Наша Ніва піша, што кааліцыя пратэсных двароў» падрыхтавала падрабязную інструкцыю, якая дапаможа пазбавіцца гісторыі ахвяраванняў праз Facebook.
Па меркаванні «Кааліцыі пратэсных двароў» (КПД), адзіны шлях — гэта выдаліць акаўнт, ачысціць кэшы і стварыць новы акаўнт. А на выкліках на «гутаркі» пра ахвяраванні адказваць, што вы ва ўпор не памятаеце, што нешта ахвяравалі, і не сведчыць супраць сябе.
1. Зарэгіструйце новы «чысты» e-mail
-
Адкрыйце браўзер у рэжыме «інкогніта» (гэта вельмі важны пункт!) і лепш не закрывайце гэтую старонку да завяршэння працэсу.
-
Зайдзіце на старонку рэгістрацыі ў Proton або Tutanota. Абодва сэрвісы падтрымліваюць бясплатныя тарыфныя планы.
-
Прыдумайце сабе логін і пароль, не звязаныя з вамі, і запішыце іх, але так, каб лёгка было іх «забыць» пасля. Лепш адразу зрабіць іх такімі, каб іх цяжка было запомніць.
-
Адмоўцеся ад прывязкі рэзервовай пошты і нумара тэлефона.
-
Завяршыце рэгістрацыю, панаціскаўшы на «прывітальныя» кнопкі.
2. Прывяжыце наваствораны e-mail да Facebook
-
Націсніце на фота профілю ў правым верхнім вугле Facebook.
-
Абярыце «Налады і канфідэнцыяльнасць», а пасля націсніце пункт «Налады».
-
На ўкладцы «Агульныя» абярыце «Кантактная інфармацыя», націсніце «Змяніць».
-
Націсніце «Дадаць іншы электронны адрас або нумар мабільнага тэлефона», увядзіце толькі што зарэгістраваны e-mail, а пасля націсніце «Дадаць».
-
Увядзіце ваш пароль Facebook, націсніце «Адправіць», а пасля — «Закрыць».
-
На ваш Proton або Tutanota дашлюць ліст з пацвярджэннем дадавання адраса. Перайдзіце па спасылцы ў гэтым лісце, каб пацвердзіць, што вы хочаце дадаць гэты электронны адрас у акаўнт Facebook.
3. Выдаліце іншыя e-mail'ы з профілю
-
Зайдзіце ў меню «Налады і канфідэнцыяльнасць», а пасля націсніце «Налады», як у мінулым пункце.
-
На ўкладцы «Агульныя» абярыце «Кантактная інфармацыя».
-
Націсніце «Выдаліць» побач з адрасам, які трэба выдаліць, — гэты пункт з'явіцца пасля дадавання новага адраса.
4. Выдаліце прывязаны да старонкі нумар тэлефона
-
Зайдзіце ў меню «Налады і канфідэнцыяльнасць», а пасля націсніце «Налады».
-
Абярыце «Мабільныя прылады» ў слупку ў левай частцы экрана
-
Націсніце «Выдаліць» пад нумарам, які хочаце прыбраць і абярыце галачку «Я разумею, што магу згубіць доступ да свайго акаўнта».
-
Націсніце «Выдаліць нумар» для пацвярджэння.
5. Выдаліце Facebook-акаўнт
-
Зноўку зайдзіце ў меню «Налады і канфідэнцыяльнасць» і абярыце «Налады».
-
Націсніце «Ваша інфармацыя на Facebook» і дагартайце да пункта «Дэактывацыя і выдаленне» і націсніце «Паглядзець».
-
Абярыце «Выдаленне акаўнта» і націсніце «Працягнуць з выдаленнем акаўнта».
-
Націсніце «Выдаліць акаўнт», увядзіце пароль і абярыце «Працягнуць». Акаўнт выдалены.
6. Пачысціце кэш
Закрыйце фэйсбук і ўсе адкрытыя браўзеры. Далей пачысціце кэш вашых браўзераў. Вы можаце зрабіць гэта або проста з браўзера, або з дапамогай старонняй праграмы, напрыклад, бясплатнай CCleaner. Таксама лепш выдаліць і пераўсталяваць нанова праграму Facebook для смартфонаў.
7. Зарэгіструйце новы акаўнт
-
Стварыце акаўнт нанова і прывяжыце да яго той нумар, які быў прывязаны да вашай выдаленай старонкі.
-
Прывяжыце да акаўнта вашу старую паштовую скрыню і ні ў якім разе не дадавайце туды «чысты» e-mail, які вы стваралі спачатку.
-
Забудзьцеся пра ваш «чысты» e-mail і выдаліце пароль ад яго. Карыстайцеся новым Facebook-акаўнтам.
Чытайце яшчэ:
Шэсць наратываў, якія расійская прапаганда распаўсюджвае ў Босніі і Герцагавіне
БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!
«Каб не было Пачобута, пра беларускіх палітвязняў мы б не чулі» — журналіст Руслан Шошын пра беларускае пытанне ў польскіх медыя