: "Нагадвае выставу дасягненняў народнай гаспадаркі".

Пра будучыню: "Паўночнай Карэі ні ў нас, ні ў вас не будзе. Ну, у літаральным варыянце. Але мы з вамі нос да носа ідзем да Паўночнай Карэі, па чарзе вырываючыся наперад".

"Мяне просяць на ўсю залу сказаць "Жыве Беларусь!". Але я, з вашага дазволу, буду казаць свае тэксты".

Пра ўладу: "Да абсалютнай улады вельмі лёгка прыйсці, але ад яе нельга сысці. Гэта міна-пастка: на яе заходзіш ― яна не выбухае. Але яна выбухае, калі з яе сходзіш. Атрыманне ўлады ― пытанне тэхнічнае. Кагосьці знішчыў, кагосьці купіў, кагосьці запалохаў, і вось ― усіх паклаў пад асфальт. А вось сысці потым нельга. І далей мы бачым: чым даўжэй тэрмін аўтарытарнай, нерухомай ўлады, тым цяжэй і больш крывавы выхад. Проста школьная матэматычная заканамернасць...Кадафі ў апошнія хвіліны свайго жыцця, я думаю, горка-горка пашкадаваў пра сваю першую апазіцыю. Таму што першая апазіцыя Кадафі была ― выпускнікі Сарбоны, якія хацелі ўсяго толькі, каб ён сышоў. А ўжо восьмая апазіцыя, якая яго прыкончыла, гэта былі дзікуны, якім не трэба было ні суда, нічога. І яны яго проста забілі. Таму, чым раней ― тым лепш. У тым ліку, і для аўтарытарнага лідара. Як бы перадаць гэта веданне туды? (Паказвае наверх)".

Палкоўнік Кадафі ў часы "першай" апазіцыі. Фота: "Русская весна".

Шандаровіч часта адказвае нечымі дасціпнымі цытатамі. "Колькі трэба будзе чакаць пераменаў? Калі чакаць ― то доўга". "Усе эпохі жудасныя ― іншых не было ніколі". "Самае страшнае для мяне? Прачнуцца не ў сваім жыцці". "Што такое глупства? Генерал Лебедзь казаў, што гэта такі розум". Апладысменты.

Адны запіскі пісьменнік пакідае на стале, іншыя ― напэўна, тыя, якія яму падабаюцца, складвае ў кішэню. Напрыклад: "Хто тая муза, якая вас натхняе?". "Заходзьце пасля канцэрта ў грымёрку, паразмаўляем пра гэта!" ― адказвае Шандаровіч.

Спадабаўся яму і пытанне пра тое, ці можна ў канцы ХХ стагоддзя выкарыстоўваць паняцце "інтэлігенцыя":

"Гэта такая саманазва людзей, якія прымаюць пэўныя правілы паводзін: быць далей ад кармушкі і несці нейкую адказнасць перад іншымі людзьмі. Гэтыя правілы людзі прымаюць для сябе добраахвотна . Гэта нельга прызначыць, гэта не мае ніякага дачынення да вышэйшай адукацыі. Проста чалавек адчувае, што ён нешта павінен рабіць. Таму размова пра гібель інтэлігенцыі ― гэта падступная і бессэнсоўная размова, калі людзі, якія абтрэслі з сябе гэтыя абавязацельствы, ім так лягчэй. Я іх добра разумею. Ён аб'яўляе пра гібель інтэлігенцыі ― значыць, ён вольны ад абавязацельстваў. Але не трэба браць на сябе так шмат. Ты выйшаў ― дзякуй, што апавясціў".

У наступным годзе Віктару Шандаровічу спаўняецца 60 гадоў, і ён плануе вярнуцца ў Мінск з юбілейным канцэртам. Таму складана сказаць, ці асцярожнічаў пісьменнік у гэты прыезд, першы за 16 гадоў.

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!