Вынікі конкурсу “Найлепшая рэгіянальная газета”, які трэці год запар арганізуецца Асацыяцыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя масмедыі”, засведчылі несумненны медыйны прарыў мясцовых СМІ. Прычым гаворка не толькі пра павелічэнне колькасці чатычоў і клікаў на нэт-платформах газет, а і пра рэальную грамадскую карысць рэгіянальных СМІ.
У гэтым конкурсе найлепшай стала маладзечанская “Рэгіянальная газета”. Яе супрацоўнікі ўзялі і найбольшую колькасць прызоў у асобных намінацыях. Карацей кажучы, прагрэс гэтага выдання відавочны.
Аляксандр Манцэвіч, галоўны рэдактар “Рэгіянальнай газеты”:
– Мы выходзім на беларускай мове. У нас маладая і вельмі таленавітая каманда, што засведчылі вынікі гэтага конкурсу. Мы проста рабілі паслядоўныя крокі. І сёлетні поспех – гэта вынік працы цэлай каманды, якая склалася ў адно цэлае. Калі гаварыць шчыра, то каманда ў любой справе – гэта ўсё.
Трэба адзначыць, што на гэты раз вельмі складана было “судзіць” дасланыя конкурсныя матэрыялы. Якасць рэгіянальнай журналістыкі адназначна вырасла.
Ганна Ягорава, выканаўчы дырэктар Асацыяцыі рэгіянальных выдаўцоў:
– Я ўпэўнена, што конкурс “Найлепшая рэгіянальная газета-2015” – гэта выдатны стымул для прафесійнага развіцця беларускіх рэгіянальных выданняў. Канкурэнцыя дадае азарту і імпэту, жадання павышаць свае паказчыкі год ад году. У гэтым годзе 12 рэгіянальных газет ўдзельнічалі ў 10 конкурсных намінацыях, мы атрымалі 193 артыкулы (ці серый артыкулаў) ад 91 журналіста.
– “Знак якасці”, які прысуджае журы, варта размяшчаць на першых палосах газет і на галоўных старонках сайтаў – каб і вашы чытачы ведалі, што атрымліваюць якасны інфармацыйны прадукт, – прапанавала намесніца старшыні ГА “БАЖ” Аліна Суравец, віншуючы ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсу.
Пераможцы-2015:
I ЛЕПШАЯ РЭГІЯНАЛЬНАЯ ГАЗЕТА ГОДА
II ЛЕПШЫ ІНТЭРНЭТ-САЙТ ГАЗЕТЫ
1 месца: «Intex-press»
2 месца: «Рэгіянальная газета»
3 месца: «Інфа-Кур'ер»
III ЛЕПШЫ АНАЛІТЫЧНЫ МАТЭРЫЯЛ
1 месца: Вольга Шуманская, «Intex-press». «Рынок труда города стремительно сужается».
2 месца: Наталля Тур, «Рэгіянальная газета». «Па талоны прыходзьце ў пяць раніцы».
3 месца: Алег Завадскі, «Брестская газета». Серыя матэрыялаў пра цяжкі фінансавы стан футбольнага клуба «Дынама-Брэст».
IV ФОТАЖУРНАЛІСТЫКА
1 месца: Аляксандр Чугуеў, «Вечерний Бобруйск», «Путешествие на край света».
2 месца: Алег Рубчэня (Алесь Дастанка), «Інфа-Кур'ер». «Мы до сих пор не верим, что это последние дни работы завода».
3 месца: Андрэй Вышынскі і Людміла Хмялеўская, «Информ-прогулка». «Лунінец. Лета. Свята».
V КУЛЬТУРА, ГІСТОРЫЯ І КРАЯЗНАЎСТВА
1 месца: Зоя Хруцкая, Наталля Тур, Настасся Роўда, «Рэгіянальная газета»: «Я была проста жонкай».
2 месца: Пётр Гузаеўскі, «Ганцавіцкі час». «Чаго чакаць калгаснікам ад рэформы СВК?», «Ад яўрэяў па-суседску», «Дзе ж мы жывем, жылі?»
3 месца: Александр Казак, «Вечерний Бобруйск», цыкл «Забытыя словы роднай мовы», «Што і як лічылі нашы продкі».
VI ЛЕПШАЕ ЖУРНАЛІСЦКАЕ РАССЛЕДАВАННЕ І ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ З ЧЫТАЧАМІ
1 месца: Ю. Палеская, «Ганцавіцкі час». «Какие товары в магазинах должны упаковывать в бесплатные пакетики?».
2 месца: Алена Зелянко, «Intex-press». Цыкл артыкулаў («Алкотестер всегда прав?», «Медицинская справка против алкотестера: шансы есть?».
3 месца: Людміла Хмялеўская, «Информ-прогулка». Серыя з чатырох публікацый: «Девять лет беспредела, или Даёшь правопорядок!», «На повестке дня - долой беспредел!», «ГСПК «Большой» - лёд тронулся!», «ГСПК «Большой» - спектр мнений».
VII ЛЕПШАЯ САЦЫЯЛЬНАЯ АКЦЫЯ ГАЗЕТЫ
1 месца: Вікторыя Капская, «Інфа-Кур'ер». «Поддержка детей помогла победить».
2 месца: Юлія Палеская, «Ганцавіцкі час». «Голас Ганцаўшчыны – 2015 - Віталь Макаед».
3 месца: Настасся Роўда, «Рэгіянальная газета». «РГ» зладзіла квэст для моладзі».
VIII ЛЕПШЫ ВІДЭАМАТЭРЫЯЛ НА САЙЦЕ ГАЗЕТЫ
1 месца: Сяргей Пятрухін, «Брестский курьер». Відэафільм-даследаванне «Мой город Брест».
2 месца: Настасся Роўда, «Рэгіянальная газета». «Гісторыя Насці са школы-інтэрната для дзяцей са слабым зрокам».
3 месца: Марта Махун, Аляксей Скрыннікаў, «Інфа-Кур'ер». Відэа-апытанне «Вуліцы імя герояў».
Таццяна Некрашэвіч, «Intex-press». «Девяностодвухлетняя бабушка из Барановичей каждый день подтягивается на турнике».
IX ЛЕПШЫ ЖУРНАЛІСЦКІ МАТЭРЫЯЛ АБ АДУКАЦЫІ
1 месца: Іна Хоміч, «Брестский курьер». «Мы вучылi вас шчырасцi. Ну-ну…»
2 месца: Наталля Тур, «Рэгіянальная газета». «Плаціць за каледж меней, чым за садок».
3 месца: Ганна Валадашчук, «Газета Слонімская». «А так хочется больше доброго и красивого, или о том, насколько рационально используются пожертвования в дошкольных учреждениях».
X ЛЕПШЫ МАТЭРЫЯЛ НА ПРАВААБАРОНЧУЮ ТЭМАТЫКУ
1 месца: Алег Супрунюк, «Брестский курьер». «Денежный оброк на свободу слова».
2 месца: «Рэгіянальная газета» (аб’ядналі матэрыялы 2 аўтараў)
- Зоя Хруцкая. «Людзі не хочуць задыхацца».
- Настасся Роўда. «Маладзечанцы ставяць пытанні аб свінакомплексе».
3 месца: Пётр Гузаеўскі, «Ганцавіцкі час». «Райисполком и Ганцевичский РУПС: принудительной подписки в районе нет!».