580

Найлепшыя вокладкі сусветных часопісаў напрыканцы восені 2020-га. Не толькі COVID-19

05.12.2020 Крыніца: Вольга ХВОІН

Прапанауем вам падборку вокладак сусветных і лакальных часопісаў. Што цяпер ў інфармацыйным парадку дня і як гэта падаюць медыя ды ілюстратары?

New York

Страх супраць задавальнення. Начное жыццё ў Нью-Ёрку ніколі не спынялася. У звязку з COVID-19 яно проста перамясцілася ў андэграунд.

На вокладцы: вечарына з нагоды 25-годдзя ў кватэры ў дзелавой частцы горада.

 

National geographic

Выпуск за лістапад 2020 г. Тэма нумару: як пандэмія змяняе наша жыццё.

 

The Nation

Тэма гэтага нумару: Як шпітальныя манаполіі зламалі сістэму аховы здароўя ЗША.

 

Der Spiegel

На вокладцы анансуецца артыкул "Плачце па мне" пра знакамітага футбаліста Дыега Марадону, які пайшоў з жыцця. 

 

Wallpaper

Рэдакцыя так звяртаецца да чытачоў: "Сардэчна запрашаем у наш снежаньскі выпуск! У параўнанні з папярэднімі гадамі, мы ўступаем у святочны сезон на больш спакойнай ноце — экстравагантныя вечарынкі замяняюцца больш інтымнымі мерапрыемствамі, а празмернасць саступае месца больш удумлівай ацэнцы людзей і рэчаў, што нам дарагія". Рэдакцыя піша пра тэрапеўтычныя эфекты часу, праведзенага на прыродзе.

 

TIME

Усё зразумела.

 

А яшчэ TIME паказаў сваю апошнюю вокладку года: "2020 — найгоршы год".

The New York Times Magazine

Тэма нумара: палітыка і выбары.

 

SELF

На вокладцы Джонатан Ван Нэс. У нумары — вялікая  размова з ім пра ўразлівасць, спатканні, жыццё з ВІЧ.

Джонатан Ван Нэс — вядомая медыйная асоба ў ЗША. Ён цырульнік, стваральнік падкастаў, актывіст, аўтар і тэлевядучы, зорка шоў Queer Eye.

 

FQ MillenniuM (Італія)

Тэма нумара: "Мы трансы". Аўтары часопіса расказваюць гісторыі сем'яў з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія адчуваюць, што нарадзіліся ў "няправільным" целе. Сведчанні тых, хто мяняе пол, не зважаючы на забабоны і перашкоды, пра жыццё паміж страхам і нормай.

 

"ШО"

Украінскі часопіс "абнадзейвае" чытачоў, што "2020 — гэта яшчэ кветачкі".

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!