2999

«Не магло быць інакш, улічваючы, што 20 гадоў бесперапынна парушаліся правы на свабоду выказвання»

14.10.2015 Крыніца: Паводле БелаПАН

Спецдакладчык ААН па сітуацыі ў Беларусі Міклаш Харашці пракаментаваў прэзідэнцкія выбары, якія прайшлі 11 кастрычніка. Ён лічыць, што "выбарчы працэс быў зрэжысаваны, а вынік — прадвызначаны". Тэкст заявы апублікаваны на сайце ўпраўлення вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, – перадае БелаПАН.

Харашці адзначыў, што акцыі супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў не разганяліся з прымяненнем сілы, але пры гэтым выказаў шкадаванне, што не было ніякага прагрэсу ў забеспячэнні права беларусаў на сумленныя і адкрытыя выбары.

"Не магло быць інакш, улічваючы, што 20 гадоў бесперапынна парушаліся правы на свабоду выказвання, сходаў і аб'яднанняў, якія з'яўляюцца абавязковымі ўмовамі для рэальнай канкурэнцыі", — заявіў спецдакладчык.

Сп. Харашці звярнуў увагу на атмасферу запалохвання падчас выбарчай кампаніі, у тым ліку шляхам пагроз аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці за заклікі да байкоту.

Сярод рэкамендацый па паляпшэнні сітуацыі ў краіне Міклаш Харашці назваў правядзенне рэформ у сферы дзейнасці СМІ.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!