НЕ - ВАЙНЕ!
675

Мінінфарму абрэзалі дзяржаўнае фінансаванне. Апублікаваны дзяржбюджэт на 2022 год

04.01.2022 Крыніца: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Апублікаваны дзяржаўны бюджэт Рэспублікі Беларусь на 2022 год.

Агулам расходы рэспубліканскага бюджэта на 2022 год па раздзелу СМІ выглядаюць так:

Сродкі масавай інфармацыі 151 111 118 рублёў (156,04 млн рублёў у 2021 годзе):

  • Тэлебачанне і радыёвяшчанне 126 674 086

  • Друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і выдавецтвы 8 040 679

  • Іншыя пытанні ў галіне сродкаў масавай інфармацыі 16 396 353

На фінансаванне Белтэлерадыёкампаніі ў бюджэце Беларусі на 2022 год запланавна 114 655 220 рублёў. У мінулым годзе было столькі ж.

Выдаткі на дзейнасць тэлерадыёкампаніі «Мір» павялічацца амаль на 500 тысяч — з 8 да 8 482 400 рублёў.

Выдаткі на БелТА ў 2022 годзе запланаваныя ў памеры 1,6 мільёна рублёў.

ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" атрымае 823 190 рублёў (1,66 млн было ў 2021 годзе).

ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" (ОНТ) 3 289 870 рублёў (3,5 млн рублёў у 2021 годзе).

Выдаткі на дзейнасць Міністэрства інфармацыі ў 2022 годзе прадугледжаныя ў памеры 23 209 342 рублёў. Гэта на шэсць мільёнаў менш, чым у 2021 годзе.

Амаль 3 мільёны даляраў у 2022 годзе з бюджэту Мінска пойдзе на дзяржаўныя СМІ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!