622

Маючы вушы, пачуй: як «Чечерский вестник» асвятляў мітынг за альтэрнатыўнага кандыдата ў прэзідэнты

06.08.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" атрымала ліст ад жыхара Чачэрска Уладзіслава Кудзіна. Ён абурыўся асвятленнем на сайце мясцовай газеты "Чечерский вестник" мітынга ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Піша, што прысутнічалі на мітынгу карэспандэнт газеты Сяргей Пранкевіч і галоўная рэдактарка Ірына Гоцманава. У публікацыі "Крутога замесу не атрымалася" яны "жудасным чынам" сказілі рэчаіснасць, імкнуліся не толькі "дыскрэдытаваць кандыта ў прэзідэнты", але наўпрост "абразілі мясцовых грамадзян", што ўдзельнічалі 1 жніўня ў афіцыйным мітынгу.

У пацвярджэнне аўтар ліста дадаў спасылкі стрымаў мітынгу за Ціханоўскую ў Чачэрску, арганізаваным яе давеверанымі асобамі, а таксама публікацыі на сайце газеты раённай і ў сацыяльнай сетцы ў "ВКонтакте".

Пра парадак і сорам жыхароў Чачэрска

"У нашай публікацыі выкладзена меркаванне пра мітынг. Я як рэдактар лічу, што ўсё ў парадку", —  сказала Ірына Гоцманава ў тэлефоннай размове з карэспандэнтам Службы маніторынга ГА "БАЖ".

Сайт "Чачэрскага весніка" зазначае, што на мітынг (мова арыгінала) "собрались около 200 человек — это примерно 1,5% от населения района... Основная масса собравшихся — проплаченная группа поддержки пикетчиков. Чечерян на пикете единицы. Кто-то приходит просто посмотреть и стыдливо уходит".

Адсутнасць на пікеце самой Ціханоўскай афіцыйнае выданне тлумачыць нібыта яе страхам перад аўдыторыяй: "Вот и здесь страх общения с народом «один на один» оказался гораздо сильнее, чем перед интервью, в котором она постоянно сбивалась и путалась в ответах".

Кажучы пра сумленныя і справядлівыя выбары, які абяцае правесці Святлана Ціханоўская пасля сваёй перамогі, мясцовае выданне  наводзіць жахі: "Оказывается, она сразу же выпустит из тюрем заключенных, в том числе «политических», а также тех, кто сидит за экономические преступления.  Потом – подает в отставку, и в стране запускают механизм новых «честных» выборов. Разумеется, в них смогут участвовать десятки, если не сотни, «достойных» людей, включая убийц и насильников".

За апісаннем вышэйзгаданых жахаў ідуць высновы: "На пикете в Чечерске, повторюсь, скучно. Мусолят набившую оскомину «нужны перемены», как мантру повторяют заклинание «вместе победим». Никто из организаторов пикета не задумывается о людях, о будущем страны даже ни на секунду. Потому что этого нет в заказе. За это не заплатили".

"Удыхнем свежага паветра!"

На мітынгу прысутнічала, па ацэнцы "Чечерского вестника", каля двухсот чалавек. Аднак на здымках у выданні адлюстраваны толькі паасобныя гараджане, а ў зацемцы пра мітынг ніхто з прысутных не выказаўся, не атрымаў слова. Прамаўлялі  жыхары райцэнтра і каля "свабоднага мікрафона", а ў публікацыі — зноў-такі ніводнай цытаты.  Суцэльная чарада высноваў, якім найбольш пасуе азначэнне "інсінуацыі".

Згадвалася, толькі  жанчына (без імя і прозвішча), выступ якой грамада перапыніла гучнымі воплескамі, а мясцовыя супрацоўнікі газеты выдалі ёй "рэспект за смеласць". На відэа  гэта зафіксавана па часе — 1:04:00.

"Дорогие чечеряне! Вы дзействительно ведетесь на весь этот бред? Вы действительно хотите, чтобы нами управляла кухарка?"

Не чуць адказ было немагчыма. Грамада магутна адгукнулася: "Да!". Дружныя воплескі заглушылі чарговыя словы выступоўкі, і яна адышла ад мікрафона пад шматгалосае скандаванне: "Ганьба".

"Чечерский вестник" апісвае гэты эпізод наступным чынам: "Женщина...  призвала присутствующих к разуму и поддержке действующей власти. Штатные недовольные не давали говорить, перебивали и кричали «провокация». Стрим пошел явно не по сценарию".

Дакладней было б напісаць — "не па задуманаму сцэнарыю". Бо наступнай каля вольнага мікрафона прамаўляла па-беларуску былая настаўніца — казала пра беларусаў як пра  "стваральны народ", які, будучы вольным, здатны на многае. Ён — не грабаўшчык сваёй бацькаўшчыны. Улада падзяліла беларусаў нават па моўных прыкметах, яна "гоніць людзей на плошчу". Так быць не павінна. Прамоўца заклікала трымацца даўняй біблейскай ісціны — «не ствараць сабе куміра». 

Мужчына сярэдніх гадоў па-свойску звярнуўся да прысутных чачэрцаў: "Хлопцы! Людзі добрыя! Нам адступаць няма куды. Наперадзе — Масква. Мы што — зноў паедзем туды будаваць палацы алігархам расійскім? (Грамада адклікаецца: "Не-е!).  Колькі можна жыць у балоце дуру, падмаму? Дваццаць шэсць гадоў верылі. Удыхнем жа свежага паветра!"

Яшчэ адна настаўніца-пенсіянерка, выйшаўшы да свабоднага мікрафона, звярнулася да калегаў, каб тыя, будучы ў камісіях, сумленна праводзілі выбары і лічылі галасы.  На прыкладзе мясцовага аўтамайстра яна заступілася за прыватны бізнес, прыватную ініцыятыву, якой не даюць развівацца. Пераканана, што пры гэтай уладзе ў ініцыятыўных прафесіяналаў няма будучыні.

"Нам патрэбны маладыя кадры, — сказала педагог з 42-гадовым стажам. — Мужчыны, наша надзея і апора, галасуйце за Святлану Ціханоўскую! Я заклікаю вас, маці, сёстры, цёткі, бабулі, пенсіянеркі, аддайце галасы за  жанчыну! Паглядзіце, як яна абараняе сваю сям'ю, дзяцей, мужа. Так яна будзе абараняць і родную Беларусь". І дадала: "Верым! Можам! Пераможам!" Прысутныя тройчы адгукнуліся на заклік: "Верым! Можам! Пераможам!" 

Не выглядала, што чачэрчам было сумна. Відаць, таму многія з іх і  каментавалі  публікацыю на сайце "Чечерского вестника" і ў сацыяльных сетках,  мякка кажучы, не дужа прыязна.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!