2026

Паліттэхналогіі ў Беларусі і метады абароны ад маніпуляцыяў

18.12.2015 Крыніца: belsat.eu

На момант распаду Савецкага Саюзу і ўтварэння новых незалежных дзяржаваў не склалася паўнавартаснай палітычнай культуры ў нашым грамадстве. Таму палітыка ўсталёўвалася штучна.

З’явіліся і набылі моц паліттэхналогіі, якія не маюць адпаведніка ў краінах з даўняй палітычнай культурай.

Што з сябе ўяўляюць паліттэхналогіі трэцяга пакалення?  Ці гэта феномен толькі постсавецкай прасторы? Як намі маніпулявалі падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў і раней? Чаму нас так лёгка купіць на папулісцкія заявы і лозунгі?

Хто з беларускіх палітыкаў і арганізацый ды партыяў ёсць прадуктам паліттэхналогій трэцяга пакалення? Як абараніцца ад маніпуляцый?

Пра гэта і не толькі – старэйшы аналітык Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі Аксана Шэлест у «Размове Мацкевіча».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!