7089

Партрэты

04.11.2014 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: 23.5 КаАП

Алесь Дзянісаў, Алесь Залеўскі, Андрэй Мялешка, Марына Маўчанава, Алесь Буракоў, Мікалай Бянько і Юлія Сівец.

АЛЕСЬ ДЗЯНІСАЎ (Гродна) 

Штраф 4 500 000 рублёў за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ» (арт. 22.9 КаАП РБ ч.2). Нагода – сюжэт на тэлеканале «Белсат» пра прэм’еру тэатральнай пастаноўкі «Фауст. Сны» у абласным тэатры лялек.

 

АЛЕСЬ ЗАЛЕЎСКІ (Гродна)

Штраф 4 500 000 рублёў за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ» (арт. 22.9 КаАП РБ ч.2).  

Нагода – сюжэт на тэлеканале “Белсат” пра прыватны музей у пасёлку Мір.

 

АНДРЭЙ МЯЛЕШКА (Гродна)

Два штрафы за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ» (арт. 22.9 КаАП РБ ч.2).  

Першы – 4 500 000 рублёў, другі – 5 250 000 рублёў.

Нагода – артыкулы на сайце “Беларускага Радыё Рацыя” пра акцыю гродзенскіх лекараў “За здаровае сэрца” і пра стварэнне экалагічнага заказніка.

 

МАРЫНА МАЎЧАНАВА (Бабруйск)

Штраф 4 800 000 рублёў за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ» (арт. 22.9 КаАП РБ ч.2). Нагода – матэрыял на сайце тэлеканала «Белсат» пра дабрачынную арганізацыю «Клуб-5000», што збірае сродкі для хворых на анкалогію.

 

АЛЕСЬ БУРАКОЎ (Магілёў)

Штраф 6 000 000 рублёў за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ» (арт. 22.9 КаАП РБ ч.2). Ператрус і вынятак камп’ютарнай тэхнікі ў яго і ў бацькоў. Нагода – некалькі публікацый на сайце рускай службы «Deutche Welle», у тым ліку пра нелегальны гандаль на беларуска-расійскім памежжы, школу правоў чалавека і свіную чуму.

 

МІКАЛАЙ БЯНЬКО і ЮЛІЯ СІВЕЦ (Гомель)

Пісьмовыя папярэджанні пракуратуры за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі. Нагода – рэпартажы на “Беларускім Радыё Рацыя”, у тым ліку “Забыты Чарнобыль” і “Шчодрыкі па-гомельску”.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!