3000

КДБ адмовіўся паказаць БАЖу спіс аб’ектаў, якія нельга фатаграфаваць ДАКУМЕНТ

25.04.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Камітэт дзяржаўнай бяспекі адмовіўся прадаставіць ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” пералік асабліва рэжымных і рэжымных аб’ектаў, якія ў Беларусі забаронена фатаграфаваць.

Паводле першага намесніка КДБ Ігара Сяргеенкі, гэтыя звесткі адносяцца да інфармацыі, прадастаўленне якой абмежавана.

— Мы сутыкаемся з нонсенсам прававой сістэмы, калі мы, журналісты, у нашай жа краіне не можам нават даведацца спіс аб’ектаў, якія нам забаронена фатаграфаваць і здымаць на відэа, — каментуе адказ КДБ прэс-сакратар ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”  Барыс Гарэцкі.

Цікава, што звярталася ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у Савет Міністраў, адкуль запыт чамусьці быў перанакіраваны ў КДБ.

Канфлікты, звязаныя з забаронай праводзіць фота- і відэаздымку пэўных аб’ектаў рэгулярна здараюцца ў Беларусі. Часта міліцыя і супрацоўнікі аховы спасылаюцца на тое, што той ці іншы аб’ект з’яўляецца рэжымным. Аднак праверыць гэта, як мы бачым, немагчыма.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!