1735

Пастанова Камісіі па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” ад 25 ліпеня 2013 года (Зільбер - Чудзянцоў)

25.07.2013 Крыніца: Камісія па этыцы ГА "БАЖ"

Разгледзеўшы на паседжаннні заяву Зільбера Рыгора Эфраімавіча, камісія ў складзе старшыні Анатоля Гуляева, сябраў Анжэлы Белуш, Марыны Загорскай, Валерыя Карбалевіча, Любові Лунёвай адзначае:

На сайце Tut.by ад  5 студзеня 2013 года апублікаваны матэрыял «Пьяный собаковод натравил бойцового пса на женщину с шарпеем» аўтара Уладзіміра Чудзянцова.

Заяўнік лічыць, што ў дадзеным матэрыяле ўтрымліваецца некарэктная і недакладная інфармацыя на адрас дастаткова вялікай катэгорыі людзей, якія трымаюць сабак і якія ў матэрыяле Чудзянцова абагульнена названыя «сабакаводамі». Заяўнік пералічвае пэўную колькасць прыкладаў з іншых матэрыялаў, спасылаецца на нарматыўныя акты і заклікае журналістаў да адказнасці за інфармацыю.

Камісія выказвае ўдзячнасць Р.Э. Зільберу за тое, што ён звяртае ўвагу на такую актуальную праблему сучаснай журналістыкі, як якасць і адказнасць.

Але камісія не бачыць неабходнасці аналізаваць матэрыял «Пьяный собаковод натравил бойцового пса на женщину с шарпеем» аўтара Уладзіміра Чудянцова па сутнасці. На думку камісіі, ні парушэнняў этычных прынцыпаў, ні абразы каго-кольвек, ні іншых парушэнняў этычнага Кодэксу БАЖ і Дэкларацыі прынцыпаў прафесійнай этыкі ў матэрыяле няма.

Старшыня камісіі Анатоль Гуляеў

Сакратар камісіі Марына Загорская