1647

Не хадзі ў журналістыку: тры прычыны ад Сямёна Печанко

14.06.2016 Крыніца: Янина МЕЛЬНИКОВА, mediakritika.by

Mediakritika.by працягвае летні праект “шкодных парадаў” ад дасведчаных журналістаў маладым людзям, якія толькі плануюць зрабіць свае першыя крокі ў прафесіі.

Гэтым разам сваімі парадамі з нашымі чытачамі дзеліцца журналіст “Салідарнасці” Сямён Печанко.

Парада першая: не пойдзеш у журналістыку — пазбегнеш стрэсаў

Журналістыка — надзвычай стрэсавая прафесія. І ў Беларусі гэта адчуваецца вастрэй. Асабліва, калі ты працуеш у незалежным СМІ, тым больш — калі ты фрылансер або неакрэдытаваны супрацоўнік замежнай рэдакцыі. Ужо толькі за гэта цябе могуць судзіць. А яшчэ ёсць рызыка ператрусаў, канфіскацый, затрыманняў і «сутак».

Парада другая: не пойдзеш у журналістыку — лепш будзеш спаць

Журналіст ведае нашмат больш, чым ягоны сярэднестатыстычны чытач/глядач/слухач. Ты даведваешся пра многае нашмат раней за сваіх блізкіх, суседзяў, людзей, з якімі вяртаешся з працы ў адным вагоне метро. І з часам груз тваёй абазнанасці пачынае ціснуць на цябе.

Парада трэцяя: не пойдзеш у журналістыку — не расчаруешся ў кумірах

Журналістыка стане для многіх пропускам у свет уласных куміраў — літаратараў, актораў, музыкаў. Пасля начной вандроўкі ў аўтобусе з беларускімі музыкамі на адзін з замежных фэстаў я зрабіў для сябе выснову: лепш не ведаць асабіста таго, чые песні ты слухаеш, чые кнігі чытаеш.

Фота з Facebook Сямёна Печанко

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!