3195

Публічная лекцыя эксперта Офіса прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ

17.12.2015 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", eurobelarus.info

17 снежня 2015 года Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend) і Лятучы ўніверсітэт запрашаюць на публічную лекцыю Дэніз Язічы "Доступ да інфармацыі і прыватнасць у лічбавую эпоху: чаму гэта важна?"

У часе лекцыі спн. Язічы раскажа пра важнасць ролі права на доступ да публічнай інфармацыі як кампанента свабоды выказвання меркаванняў і яго шчыльнай сувязі з правам на недатыкальнасць прыватнага жыцця. Пра выпадкі, калі гэтыя правы могуць як дапаўняць, так і ўступаць з адзін з адным у канфлікт. Пра тое, як у сучасную інфармацыйную эпоху права на інфармацыю і прыватнасць закліканыя забяспечыць падсправаздачнасць інстытутаў дзяржавы грамадству і абарону інтарэсаў грамадзян.

Публічная лекцыя адбудзецца ў прасторы "ЦЭХ" (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16) а 19-й гадзіне. Уваход вольны.

Пра лектара:  
Дэніз Язічы – навуковы супрацоўнік Офіса прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі. Дэніз факусуецца на пытаннях свабоды інфармацыі, доступу да публічнай інфармацыі і інтэрнэт-свабодах у рэгіёне АБСЕ. Яна таксама выступае ў якасці каардынатара па пытаннях развіцця свабоды СМІ ў Паўднёва-Усходняй Еўропе. Мае ступень магістра ў галіне глабалізацыі і развіцця (Універсітэт Варвіка, Англія).

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!