Сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў і Naviny.by працягваюць публікаваць фотагісторыі, створаныя навучэнцамі адукацыйнага курса «Фотапраект: ад ідэі да прасоўвання». Сёння маем гонар прадставіць праект Марыі Ральскіце.
ВЫРАТАВАННЕ ДУШ
Мая гісторыя вельмі простая. Гэта — аповед пра чалавека, які ўсёй душой любіць жывёл і клапоціцца пра іх. Які шчыра адданы справе і адводзіць на гэта амаль увесь вольны час.
Яе клічуць Вольга. І яна дапамагае ў прытулку “Хатка ўратаваных душ” каля 7 гадоў. Амаль кожны дзень Вольга ездзіць за горад, каб у якасці валанцёра даглядаць за жывёламі.
Воля сцвярджае, што баўленне часу з коткамі і сабакамі дае ёй зарад станоўчых эмоцый. Але галоўная мэта — знайсці добрых гаспадароў для кожнага гадаванца.