2113

Пастанова Камісіі па этыцы ГА “БАЖ” ад 6 жніўня 2015 года

06.08.2015

Камісія па этыцы ў складзе Анатоля Гуляева, Таццяны Рэвяка, Валера Карбалевіча, Змітра Падбярэзскага разгледзела заяву жыхаркі Мінска Супрановіч Г. І., якая лічыць, што журналістка Кацярына Сінюк парушыла прынцыпы журналісцкай этыкі. Гаворка ідзе пра два артыкулы, размешчаныя на сайце tut.by.

 

Першы артыкул Кацярыны Сінюк - “История брошенного ребенка. О том, почему после детдома возвращают к непутевым родителям и считают алкоголичкой” - надрукаваны 01.03.2013 г.

Прэтэнзіі спадарыні Супрановіч Г. І. да гэтага артыкулу наступныя:

"- несоответствие названия статьи её содержанию;

- использование непроверенных сведений о частной жизни героини, страдающей дебильностью.

- размещение позорящих молодую героиню цветных фото (бьющаяся в эпилептическом припадке женщина, которую по грязи тащит собака на поводке),

- сознательное нарушение автором прав третьих лиц, раскрытие их персональных данных и сведений о частной жизни, а также незаконная републикация судебных документов (решение суда).

- навязывание автором своей оценки людей и событий, предвзятость в изложении.

К тому же, данный материал был необоснованно предложен автором к комментированию, поскольку, как оказалось, обсуждались реальные события и реально существующие люди".

Камісія адзначае: памянёны вышэй артыкул на самой справе быў размешчаны на партале tut.by. Разам з тым, прэтэнзію пра “неадпаведнасць назвы артыкула яго зместу” Камісія лічыць неабгрунтаванай, бо яна абвяргаецца фактычнымі дадзенымі, апісанымі ў матэрыяле. Заяўніца не ўказала, пра якія “неправераныя звесткі пра прыватнае жыццё гераіні, якая пакутуе на дэбільнасць”, ідзе размова. Гераіня ці яе блізкія падобных прэтэнзій да аўтара матэрыяла не вылучалі і не абвяргалі выкладзенае.

Фотаздымкі, якія заяўніца лічыць “ганебнымі для маладой гераіні”, перадала для друку сама гераіня. Камісія пацвярджае, што медыцынская таямніца ахоўваецца законам і стандартамі прафесійнай этыкі журналіста, аднак у дадзеным выпадку гэтая акалічнасць мае значэнне для разумення і ацэнкі праблемы. Таму распаўсюд дадзеных звестак са згоды гераіні не можа лічыцца парушэннем.

Адносна свядомага парушэння правоў трэціх асобаў і раскрыцця іх персанальных дадзеных: рашэнне суда з’яўляецца публічным дакументам і можа быць апублікавана.

Камісія адзначае таксама: паколькі матэрыял прысвечаны грамадска значнай праблеме, лічым неабгрунтаванай прэтэнзію адносна “беспадстаўнай прапановы да каментавання”. За каментары да артыкулу журналіст не нясе адказнасці. Закон у дадзеным выпадку абсалютна справядліва ўскладае адказнасць за іх змест на каментатараў і дае магчымасці ў вызначаным парадку звяртацца ў адпаведныя дзяржаўныя органы для аспрэчвання, калі яны ўтрымліваюць інфармацыю, якая не адпавядае рэчаіснасці.

Камісія звяртае ўвагу на тое, што артыкул Кацярыны Сінюк “Как несколько комментариев на на форуме TYT.BY обернулись реальной враждой и долгими судебными разбирательствами” (26.09.2014 г.) адлюстроўвае падзеі, якая развівалася пасля публікацыі першага артыкулу і абмеркавання на форуме. Указаны ў заяве Г.І.Супрановіч артыкул “Резонансное дело…” з’яўляецца толькі перадрукам на іншым рэсурсе з іншай назвай са спасылкай на артыкул К.Сінюк, а не асобным матэрыялам.

Спадарыня Супрановіч Г. І. выстаўляе наступныя прэтэнзіі да К. Сінюк:

-- незаконное собирание и распространение информации о моей частной жизни (раскрытие персональных данных, сведений о составе семьи и семейном положении, месте работы, идентификация форумного ника с моими реальными данными);

-- использование при подготовке материала в нарушение ст. 40 Закона «О средствах массовой информации» скрытой аудиозаписи («интервью») и размещение текстовых фрагментов этого «интервью»

-- использование в цикле статей документов ограниченного доступа, запрещённых к размещению в открытом доступе, таких как решение суда, процессуальный документ органов дознания (Постановление…)

-- неподчинение распоряжению ГУВД Мингорисполкома об удалении из статьи «Как несколько комментариев…» текста названного Постановления

-- незаконное применение шрифтового варьирования при републикации судебного решения, незаконная подпись Е. Синюк фрагментов судебного постановления (резолютивной части решения суда) в нарушение ст. 309 ГПК РБ

-- использование непроверенных сведений о ходе неоконченного судебного разбирательства

-- предвзятость подачи информации, оценка автором событий и людей

-- Следует отметить, что и этот материал был небоснованно предложен автором к комментированию, что повлекло травлю, угрозы убийством, оскорбления и клевету как в мой адрес, так и в адрес моих близких.

Вместе с тем, Синюк, используя специфику интернет-журналистики, злоупотребила своим служебным положением и спровоцировала ситуацию, когда в поисковых системах (Google, Yandex.ru, mail.ru и др.) до сих пор при указании моего форумного ника и (или) персональных данных появляются ссылки на данные обо мне, указанные в первоисточнике авторства гр-ки Синюк (сообщение «Как несколько комментариев на форуме TUT.BY обернулись реальной враждой и долгими судебными разбирательствами»)".

Вывучыўшы ўсе абставіны справы, Камісія прыйшла да высновы: у артыкуле не праглядаецца распаўсюд аўтарам інфармацыі пра склад сям’і і сямейнае становішча заяўніцы, прыватных звестак пра яе.

Журналістка мела права запытваць інфармацыю пра месца працы Г. І. Супрановіч, паколькі з падзеяў, якія разгортваліся паміж напісаннем двух артыкулаў, вынікае, што канфлікт паміж Г.І. Супрановіч і С. Харэвіч палягае ў прафесійнай сферы, а артыкулы з’явіліся публічнай пляцоўкай для перанясення яго ў іншую сферу.

Форумны нік не з’яўляецца той персанальнай інфармацыяй, якая падлягае абароне ў дадзеным выпадку, паколькі персаніфікацыя мела значэнне для праваахоўных і судовых органаў. Гэтым органам дадзена законнае права высвятляць такія дадзеныя дзеля ажыццяўлення абароны правоў асобаў, якім нанесена шкода. Апублічванне ў артыкуле таксама апраўданае, паколькі ўказвае на механізм выяўлення і прыцягнення да адказнасці асобаў, якія дапускаюць незаконныя дзеянні ў інтэрнэце адносна іншых асобаў.

Рашэнне суда не з’яўляецца дакументам, забароненым для апублікавання, як і працэсуальныя дакументы праваахоўных органаў, таму іх размяшчэнне дапушчальна. Пытанні непадпарадкавання распараджэнню ГУУС Мінгарывканкама пра выдаленне з артыкула тэкста Пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы павінны разглядацца ў прававым кантэксце паміж ГУУС і парталам TUT.BY, а не ў кантэксце журналісцкай этыкі.

Адносна формы размяшчэння рэзалютыўнай часткі суда прымае рашэнне аўтар з улікам патрабаванняў суда. Прэтэнзіі Г.І. Супрановіч адносна таго, што рашэнне суда не павінна было быць апублікавана ў матэрыяле, – неабгрунтаваныя. Прымяненне шрыфтавага выдзялення – апраўданае, паколькі яно накіравана на асаблівую акцэнтацыю ўвагі чытачоў.

Разам з тым, Камісія адзначае: з Пастановы начальніка Маскоўскага РУУС г. Мінска К. Шулякоўскага, якая ёсць у дакументах Камісіі, вынікае наступнае. Праверка міліцыі па заяве Г. Супрановіч высветліла, што К. Сінюк "вела запись телефонного разговора с Супранович Г. И. и не предупредила ее об этом".

Камісія пастанаўляе:

Прызнаць гэта парушэннем Кодэксу журналісцкай этыкі, пункта "Прынцыпы пошуку і атрымання інфармацыі": «Інфармацыя павінна быць атрымана законным і этычным шляхам». А закон «Аб СМІ», раздзел 34, пункт 4.7 патрабуе “… получать согласие физических лиц на проведение аудио- и видеозаписи, кино- и фотосъёмок…» Камісія адзначае, што гэты пункт прадугледжвае некалькі выключэнняў, але ўсе яны з разгледжаным выпадкам не стасуюцца.

 

Старшыня Камісіі                                                                 А. Гуляеў

Сакратар Камісіі                                                                   Т. Рэвяка