25397

Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2021 годзе (табліца, спіс зняволеных)

10.09.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" бачыць парушэнне правоў журналістаў, звязанае з выкананнем імі прафесійнай дзейнасці.

У 2020 годзе было зафіксавана 480 затрыманняў журналістаў;

У 2020 годзе было зафіксавана 97 фактаў, калі журналісты адбывалі адміністрацыйныя арышты;

У 2020 годзе журналісты правялі за кратамі больш за 1200 дзён;

У 2020 годзе пасля дня выбараў 9 жніўня было зафіксавана як мінімум 62 факты фізічнага гвалту ў дачыненні да журналістаў.

ЛІЧБЫ ГОДА. Пераслед журналістаў і медыя ў 2020 годзе

Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2020 годзе (табліца, спіс арыштаваных)

На дадзены момант ў няволі застаюцца прадстаўнікі медыя:

Кацярына Андрэева, журналістка тэлеканала "Белсат"
Дар'я Чульцова, журналістка тэлеканала "Белсат"
Ігар Лосік, кансультант "Радыё Свабода"
Сяргей Гардзіевіч, журналіст сайта "Першы Рэгіён"
Ксенія Луцкіна, былая журналістка «Беларусь 2»
Андрэй Аляксандраў, медыя-менеджар
Дзяніс Івашын, журналіст-фрылансер, "Новы  Час", InformNapalm
Анджэй Пачобут, журналіст, член "Саюза палякаў у Беларусі"
Марына Золатава, галоўны рэдактар TUT.BY
Вольга Лойка, рэдактар TUT.BY
Людміла Чэкіна, генеральны дырэктар TUT.BY
Алена Талкачова, журналіст TUT.BY
Анжэла Асад, галоўны бухгалтар TUT.BY
Ірына Рыбалка, намеснік дырэктара TUT.BY
Ала Лапатка, галоўны інжынер TUT.BY
Дар'я Данілава, RocketData, TAM.BY
Марыя Новік, намеснік галоўнага бухгалтара TUT.BY
Аляксандр Дайнэка, намеснік дырэктара TUT.BY
Андрэей Аўдзееў, менеджар TUT.BY
Кацярына Ткачэнка, юрыст TUT.BY — хатні арышт
Ірына Касцючэнка, былая юрыстка TUT.BY  — хатні арышт
Валерыя Касцюгова, рэдактар "Беларускага штогодніка", палітолаг
Аляксандр Івулін, журналіст Tribuna
Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар "Нашай Нівы"
Андрэй Скурко, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу "Нашай Нівы"

Ірына Леўшына, дырэктар, галоўны рэдактар БелаПАН
Дзмітрый Наважылаў, экс-дырэктар БелаПАН
Андрэй Маслоўскі, былы журналіст "Трыбуны"

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!