403 0

Леанід Судаленка: Каб этычна і законна — алаверды камісіі БАЖ і сайту "Сильные новости"

09.02.2018 Крыніца: Сябра ГА «БАЖ» Леанід СУДАЛЕНКА (фота "Белсат")

8 лютага Камісія па этыцы ГА “БАЖ” прыняла рашэнне па маёй скарзе на дзеянні прадстаўнікоў сайта «Сильные новости».

https://baj.by/sites/default/files/analytics/preview/maxresdefault_0.jpg

Гэты рэсурс перадрукаваў з сайта ПЦ «Вясна» два матэрыялы. Сутнасць прэтэнзій у тым, што пры перадрукоўцы «Сильные новости» змянілі тэкст і першапачатковы сэнс арыгінальных матэрыялаў такім чынам, што з іх знікла інфармацыя пра мяне як назіральніка гарадской выбарчай камісіі. Я быў удзелькам паседжання і каментаваў рашэнне выбарчай камісіі.

У гэтай сувязі лічу неабходным выказаць асабістыя заўвагі да высноў, да якіх прыйшлі паважаныя мною сябры вышэйзгаданай камісіі.

Камісія, на мой погляд, падыйшла да разгляду пытання ці то фармальна, ці то занадта дэмакратычна. Калі сайт бярэ чужы матэрыял не з першакрыніцы (хоць у матэрыяле першакрыніца пазначана) і выдаляе відавочцу падзеі і яе першага каментатара, то хіба гэта не змена сэнсу? Калі, напрыклад, “Лельчыцкія навіны” перадрукуюць БЕЛТА, а потым хтосьці іншы перадрукуе і паставіць спасылку на “Лельчыцкія навіны” ці гэта будзе адпавядаць этыцы?

У пастанове камісія адзначыла, што (цытата): “Сайт «Сильные новости», перадрукаваўшы матэрыялы, скараціў іх і не узгадаў прозвішча эксперта Судаленкі. Пры гэтым тэкст і першапачатковы сэнс матэрыялу не змяніўся. Спасылка на сайт ПЦ «Вясна» маецца”.

Дзеля таго, каб чытач пабачыў, што тэкст і першапачатковы сэнс матэрыялу змяніўся, прывожу менавіта свае каментары, якія зніклі з матэрыялу пры перадрукоўцы сайтам «Сильные новости»:

"Леонид Судаленко подчеркнул, из 58 кандидатов, претендующих на 40 депутатских мест в горсовете, только 6 представляют политические партии, причем ни одну из них назвать оппозиционной действующей власти практически не возможно. Самая большая конкуренция (4 человека на место) наблюдается в Центральном избирательном округе №33, здесь,кроме действующего депутата Натальи Литвиновой, зарегистрировались еще три кандидата".

"Независимый наблюдатель также отметил отсутствие в списках «слуг народных», так называемых тяжеловесов: экс-председателя и ныне действующего депутата горсовета Владимира Чарноштана, а также главы действующего городского собрания Ивана Бородинчика. "Если первый может уйти на покой писать мемуары, то второго, по всей вероятности, выдвинет трудовой коллектив", предположил Л. Судаленко".

Менавіта гэтыя каментары разам з іншым тэкстам матэрыялу і адлюстроўвалі яго першапачатковы сэнс, які быў закладзены аўтарам матэрыялу і рэдакцыяй сайта “Гомельская Вясна” пра маю дзейнасць у выбарчай камісіі. Перадрукаваны «Сильными новостями» матэрыял страціў не толькі маё, як эксперта, прозвішча.

Камісія палічыла гэта простым скарачэннем тэксту.

У гэтай сувязі, адзначаю, што этычнасць залежыць ад унутраных маральных установак, адносінаў да канрэтнай журналісцкай працы і іншых суб’ектыўных фактараў. Мне, як спецыялісту ў галіне права, больш падабаецца законнасць, якая мае больш акрэсленыя формы. Унутраны голас падказвае, што пры разглядзе гэтай спрэчкі ў судзе, вынік быў бы іншым.

Не ведаю, ці чыталі прадстаўнікі сайта «Сильные новости” прынятае рашэнне камісіі БАЖ перад тым, як скараціць аўтарскі матэрыял Алены Германовіч з БелаПАН, але ж падыход сайта да аўтарскага права падчас перадруку матэрыялаў з уплывовых інфармацыйных рэсурсаў не заўважыць можа хіба толькі сляпы.

Як кажуць, знайдзі адрозненні.

Каментары