НЕ - ВАЙНЕ!
2108

Новы вірус у Фэйсбуку ўзламвае акаўнт і посціць порна. Як змагацца?

04.10.2016 Крыніца: Віталь Ругайн, Еўрарадыё

У Фэйсбуку з’явіўся новы вірус, які можа стаць асабліва непрыемным для карыстальнікаў з Беларусі. Ён посціць ад вашага імя спасылку на порна. А ў Беларусі ўжо некалькіх чалавек асудзілі за публікацыю порна у сацыяльных сетках.

Сутнасць віруса такая: ён атрымоўвае доступ да ваша ФБ і посціць вам на старонку спасылку на парнаграфію. Пры гэтым адзначае усіх вашых сяброў, каб гэтая спасылка з’явілася і на іх старонцы. Таму спасылку бачаць у стужцы не толькі вашы сябры але і іх сябры. Калі ж нехта клікне на спасылку, то таксама заразіцца вірусам.

У 2016 годзе з'явілася новая разнавіднасць гэтага віруса. Цяпер ён рассылае спасылкі ў асабістых паведамленнях падпісваючы іх, як відэа з вамі. Чалавек, які адкрывае відэа — заражаецца і сам пачынае рассылаць такія спасылкі.

Што рабіць? Еўрарадыё распісала ўсё па пунктах. Для абодвух варыянтаў павінны працаваць аднолькавыя дзеянні.

Не клікайце ні на якія падазроныя спасылкі ў ФБ (у першую чаргу, на парнаграфію, бо гэта асноўны спосаб, якім карыстаюцца злачынцы. Не клікайце ўвогуле на порна-спасылкі ў ФБ, лепш глядзіце парнаграфію на вядомых сайтах). Праўда нядаўна ўпершыню ў гісторыі вірус распаўсюджваўся праз спасылку на відэа нібыта з канфлікту на Данбасе.

Каб вас не маглі адзначыць на спасылцы з порна і яно не з’явілася на вашай старонцы змяніце наладкі прыватнасці наступным чынам, указаным на малюнку. Падрабязней пра наладкі прыватнасці можаце пачытаць тут. Там усё распісана па пунктах.

Што рабіць, калі вы ўсё ж падхапілі вірус і ён запосціў вам спасылку на сцяну. Як толькі заўважылі гэты факт, адразу выдаляйце пост. Але гэта, хутчэй за ўсё, не дапаможа, бо ваш акаўнт узламаны і ён можа з’явіцца зноў. Таму не панікуем і вяртаем сабе доступ да акаўнта.

Крок першы: Зайдзіце ў налады Фэйсбуку, на ўкладку прыкладанняў https://www.facebook.com/settings?tab=applications і адключыце там усё прыкладанні (яно скіне доступ да вашага ўліковага ўсім пашырэнням і не будзе мець магчымасці рассылаць спам праз фэйсбук)

2. Крок другі: Зайдзіце ў пашырэнні вашага браўзэра і выдаліце невядомыя вам пашырэнні. Часта вірус распаўсюджваецца праз прыкладанне YouTurn. Больш падрабязна тут.

Мяняем пароль. Для гэтага ўваходзім ў наладкі — уводзім стары пароль, уводзім новы два разы і націскаем змяніць.

Абіраем пункт "выйсці з акаўнта на іншых прыладах" і націскаем далей.

Далей ФБ прапаноўвае абараніць ваш акаўнт. Пагаджаемся і пачынаем.

Правяраем апошнія дзеянні. Калі бачыце падазроныя спасылкі, якія вы не посцілі, выдаляем.

Заходзім у наладкі і абіраем пункт "Бяспека". Націскаем пункт "Папярэджанне аб уваходзе і абіраем там варыянты папярэджанняў на тэлефон ці e-mail. Цяпер пры кожным уваходзе ў ваш акаўнт вы будзеце атрымліваць паведамленне.

Настройваем пацверджанне ўвахода. Абіраем пункт "Запытваць код бяспекі, каб атрымаць доступ да майго акаўнта з незнаёмых браўзераў". Націскаем пачаць.

На ваш мабільны нумар, які вы указалі падчас рэгістрацыі, прыйдзе СМС з кодам, які трэба увесці. Можна таксама змяніць нумар тэлефона, калі той нумар не актуальны. Уводзім код.

Націскаем "Запытваць коды цяпер". Цяпер ваш мабільны тэлефон прывязаны да акаўнта ФБ.

Калі ў вас няма роумінгу ці вы проста не хочаце атрымліваць код праз СМС, трэба настроіць Google authenticator. Пампуем праз Google authenticator на мабільны тэлефон. Абіраем у ФБ "генератар кодаў" і "усталяваць іншы спосаб атрымання кодаў бяспекі".

Запускаем на мабільным Google authenticator і скануем QR-код (калі на тэлефоне няма сканера, то праграма сама прапануе вам яго спампаваць).

Пасля сканавання кода ў мабільным прыстасаванні Google authenticator з’явіцца генератар кодаў для вашага ФБ. Гэтыя коды можна уводзіць замест тых, што вы атрымлівалі раней па СМС.

Коды аднаразовыя і дзейнічаюць адну хвіліну. Праз кожную хвіліну генератар будзе выдаваць новы код. Вам не трэба мець доступ да інтэрнэта. Генерацыя кода адбываецца оф-лайн па алгарытме, які ведае толькі прылада на вашым тэлефоне. Цяпер каб увайсці ў ваш акаўнт ФБ не дастаткова ведаць ваш пароль. Трэба мець ваш тэлефон каб атрымаць код бяспекі. таму нават калі нехта скрадзе ваш пароль, ён не зможа ўвайсці ў Фэйсбук. А калі паспрабуе, то вы атрымаеце папярэджанне і зможаце памяняць пароль.

Калі вы згубіце тэлефон, можаце назаўсёды згубіць доступ да сваёй старонкі. Каб гэтага не здарылася, спампуйце аднаразовыя коды бяспекі і раздрукуйце. Захоўвайце іх у надзейным месцы вядомым толькі вам. У выпадку, калі тэлефона не стане, вы зможаце аднавіць доступ да акаўнта і прывязаць да яго новы тэлефон.

Мы дакладна не ведаем, якім чынам вірус атрымоўвае доступ да вашай старонкі. Таму трэба праверыць усе варыянты.

Заходзьце ў меню "Прыкладанні" і выдаляем усе прыкладанні, якія вы не ведаеце.

Пасля гэтага варта прасканаваць свой камп’ютар антывірусам, сам ФБ прапануе Eset Nod. Але можаце абраць на свой густ. Таксама трэба прасканаваць сістэму праграмай adwcleaner.

Скануйце і выдаляйце знойдзеныя вірусы.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!