НЕ - ВАЙНЕ!
4069

Літвіна: Забойства Шарамета – чарговы замах на прафесію журналіста

20.07.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Экс-старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” лічыць забойства Паўла Шарамета бязлітаснай помстай журналісцкай прафесіі. Пра гэта Жанна Літвіна заявіла прэс-службе арганізацыі.

– Гэтая жахлівая навіна з самай раніцы ўдарыла ў сэрца кожнага сумленнага журналіста і кожнага сумленнага чалавека. Забойства Паўла Шарамета – гэта чарговы замах на прафесію, гэта помста журналістам за іх праўду, за іх праўдзівую інфармацыю.

Сёння мы страцілі яшчэ адну яркую асобу нашай журналісцкай супольнасці. Боль – галоўнае пачуццё, якое напаўняе сённяшні змрочны дзень.

Павел Шарамет быў сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў з 1997 года. Я асабіста яго вельмі добра памятаю пасля зняволення, пасля пераследу беларускімі ўладамі. Памятаю таксама шчырае стаўленне Паўла да сям’і Завадскіх, яго перажыванні адносна гвалтоўнага выкрадання Змітра Завадскага.

Таксама я вельмі добра памятаю перадачы Паўла на расійскім тэлебачанні – з якім задавальненнем сядаеш да экрана і глядзіш гэтыя яркія, таленавітыя праграмы. Сённяшняе забойства – гэта бязлітасная помста за яго талент, за яго перакананні, за яго праўду. Гэта бязлітасная помста журналісцкай прафесіі, – каментуе Жанна Літвіна.

Фота "Наша Ніва"

Кніга памяці Паўла Шарамета створаная ў Прэс-клубе

ЗША чакаюць, што забойства Шарамета будзе цалкам расследавана

Калінкіна пра забойства Шарамета: Беларускага следу я тут не бачу

Названыя тры версіі забойства Паўла Шарамета

Генпракурор Украіны пра Шарамета: Гэта забойства

Паўла Шарамета пахаваюць у Менску

Гібель Паўла Шарамета: відавочца выбуху паказаў ФОТА падчас выбуху

Павел Шарамет. Архіўныя фота

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!