444

Каляндарны план кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 2020 год

02.06.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Дзень выбараў прэзідэнта Беларусі — 9 жніўня 2020 года.

Этапы выбарчага працэсу

Тэрмін правядзення

Збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты (пачынаецца за 80 дзён і заканчваецца за 50 дзён да выбараў) 

З 21 мая па 19 чэрвеня ўключна

 

Прадстаўленне падпісных лістоў у раённыя, гарадскія, раённыя ў гарадах камісіі (не пазней за 50 дзён да выбараў)

Не пазней за 19 чэрвеня

 

Праверка сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах і  сапраўднасці дадзеных пра колькасць подпісаў

У дзесяцідзённы тэрмін пасля здачы падпісных лістоў

 

Прадстаўленне ў Цэнтральную выбарчую камісію дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты

З 20 чэрвеня па 4 ліпеня ўключна

Вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій

Не пазней за 21 чэрвеня ўключна

Стварэнне ўчастковых выбарчых камісій (не пазней чым за 45 дзён да выбараў)

Не пазней за 24 чэрвеня ўключна

Апублікаванне ў прэсе рашэнняў аб стварэнні ўчастковых выбарчых камісій

У сямідзённы тэрмін пасля прыняцця рашэння

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты (пачынаецца за 35 дзён і завяршаецца за 25 дзён да выбараў)

З 5 па 14 ліпеня ўключна

Адкрыццё спецыяльнага выбарчага рахунку для фінансавання выдаткаў па вядзенні перадвыбарнай агітацыі 

З дня рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты 

Перадача Цэнтральнай выбарчай камісіяй у сродкі масавай інфармацыі звестак пра паступленне і выдаткаванне сродкаў выбарчых фондаў асоб, якія вылучаюцца кандыдатамі ў прэзідэнты, кандыдатаў у прэзідэнты

У двухдзённы тэрмін з дня атрымання звестак ад падраздзяленняў “Беларусбанка”

Выдача кандыдатам у прэзідэнты пасведчанняў аб рэгістрацыі 

У двухдзённы тэрмін пасля рэгістрацыі

Правядзенне лёсавання паміж кандыдатамі ў прэзідэнты для вызначэння даты і часу выступаў па дзяржаўным тэлебачанні і радыё

Не пазней чым у трохдзённы тэрмін пасля рэгістрацыі кандыдатаў

Перадача Цэнтральнай выбарчай камісіяй у сродкі масавай інфармацыі для абнародавання паведамлення аб рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты

Не пазней чым на чацвёрты дзень пасля рэгістрацыі

 

Абскарджанне адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам

У трохдзённы тэрмін у Вярхоўны суд, які павінен разгледзець скаргу ў трохдзённы тэрмін

Перадвыбарчая агітацыя

З моманту рэгістрацыі кандыдатаў і да 8 жніўня ўключна

Апошні тэрмін прадстаўлення кандыдатамі тэксту сваёй праграмы ў СМІ (вызначаныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй) для апублікавання

Не пазней за 19 ліпеня

Выраб агульных плакатаў з біяграфіямі кандыдатаў для размяшчэння на ўчастках для галасавання і ў іншых месцах, а таксама інфармацыйных матэрыялаў пра кандыдатаў для накіравання выбаршчыкам

Не пазней за 20 ліпеня

 

Афармленне на выбарчых участках стэндаў з інфармацыяй пра кандыдатаў (не пазней чым за 14 дзён да выбараў)

Не пазней за 25 ліпеня

Спыненне публікацыі вынікаў апытанняў грамадскай думкі, звязаных з выбарамі, і прагнозаў іх вынікаў (за 5 дзён да выбараў)

4 жніўня

Датэрміновае галасаванне (пачынаецца не раней чым за 5 дзён да выбараў)

З 4 па 8 жніўня

Завяршэнне перадвыбарнай агітацыі (у дзень перад выбарамі)

8 жніўня

Правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

9 жніўня

Прадстаўленне пратаколаў пра вынікі галасавання па абласцях і горадзе Мінску ў Цэнтральную выбарчую камісію

Не пазней за 13 жніўня

Абвяшчэнне вынікаў выбараў

Не пазней за 19 жніўня

Правядзенне другога туру галасавання

Не пазней за 23 жніўня

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!