1680

Лілія Ананіч: “Там, дзе ёсць неабходнасць, трэба ўладу ўжываць па поўнай”

19.01.2015 Крыніца: Паводле БелТА Сюжэт: Рэгуляванне Байнэту

Вытрымкі з анлайн-канферэнцыі міністра інфармацыі Ліліі Ананіч 19 студзеня.

Пра адсочванне зместу сайтаў:

“Міністэрствам інфармацыі з моманту ўступлення ў сілу змяненняў у закон "Аб сродках масавай інфармацыі" праводзіцца маніторынг інтэрнэт-сайтаў на прадмет распаўсюджвання супрацьпраўнай інфармацыі. Закон дае трохмесячны тэрмін для вынясення пісьмовага папярэджання.
Неабходна адзначыць, што грамадзяне вельмі актыўна ўключыліся ў гэтую працу і ў адрас Мінінфарма кожны дзень паступаюць адпаведныя звароты...”

Пра “Шарлі Эбдо”:

“Цяпер мы будзем аналізаваць рэакцыю асобных нашых сродкаў масавай інфармацыі. На знак салідарнасці пэўныя СМІ таксама апублікавалі карыкатуры. А ці трэба было? Якія карыкатуры? Думаю, павінна быць грамадская ацэнка, грамадскае асуджэнне. Трэба ўсю ўладу ўжыць, каб не дапускаць тэрарызму ў якой бы там ні было краіне...”

Пра Рэспубліканскую экспертную камісію па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет экстрэмізму:

“Літаральна ў мінулым годзе ў адрас рэспубліканскай камісіі паступіла важкая доля інфармацыйнай прадукцыі, якая прыйшла ў Беларусь з-за мяжы. У пераважнай большасці такіх матэрыялаў мы выявілі звыш 13 найменняў прадукцыі з прыкметамі экстрэмізму – яе распаўсюд быў забаронены. Выданні ўтрымлівалі прыкметы распальвання расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці, прапаганду выключнай перавагі нацый, нацысцкую сімволіку і атрыбутыку. На разглядзе ў рэспубліканскай і абласных камісіях знаходзіцца цэлы шэраг такіх матэрыялаў...”

Пра адказнасць за абразлівыя каментары:

“Па законе аб СМІ адказнасць нясе ўладальнік сайта. Орган дзяржаўнага кіравання, які абавязаны ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства ў гэтай сферы, будзе выносіць уладальнікам рэсурсаў папярэджанне, калі ў каментарах змяшчаецца інфармацыя, распаўсюд якой забаронены законам, альбо наносіць шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, альбо мае непраўдзівую, абразлівую інфармацыю. Калі на канкрэтным рэсурсе, у канкрэтным каментары будзе абражаны канкрэтны грамадзянін, то гэты чалавек мае права падаць у суд на аўтара. Адна адказнасць не паглынае іншай. Цяпер Міністэрства інфармацыі вызначае пералік нарматыўных прававых актаў, якія патрабуюць удакладнення пасля прыняцця закона аб СМІ...”

Пра звароты "занепакоеных грамадзян" наконт экстрэмізму ў Інтэрнэце:

“Тон зваротаў – занепакоенасць за працэсы, якія назіраюцца на пэўных інтэрнэт-рэсурсах. На думку заяўнікаў, не заўсёды рэдакцыйная палітыка пэўных рэсурсаў ўкладваецца не толькі ў рамкі заканадаўства, але і адказвае нацыянальным інтарэсам. Беларусы цэняць і любяць сваю краіну. Пераважная большасць нашых грамадзян не можа не суперажываць тым працэсам, якія адбываюцца ў суседніх краінах.

Гэтыя звароты ў Міністэрства інфармацыі – грамадскае меркаванне на карысць нашай краіны і неабходнасці прымаць рашучыя меры па супрацьдзеянні і недапушчэнні таго, каб інфармацыйная прастора была полем для інфармацыйных войнаў (...) Там, дзе ёсць неабходнасць, трэба ўладу ўжываць па поўнай...”

Пра абмежаванне доступу да замежных інтэрнэт-рэсурсаў:  

“Будуць (прымяняцца такія захады, як абмежаванне доступу і папярэджанні - заўв. рэд.), таму што дзеянне закона аб СМІ распаўсюджваецца на ўсе сродкі масавай інфармацыі, даступныя ў нашай краіне...”

ПОЎНЫ ТЭКСТ