1665

Мне вельмі прыемна атрымаць такую рэдкую кнігу! — вазочнік Антон Анішчук атрымаў падарунак да Дня народзінаў

07.02.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Актывіст ГА "БАЖ" Мікіта Пастухоў павіншаваў з Днём народзінаў вазочніка Антона Анішчука са Слоніма, які шукае сябе ў журналістыцы і з’яўляецца шчырым заўзятарам беларускай рок-музыкі.

У падарунак Антону прывезлі з офіса ГА "БАЖ" кнігу пра беларускую альтэрнатыўную музыку  “222 альбомы беларускага року і ня толькі" аўтарства знаных музычных журналістаў Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мяльгуя.

Меламан быў вельмі ўсцешаны такім падарункам:

— Мне вельмі прыемна атрымаць такі рарытэтны падарунак. Для мяне асабіста імёны гэтых аўтараў — Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мяльгуя — не пусты гук, я даўно пра іх ведаю. Яны ў далёкім 1989 годзе выпусцілі зборнік сваіх артыкулаў "Праз рок-прызму", які стаў першай беларускай рок-энцыклапедыяй і цяпер з'яўляецца букіністычнай рэдкасцю. Ды што казаць, гэта была першая рок-энцыклапедыя на прасторах СССР, бо знакаміты рускамоўны зборнік "Back in The USSR" Арцемія Троіцкага быў выдадзены пазней.

“222 альбомы беларускага року…” — другі зборнік артыкулаў легендарных беларускіх музычных журналістаў, якія, на жаль, пакінулі гэты свет. Гэтая кніга стала першым адмысловым літаратурна-музычным экспанатам у маёй хатняй бібліятэцы.

Хачу падзякаваць усім, хто маё дачыненні да гэтага крутога падарунка — і Віталю Супрановічу, з падтрымкай якога кніга выйшла ў свет, і бажаўцам, дзякуючы якім я атрымаў гэтую рэдкую кнігу!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!