11066

Кожныя пяць дзён у свеце гінуў журналіст

03.11.2015 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", паводле jourdom.ru

За апошнія 10 гадоў у свеце былі забітыя больш за 700 журналістаў, якія сталі ахвярамі канфліктаў і заказных забойстваў.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун. З нагоды Міжнароднага дня спынення беспакаранасці злачынстваў супраць журналістаў ён заклікаў пакласці канец гэтай беспакаранасці і забяспечыць права работнікаў СМІ казаць праўду.

Больш за 700 журналістаў былі забітыя за апошняе дзесяцігоддзе – гэта значыць, па адным кожныя пяць дзён – толькі за тое, што яны паведамляюць навіны і даносяць інфармацыю да грамадскасці. Многія загінулі, бясстрашна асвятляючы ўзброеныя канфлікты. Але многіх мэтанакіравана прымусілі замаўчаць за спробы паведаміць праўду”, – гаворыцца ў пісьмовай заяве генеральнага сакратара. Паводле яго слоў, з 10 падобных забойстваў цалкам расследуецца толькі адно злачынства.

«Такая беспакаранасць ўсяляе страх сярод журналістаў і дазваляе ўрадам працягваць цэнзуру», – лічыць Пан Гі Мун. Ён заклікаў змагацца з гэтай тэндэнцыяй і пераканацца, што журналісты могуць працягваць рабіць сваю працу без боязі расправы. «Журналісты не павінны займацца самацэнзурай з-за страху за сваё жыццё», – падкрэсліў адміністрацыйны кіраўнік ААН.

Міжнародны дзень спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 2013 годзе ў памяць двух французскіх журналістаў, забітых у Малі 2 лістапада таго ж года. Рэзалюцыя асуджае ўсе напады на журналістаў і супрацоўнікаў СМІ, а таксама заклікае дзяржавы ААН распачаць усе неабходныя крокі для іх абароны і змагацца з беспакаранасцю.

2 лістапада — дзень спынення злачынстваў супраць журналістаў

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!