3126

Люты 2015: як і пра што пісалі і гаварылі ў Беларусі?

10.03.2015 Крыніца: Марыя Савушкіна для www.baj.by

Кантэнт-аналіз дзяржаўных і недзяржаўных медыя.

Асноўнай падзеяй лютага стаў Мінскі саміт, на якім адбыліся перамовы па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. Як гэтая падзея адлюстравалася ў беларускіх дзяржаўных і недзяржаўных медыя? Прапануем вашай увазе якасны і колькасны аналіз матэрыялаў дзяржаўнай і недзяржаўнай друкаванай прэсы і інфармагенцтваў. А таксама параўнальны аналіз тэлевізійнага кантэнту, для якога былі выбраныя праграмы на эканамічную тэматыку ў эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала і інфармацыйнага партала tut.by.

Тэматычны адбор: абгрунтаванне

Тэмы, якія былі актуальнымі для інфармагенцтваў і друкаваных СМІ ў лютым[i]:

Мінскі саміт, унутраная палітыка. Візіт лідараў “нармандскай чацвёркі” ў Мінск адбыўся 11 лютага. Падзея выклікала надзвычайную цікавасць з боку сусветных і беларускіх СМІ.

Ваенны канфлікт ва Украіне, знешняя палітыка. Не губляе сваёй вастрыні сітуацыя на ўсходзе Украіны. Дзве суседнія з Беларуссю дзяржавы знаходзяцца ў стане доўгатэрміновай ваеннай аперацыі. Як гэтая сітуацыя адлюстроўваецца ў СМІ? Ці друкуюць газеты інфармацыю на гэтую тэму?

Палітзняволеныя. Тэма выбраная не столькі з-за колькасці інфармацыйных нагодаў, колькі з-за яе працяглай актуальнасці і вастрыні: пытанне ўзнікае кожны раз, калі ідзе гаворка пра паляпшэнне стасункаў Беларусі з Захадам. У лютым з вуснаў афіцыйных асобаў прагучала меркаванне, што “наяўнасць палітзняволенных з’яўляецца галоўнай перашкодай на шляху паляпшэння стасункаў Беларусі і ЕС”. Ці перадалі гэты message сваім чытачам друкаваная прэса і інфармагенцтвы?

Знешняя палітыка РБ: Расія і Еўрапейскі Саюз. Навінавая стужка сайта Міністэрства замежных справаў РБ у лютым змясціла каля 30 навінаў, звязаных з Еўрапейскім Саюзам. Гэта справаздачы, інфармацыя пра кансультацыі, афіцыйныя візіты і сустрэчы. Можна зрабіць выснову, што ў лютым амаль кожны дзень адбываліся мерапрыемствы, якія тычацца еўрапейскага накірунку міжнароднай палітыкі Беларусі. Як гэтая дынаміка адлюстравалася ў дзяржаўных выданнях?

Прадпрымальнікі, а дакладней, канфлікт прадпрымальніцкай супольнасці з дзяржавай, які вымусіў многіх зачыніць свае гандлёвыя кропкі на рынках. Гісторыя канфлікту: 1 ліпеня 2014 уступіў у сілу ўказ прэзідэнта №222, прыняты ў падтрымку тэхрэгламенту Мытнага саюза (МС) «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці», які абавязаў ІП мець сертыфікаты адпаведнасці згодна з тэхрэгламентам МС на ўсе тавары, што ўвозяцца ў Беларусь. Рэшткі тавараў, увезеных да ўваходжання ўказа ў сілу, дазволена прадаваць па старых правілах да 1 сакавіка 2015 года. Пасля – трэба афармляць сертыфікаты, што азначае змену схемы гандлю і падвышэнне коштаў на прадукцыю. Многія ІП, падлічыўшы выдаткі, вымушаныя былі згарнуць бізнес. Тэма цікавая тым, што закранае цэлы пласт незалежнай ад дзяржавы групы людзей – прадпрымальнікаў. Ці стала прэса трыбунай для выказванняў, грамадскай дыскусіі і спрэчак?

Друкаваная прэса

Для параўнальнага аналізу былі выбраныя дзяржаўнае выданне “Народная газета” (выдавец – рэдакцыя ўстановы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Рэдакцыя газеты “Советская Белоруссия”) і незалежнае выданне “Народная Воля” (выдавец – унітарнае прадпрыемства “Народная Воля”).

Зараз “Народная газета” – штотыднёвік з накладам каля 25 тыс. асобнікаў. Газета выходзіць у фармаце трох “сшыткаў”. Першы – “Народная газета”, другі – “Союзное вече” – спецыяльнае выданне Саюзнай дзяржавы (у РФ выходзіць дадатковы наклад “Союзного вече”, 300 тыс. асобнікаў). Трэці сшытак не мае канкрэтнай назвы і змяшчае тэлепраграму, парады па захаванні здароўя, кулінарыі, дамаводстве і .г.д. Памер кожнага сшытка – 16 аркушаў, г.зн поўны аб’ём штотыднёвіка – 48 аркушаў фармату А3. Усе падпісчыкі атрымоўваюць адразу тры сшыткі.

“Народная газета” змяніла свой фармат 1 ліпеня 2014. Гэта звязана з тым, што напрыканцы 2013 г. выданне ўвайшло ў холдынг дзяржаўнай прэсы, які ўтварыўся на базе газеты “СБ. Беларусь сегодня”. Зараз  усе правы на матэрыялы ў “Народнай газеце” належаць рэдакцыі газеты “Советская Белоруссия”. “Народная газета” мае свой штат журналістаў.

Разам з “Народнай газетай” у холдынг на базе “СБ.Беларусь Сегодня" (“Советская Белоруссия”) увайшлі таксама выданні "Белорусская нива" і "Знамя юности". “Медыясфера Беларусі” (Мн, 2014) характарызуе бягучы статус СМІ ў межах “друкаванага холдынгу на базе газеты “Советская Белоруссия” наступным чынам: “В настоящее время все газеты издаются под собственными наименованиями, однако, в будущем планируется создание единого республиканского общественно-политического печатного издания.” (“Медыясфера Беларусі”, Мн, 2014, с. 9). Паводле “Медыясфера Беларусі” аўдыторыя “Народнай газеты” складае 5,2%, ступень даверу – 76,1%.

Аўдыторыя “Народнай Волі” (па афіцыйных дадзеных) – менш за 4%, выданню давярае 55,6% аўдыторыі газеты, не давярае, – 44,4% (“Медыясфера Беларусі”, с. 54). “Народная Воля” выходзіць тры разы на тыдзень у фармаце ў А2, памерам 4 друкаваныя аркушы, накладам каля 26 тыс. асобнікаў. У даследаванне ўвайшлі матэрыялы, размешчаныя на першай і другой палосах газеты.

Паколькі перыядычнасць выданняў розная (за люты рэдакцыя “Народнай Волі” выдала 8 нумароў (№№ 3852-3859), а “Народнай Газеты” – 4 нумары), было прынята рашэнне павялічыць аб’ём дадзеных для даследвання ў “Народнай газеце” і ўзяць пад увагу матэрыялы, размешчаныя на 1-7 палосах друкаванай версіі. Гэта колькасна наблізіла даследаваныя паказчыкі. Такім чынам, у даследаванне ўвайшлі тэксты “Народнай газеты” пад рубрыкамі “Политотдел”, “Барометр”, “Лица”, “Эпицентр”.

Для колькасных замераў выкарыстоўваліся копіі артыкулаў у інтэрнэт-версіях выданняў www.nv-online.info і www.ng.sb.by.

Інфаграфіка. “Памер артыкулаў у "Народнай газеце" і "Народнай Волі" на тэму:”

Тэма

Народная газета
Загалоўкі артыкулаў

 

Памер (тыс. знакаў)

Народная Воля

Загалоўкі артыкулаў

Памер (тыс. знакаў)

  1. Мінскі саміт

Из Минска с надеждой

0,3

Цяжкая ноч

4,2

10 мгновений саммита

0,8

Декларация «нормандской четверки»

2,4

Что подписали в Минске...

6,5

“Встречами в «нормандском формате» принято называть … ” каментар рэдакцыі

0,5

Пётр Парашэнка, прэзідэнт Украіны, (выказванне)

0,2

Уладзімір Пуцін, (выказванне) +каментар рэдакцыі

1,5

Расійскія журналісты скандалілі … … і брахалі

1

На правах гаспадара

1,5

Вайна ў інтэр’еры

5,6

 

 

  1. Канфлікт ва Украіне

Раскол по серцу. Блог Инессы Плескачевской.

4,5

Пусть прилетают. Аўтарскі тэкст Ал. Фядуты, Украіна, Кіеў

3,7

Ваенны камунізм.

Што там, на Данеччыне і Луганшчыне?

5,2

“Станет ли перемирие миром?”

“Кучма рассказал, как Захарченко

и Плотницкий едва не сорвали подписание минских договоренностей”

“Партия «Справедливый мир» осудила «оппозиционные комплексы» некоторых политиков”

3,6

Украина зовет миротворцев

1

Российские “Панцири С1” на Донбассе. Фотообвинение.

0,3

Кто стоит за взрывом в Харькове?

2,1

  1. Палізняволеныя

 

 

Палітвязні: сутыкненне дыпламатый

0.7

Мікалай Статкевіч: “Дзеля аб’яднання я патрываю”

1,5

Мікалаю Дзядку могуць дадаць яшчэ год зняволення

1,7

Ігар Аліневіч зноў кінуты ў ШІЗА

0,9

  1. Знешняя палітыка РБ: Расія і Еўрапейскі Саюз

Потокольная часть. Визит А. Лукашенко в Россию. Информация.

0,7

Вялікі дэсант

1,8

Потокольная часть.Президент рассчитывает на начало доброго диалога по линии Белаурсь-ЕС. Информация.

0,6

Пры якіх умовах савет Еўропы адчыніць дзверы?

2,1

Потокольная часть. Наша страна заинтересованна в развитии контруктивных отношении с Советом Европы и парламенской Ассамблеей этой орагнизации.

0,8

  1. Прадпрымальнікі

Информация об изменении ситуации с 1 марта. Рубрика “Протоколькная часть”

1

Чаму беларускія іпэшнікі спыняюць працу?

2,3

  • Б’юць у званы…
  • Не вытрываць, не выжыць

5,3

 

Апісанне атрыманых дадзеных

Сабраныя дадзеныя выявілі значную розніцу ў асвятленні выданнямі выбраных тэмаў.

Самая вялікае колькаснае разыходжанне адзначана ў асвятленні Мінскага саміта. “Народная Воля” змяшчае матэрыялы на тэму памерам больш за 25 тыс. знакаў, у той час як памеры тэкстаў па тэме ў “Народнай газеце” на дацягваюць і да 2 тыс. знакаў, што ў 10,5 разоў менш за тэксты ў незалежным выданні. Палітзняволеных “Народная газета” ўвогуле ў лютым не ўзгадвала, тым часам як “Народная Воля” рэгулярна звяртаецца да гэтай тэмы і змяшчае рознафарматныя матэрыялы на гэтую тэму – навіны, лісты, выказванні. Варта дадаць, што пад гэтыя матэрыялы рэдакцыя “Народнай Волі” адводзіць найбольш рэйтынгавыя і заўважныя месцы.

Самая невялікая колькасная розніца выяўленая ў асвятленні тэмы “Знешняя палітыка РБ: Расія і Еўрапейскі Саюз”.

У працэсе даследавання выявілася, што “Народная газета” (дакладней “першы сшытак” выдання) больш не з’яўляецца “грамадска-палітычным”. Характар выдання не пазначаны ні ў друкаванай версіі, ні на сайце газеты. Навіны на тэму дзейнасці і рашэнняў улады друкуюцца ў “Народнай газеце” на 2-й паласе, у рубрыцы “Протокольная часть”. У газеце ёсць рубрыка “Политотдел”, пад якую адведзеная 6-7 палосы. Рубрыка “Политотдел” наступная пасля рубрык “Барометр”(5-ая паласа), “Лица”(4-ая палася), “Эпицентр” (3-ая паласа) і “Офотдел” (2-ая паласа).

Што друкуе рэдакцыя “Народнай газеты” ў рубрыцы “Политотдел”? У лютым гэта былі матэрыялы на сацыяльныя і эканамічныя тэмы (“Ближе к делу. Искать нужно не работу рядом с домом а дом рядом с работой.” Артыкул аб зменах у Законе РБ “Аб занятасці насельніцтва”, №7, 20 лютага; “Ставки имеют значение. Кое что о налоговой системе”, інтэрв’ю з загадчыцай кафедры падаткаў і падаткаабкладання БДЭУ Аленай Кірэевай. №8 27 лютага 2015 г.) і на тэму здароўя (“На крови не зарабатывают. Что изменится в законодательстве по вопросам донорства”, №5, 6 лютага  2015 г.).

Па загалоўках у табліцы можна заўважыць стылістычную розніцу ў падачы матэрыялаў. Так, напрыклад, на тэму “Прадпрымальнікі” “Народная газета” друкуе афіцыйную інфармацыю пра змяненне сітуацыі з 1-га сакавіка, у той час як матэрыялы ў “Народнай Волі” названыя эмацыйна і хвостка.

Друкаваную версію “Народнай газеты” адзначае вялікая колькасць другаснага кантэнту. Напрыклад, у рубрыцы “Лица” выданне з нумара ў нумар размяшчае не падпісаныя тэксты даволі вялікага памеру. У якасці крыніцы пазначаны сайт www.ng.sb.by. А адкуль гэтая інфармацыя ўзялася на сайце?

У нумары “Народнай газеты” за 13 лютага, на першай паласе змешчана фота ўдзельнікаў Мінскага саміта разам з загалоўкам “Из Минска с надеждой”. Другая і трэцяя паласа – фотарэпартаж з саміта і тэкставы матэрыял, які займае менш за чвэрць старонкі. Тэкст не падпісаны. Агульная назва для фота і тэкста – “10 мгновений саммита” і спасылка на сайт www.ng.sb.by. Пошукавая сістэма сайта па загалоўку “Из Минска с надеждой” выдае спасылку на вялікі артыкул журналіста Дзмітрыя Крята і выходныя дадзеныя гэтага артыкула: “Советская Белоруссия № 28 (24658). Пятница, 13 февраля 2015”.

“Народная Воля” для раскрыцця тэмаў выкарыстоўвае розныя журналісцкія інструменты: змяшчае аўтарскія матэрыялы і калонкі, тэксты ў розных жанрах, выносіць вострыя пытанні ў загалоўкі і .г.д. З тэмаў, выбраных для даследавання, “Народная Воля” больш за ўсё ўвагі надала тэме “Мінскі саміт”, менш за іншыя была асветленая тэма “Знешняя палітыка РБ: Расія і Еўрапейскі Саюз”. Выданне рэгулярна ўздымае праблему палітзняволеных і ваеннага канфлікту ва Украіне.

Згодна выходным дадзеным, абодва выданні выходзяць на беларускай і рускай мовах. З табліцы бачна, што “Народная Воля” ў лютым друкавала матэрыялы як на рускай, так і на беларускай мовах. Тэксты па-руску ў асноўным тычыліся “Мінскага саміту” і “Канфлікту ва Украіне”, па-беларуску – знешняй палітыкі, палітзняволеных і канфлікту прадпрымальнікаў з уладамі. “Народная газета” ўсе выбраныя тэмы асвятляла толькі на рускай мове.

Высновы

“Народная Воля” і “Народная газета”– гульцы рознага ўзроўню на беларускім медыярынку. Тым не менш, яны вельмі выразна прэзентуюць свой сегмент – дзяржаўных і недзяржаўных друкаваных СМІ. Якія характарыстыкі выданняў вымалёўваюцца з сабраных дадзеных?

Народная Воля

Народная газета

Барацьба за аўдыторыю з рознымі поглядамі і ўвага да чытача

Адсутнасць акрэсленай канцэпцыі напаўнення першых палос газеты

Шмат аўтарскіх матэрыялаў

Вялікая колькасць другаснага (непадпісанага) кантэнту

Розныя журналісцкія жанры

Выкарыстанне тэкставых кампіляцый, афіцыйных паведамленняў без журналісцкай апрацоўкі

Выкарыстанне рускай і беларускай моваў

Выкарыстанне толькі рускай мовы

Здзіўляе мізэрная колькасць тэкстаў на тэму “Мінскага саміту” ў “Народнай газеце”. Падзею можна было бы падаць як “трыюмф беларускай дыпламатыі” і выкарыстаць для падвышэння лаяльнасці аўдыторыі газеты да дзеючай улады. Калі мэта выданняў у межах холдынгу дзяржаўных друкаваных СМІ – давесці дзяржаўную палітыку да як мага шырэйшага кола чытачоў, то можна сказаць, што “Народная газета” страціла выдатны шанец.

Згодна даследаванню “Медыясфера Беларусі”, Мн, 2014, “Народная газета” мае 7-е месца ў рэйтынгу самых папулярных друкаваных СМІ ў Беларусі.

Агульнае ў выданняў тое, што газеты маюць, хутчэй, навінавы характар. Іх мэта – праінфармаваць аўдыторыю пра тое, што важна. Розніца ў тым, што “Народная воля” імкнецца адчуць і падаць інфармацыю, важную для чытача, “Народная газета” друкуе тое, што лічаць важным у рэдакцыі. Абодва выданні мала ўвагі надаюць міжнароднай палітыцы і знешнім стасункам Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыйныя агенцтвы

Для аналізу паведамленняў інфармагенцтваў былі выбраныя дзяржаўнае прадпрыемства “Белта. Белорусское телеграфное агенство” і прыватнае інфармацыйнае агенцтва “Беларуская інфармацыйная кампанія Белапан.” Даследаванне праводзілася метадам падліку паведамленняў па ключавых словах. Паколькі асноўная мэта – вызначыць агульны памер матэрыялаў і шчыльнасць тэматычнага напаўнення навінавай стужкі, ключавыя словы вызначаліся па прынцыпу прамой асацыяцыі. Даследчыцкае дапушчэнне палягае ў тым, што немагчыма напісаць інфармацыю, якая я б тычылася тэмы, не выкарыстоўваючы ключавых словаў. У даследаванне ўвайшлі наступныя тэмы:

– Мінскі саміт. Ключавымі словамі па тэме былі выбраны прозвішчы ўдзельнікаў перамоваў.

– Палітзняволеныя. У якасці ключавых словаў выбрана, у тым ліку, прозвішча аднаго з палітзняволеных Мікалая Статкевіча.

– Знешняя палітыка РБ: Расія і Еўрапейскі Саюз. Каб параўнаць, наколькі дзяржаўнае і недзяржаўнае інфармагенцтвы надаюць увагу знешняй палітыцы, замеры праводзіліся па ключавым словам “Расія” і “Еўрапейскі Саюз”.

– Прадпрымальнікі. У якасці ключавога слова было выбрана слова “сертификаты”, наяўнасці якіх патрабуе дзяржава, што і з’яўляецца асноўным праблемным пунктам усяго канфлікту.

Для замераў ключавыя словы выкарыстоўваліся на рускай мове, паколькі асноўная версія сайтаў (версія, якая з’яўляецца пры загрузке) www.belapan.by і www.belta.by – рускамоўная.

Інфаграфіка “Люты 2015: ключавыя словы на БелаПАН і БелТА”

Тэма

Ключавое слова

БелаПАН

колькасць узгадванняў

Белта

колькасць узгадванняў

Мінскі саміт

«саммит»

25

 24

«Порошенко»

78

99

«Путин»

54

68

«Олланд»

24

62

«Меркель»

54

80

«Лукашенко»

176

205

Палітзняволеныя

«политзаключенные»

4

0

«Статкевич»

6

0[ii]

Знешняя палітыка РБ: Расія і Еўрапейскі Саюз

«Россия»

133

110

«Европейский Союз»

40

10

Прадпрымальнікі

«предприниматели»

27

18

«сертификаты»

11

3

 

Апісанне атрыманых дадзеных

Атрыманыя дадзеныя сведчаць, што як дзяржаўнае, так і недзяржаўнае інфармацыйныя агенцтвы найбольш інтэнсіўна ў лютым асвятлялі Мінскі саміт. Колькасць згадак прозвішчаў удзельнікаў большая на БелТА, у той час як слова “саміт” інфармагенцтвы ўжылі амаль аднолькавую колькасць разоў. Традыцыйна БелТА у лютым у сваёй навінавай стужцы больш за БелаПАН узгадвала прзідэнта А. Лукашэнку.

Белапан змясціў матэрыялы, якія ўтрымлівалі словы “палітзняволеныя”, і прозвішча аднаго з іх Мікалая Статкевіча, у той час як БелТА цалкам праігнаравала тэму.

Цікавая статыстыка ўзгадавання словаў “Расія” і “Еўрапейскі саюз” у навінах у лютым. Незалежнае інфармагенцтва ўзгадвала “Еўрапейскі Саюз” ў чатыры разы больш, чым дзяржаўнае. З атрыманых дадзеных можна зрабіць выснову, што БелаПАН надае больш увагі тэме знешняй палітыкі РБ і змяшчае больш інфармацыі на міжнародную тэматыку.

Больш інфармацыі БелаПАН падаў і пра канфлікт прадпрымальнікаў з уладамі. У сярэднім інфармацыя на гэту тэму з’яўлялася на сайце інфармагенцтва кожны працоўны дзень.

Высновы

Як дзяржаўнае, так і недзяржаўнае агенцтвы ў лютым аднолькава рытмічна выдавалі матэрыялы па выбраных тэмах. Замеры выявілі, што БелТА абыходзіць тэму палітзняволеных, хоць для яе ўзгадкі ў лютым былі грунтоўныя падставы – па тэме выказваліся афіцыйныя асобы. Гэта факт можа сведчыць пра наяўнасць самацэнзуры ўнутры агенцтва.

У цэлым, як і ў папярэднім месяцы, статыстыка па інфармагенцтвах больш роўная, чым дадзеныя па друкаваных СМІ. Агенцтвы інтэнсіўна прадукуюць шмат інфармацыі, а гэта значыць, што ў спажыўцоў і аўдыторыі ёсць выбар і магчымасць параўнаць інфармацыю з розных крыніц.

Тэлебачанне: хто зробіць эканоміку зразумелай?

Для аналізу тэлевізійнага кантэнту былі выбраныя праграмы на эканамічную тэматыку, якія ствараюцца рэдакцыямі дзяржаўнага тэлеканала Першы нацыянальны тэлеканал і незалежнай інфармацыйнай кампаніі tut.by.

“Сфера інтарэсаў” – перадача, якая выходзіць ў эфір на Першым нацыянальным тэлеканале. Перыядычнасць праграмы – 3 разы на тыдзень, за люты пабачыла свет 12 выданняў праграмы, эфірны час 19:20, паўтор 00:00, працягласць кожнага выдання каля – 15 хв.

Партал ТUT.BY прапануе карыстальнікам эканамічную праграму “Экономика на пальцах”. Перыядычнасць – адна праграма на тыдзень. Эфірны час выпуску – больш за дзве гадзіны. На першы погляд – вельмі вялікая розніца. Але калі ўлічыць, што “Сфера интересов” выходзіць тройчы на тыдзень выданнямі па 15 хв., плюс паўторы кожнага выдання, атрымоўваецца каля 1 гадзіны 30 хвілінаў штотыднёвага эфірнага часу.

Прычынай даследчыцкай цікавасці стала тое, што стваральнікі заяўляюць пра вельмі падобныя канцэпцыі сваіх прадуктаў:

“Сфера интересов” - программа, которая делает экономику понятной. Трижды в неделю в вечернем эфире авторы и корреспонденты "Сферы интересов" поднимают самые актуальные вопросы сферы экономики и финансов, рассказывают о проблемах бизнеса. Высокопоставленные чиновники и известные бизнес-персоны – постоянные гости программы.”

"Экономика на пальцах" - экономический ликбез портала ТUT.BY. Автор и ведущий программы - известный белорусский экономист Сергей Чалый просто рассказывает о непростых вещах”.

Ці сапраўды перадачы робіць эканоміку зразумелай для шырокай аўдыторыі?

Фармат. “Экономика на пальцах” выкарыстоўвае фармат размовы ў студыі на канкрэтную тэму, сфармуляваную ў загалоўку ў выглядзе меркавання ці пытання.

“Сфера интересов” – мазаіка з рэпартажаў на розныя тэмы. Тэматычны набор рэпартажаў (з тэмамі рэпартажаў праграмы можна азнаёміцца тут) сведчыць, што стваральнікі імкнуцца закрануць як мага шырокі спектр пытанняў.

 Які з фарматаў найбольш адпавядае заяўленай канцэпцыі праграмы: зрабіць эканоміку зразумелай і паглыбіць абазнанасць гледачоў у эканамічных працэсах? Дзеля адказу на гэтае пытанне і правядзення якаснага кантэнт-аналізу былі прагледжаныя выпускі праграмаў “Экономика на пальцах” і “Сфера интересов”, якія выйшлі ў эфір у лютым і ў якіх выяўленая тэматычнае падабенства. А менавіта – што кожная ўздымае тэму новай эканамічнай праграмы, прапанаванай урадам Беларусі на 2015 год.

 

"Экономика на пальцах", ТUT.BY,

“Сфера интересов”, Першы нацыянальны тэлеканал

Тэма

"Подождем - вдруг рассосется", или Хорош ли план правительства на 2015 год?

Турбизнес будет работать только за рубли. Правительство рассмотрело программу на 2015. Будут ли корректировки в новой экономической реальности? Специальный репортаж программы.

Квадраты по курсу. Насколько будет дешеветь жилье? Совет продавцам и покупателям от экспертов рынка.

И турбизнес будет работать только за рубли. Отечественные компании по организации отдыха в Беларуси и за границей перестроятся под потребности экономики.

Дата выхаду ў эфір

22.02.2015

18.02.2015

Працягласць праграмы

2:17:26

15:10

 

Якасны аналіз выпускаў праграмаў “Экономика на пальцах”, ТUT.BY і "Сфера интересов", Першы нацыянальны тэлеканал:

"Сфера интересов"

Для асвятлення новай праграмы ўрада стваральнікі праграмы прапануюць рэпартаж працягасцю 4,5 хв. Тэма пра новую праграму ўрада не з’яўляецца цэнтральнай тэмай выдання, рэпартаж дэманструецца пасля інтэрв’ю пра сітуацыю на рынку нерухомасці.

Расказваючы пра праграму ўрада на 2015 год, аўтар рэпартажа выкарыстоўвае моўныя штампы, вусна падае лічбы коштаў на нафту і курса расійскага рубля, ад якога будзе залежаць рэалізацыя праграмай дзейнаці ўрада, падагульняе наступным чынам: "главный посыл програмы – "рассчитываем на себя и на свои ресурсы и повышаем производительность труда." ("Сфера интересов", эфір 18.02.2015, 6:36).

Таксама стваральнікі рэпартажа даюць слова першаму намесніку міністра эканомікі Беларусі Аляксандру Забароўскаму, які двойчы выказваецца пра новую праграму:

“В условиях базового прогноза будет эконмоический рост.В условиях ухудшения экономической коньюктуры мы будет работать, чтобы максимально, ... ухудшение экономических факторов минимизировать. ("Сфера интересов", эфір 18.02.2015, 4:35-4:46)

“Будут сокращаться и не первоочередные расходы, будут сокращаться определнные капитальные расходы. Потому что задача наращивания экономического потенциала и задача наращивания экспорта требует опредленного бюджетного маневра, манёвра экономического и маневра экспортного.” ("Сфера интересов", эфір 18.02.2015, 6:25-6:39)

“Экономика на пальцах”

Вядучыя праграмы Сяргей Чалы і Павел Свярдлоў дэтальна, па сказах разбіраюць новую праграму ўрада. На працягу ўсіх 2 гадзінаў эфіра яны абмяркоўваюць дакумент, прыводзяць цытаты з інтэрв’ю намесніка міністра эканомікі А. Забароўскага, выяўляюць нестыкоўкі ў афіцыйных фармулёўках, мова якіх вельмі часта прыкрывае бессэнсоўнасць і глупства напісанага.

Вядучыя тлумачаць гледачам складныя эканамічныя тэрміны – у прыватнасці, расказваюць што такое "индикативное планирование", і што значыць "разделение функции госсударства как собственника и регулятора". Прыходзяць да высновы, што афіцыйная пазіцыя ўладаў – "сейчас не время проводить реформы, поскольку и так все плохо. Хотя в прниципе все знают, что все как раз наоборот,” – гавораць вядучыя праграмы “Экономика на пальцах” (эфір 22.02.2015, 1:47:40.)

Высновы

“Сфера интересов” – перадача, якой больш адпавядае канцэпцыя эканамічных навінаў, альбо навінаў на тэмы, якія наўпрост ці ўскосна тычацца эканомікі.

Хоць назва праграмы “Экономика на пальцах” мае на ўвазе максімальнае спрашчэнне складанай інфармацыі, праграма глыбока аўтарская. Вядучыя вельмі пагружаныя ў кантэкст, які самі ж і ствараюць. Яны цытуюць самі сябе і адсылаюць гледачоў да папярэдніх выпускаў перадачы. Такім чынам, змест праграмы “закрыты” для тых, хто не “у тэме” альбо глядзіць праграму ўпершыню. Адсутнічаюць рэальныя прыклады са штодзённых эканамічных паводзінаў гледачоў.

Магчыма, стваральнікам варта было б раздзяліць перадачу на некалькі выданняў, дадаць сюжэты, графіку, выступы аналітыкаў з альтэрнатыўным пунктам погляду і выкарыстаць больш зразумелых прыкладаў.

Дхвюхгадзінны фармат, магчыма, дапушчальны для інтэрнэт-тэлебачання, аднак калі падыходзіць да стварэння прадукту з пункту погляду сучаснай медыйнай дынамікі, інфармацыйнага насычэння і лаканічнасці і мець за мэту прыцягненне рэкламадаўцаў, “Экономика на пальцах” патрабуе сур’ёзнай дапрацоўкі. Знайсці дзве гадзіны сярод тыдня, каб паглядзець проста размову ў студыі, даволі няпроста. А здабыць новую аўдыторыю ў такім фармаце – увогуле немагчыма. Таму праграма нічога б не згубіла, калі б перайшла ў радыёфармат.

Такім чынам:

– “Экономика на пальцах” tut.by і “Сфера интересов” Першага нацыянальнага тэлеканала – праграмы, не разлічаныя на шырокае кола гледачоў.

– Як адна, так і другая праграма не адпавядаюць заяўленай канцэпцыі “зрабіць складаныя эканамічныя рэчы простымі і зразумелымі”.

– Абедзве праграмы аднабокія ў асвятленні тэмаў. “Сфера интересов”, па сутнасці, паказвае толькі адзін пункт погляду – дзяржаўны. Праграма “Экономика на пальцах” глыбока аўтарская, нават суб’ектыўная. Па сутнасці, героем з’яўляецца аўтар і вядучы. Тым часам, прынцыпы незалежнай журналістыкі вымагаюць прадстаўляць розныя пункты погляду – гэта ўніверсальнае правіла, выкарыстоўваючы якое, стваральнікі аўтарскіх і аналітычных праграмаў толькі выйграюць.

– “Сфера интересов” больш адпавядае тэлевізійнаму фармату ў параўнанні з “Экономика на пальцах”, якая магла б выходзіць і ў радыёфармаце (што, магчыма, пашырыла б аўдыторыю, паколькі “адвязала” б многіх ад кампутара і “карцінкі” і прыцягнула б мабільную аўдыторыю).

– Абедзьве праграмы выкарыстоўваюць спецыфічную эканамічную лексіку, штампы і кантэкст, незразумелы шырокаму колу спажыўцоў інфармацыі.

Голад на ўцямны эканамічны кантэнт у Беларусі вельмі вялікі. Але зрабіць цікавую і адпаведную тэлевізійнаму фармату перадачу – задача вельмі няпростая. Пакуль ніводная эканамічная праграма на стала “народнай” і не здабыла аўдыторыю, шырэйшую за адмыслоўцаў. У тым ліку і разгледжаныя інфармацыйныя прадукты не займаюць нішу эканамічнай праграмы для шырокага кола гледачоў.

 

 

[i] На думку аўтара даследвання.

[ii] Прозвішча “Статкевич” ў лютым двойчы ўзгадвае БелТА, аднак гэта прозвішча спартоўцаў Уладзіслава Статкевіч і Арсэна Статкевіча, пра якіх БелТА піша ў сувязі са спартыўнымі спаборніцтвамі.

 

На гэтую ж тэму:

Дзяржаўная і недзяржаўная прэса ў Беларусі: асноўныя тэмы і іх асвятленне. Студзень 2015 г.

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!