440

Каляндарны план кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання для журналістаў

26.08.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

  Дзень выбараў — 17 лістапада 2019 г.

Этапы і элементы выбарчага працэсу

Тэрмін правядзення

Вызначэнне мясцовымі органамі ўлады месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

не пазней за 26 жніўня

 

Утварэнне абласных, Мінскай гарадской, акруговых выбарчых камісій (не пазней чым за 75 дзён да выбараў)

не пазней за 2 верасня

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты (пачынаецца за 70 дзён і заканчваецца за 40 дзён да выбараў)

з 8 верасня па 7 кастрычніка ўключна

Прадстаўленне ў адпаведную акруговую выбарчую камісію дакументаў аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты (не пазней чым за 65 дзён да выбараў)

не пазней за 12 верасня

 

 

 

 

Рэгістрацыя ініцыятыўных груп і выдача сябрам ініцыятыўных груп адпаведных пасведчанняў і падпісных лістоў

у пяцiдзённы тэрмiн з дня паступлення заявы аб рэгістрацыі

Вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій (не пазней чым за тры дні да ўтварэння камісій)

не пазней за 29 верасня

Утварэнне ўчастковых выбарчых камісій (не пазней чым за  45 дзён да выбараў)

не пазней за 2 кастрычніка

Вызначэнне месцаў для правядзення ў заяўным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюцца кандыдатамі ў дэпутаты, іх даверанымі асобамі

не пазней за 4 кастрычніка

Вызначэнне памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты, іх давераных асобаў з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарчых сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі

не пазней за 4 кастрычніка

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты

Пачынаецца за 40 дзён і сканчваецца за 30 дзён да выбараў

з 8 по 17 кастрычніка ўключна

Абскарджаньне адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты

Рашэнне акруговай выбарчай камісіі абскарджваецца ў адпаведную абласную, Мiнскую гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію ў трохдзённы тэрмін, а рашэнне абласной, Мiнскай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ў той жа тэрмiн можа быць абскарджана ў абласны, Мінскі гарадскі суд, які разглядае скаргу ў трохдзённы тэрмін

Перадача ў сродкі масавай інфармацыі для публікацыі паведамлення аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты

не пазней, чым на чацвёрты дзень пасля рэгістрацыі

Падача у акруговыя выбарчыя камісіі заяваў аб рэгістрацыі давераных асобаў кандыдатаў у дэпутаты, іх прадстаўнікоў па фінансавых пытаннях

пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты

Рэгістрацыя давераных асобаў кандыдатаў у дэпутаты, іх прадстаўнікоў па фінансавых пытаннях

у трохдзённы тэрмiн з дня паступлення заявы аб рэгістрацыі

Адкрыццё спецыяльнага выбарчага рахунка для фармавання ўласнага выбарчага фонда кандыдата ў дэпутаты

з дня рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты

Прадстаўленне ў акруговыя выбарчыя камісіі звестак пра паступленне сродкаў на спецыяльныя выбарчыя рахункі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і іх расходаванні

штотыдзень

Перадача ў сродкі масавай інфармацыі звестак аб паступленні і выдаткоўванні сродкаў выбарчых фондаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

у двухдзённы тэрмін пасля атрымання адпаведных звестак ад падраздзяленняў «Беларусбанка»

Перадвыбарчая агітацыя

з дня рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты па 16 лістапада ўключна

Правядзенне лёсавання паміж кандыдатамі ў дэпутаты для вызначэння даты і часу выступленняў па дзяржаўным тэлебачанні і радыё

на наступны дзень пасля заканчэння рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты

Прадстаўленне ў сродкі масавай інфармацыі, вызначаныя Цэнтральнай камісіяй, тэксту перадвыбарчай праграмы кандыдата ў дэпутаты для публікацыі (не пазней чым за 20 дзён да выбараў)

не пазней за 27 кастрычніка

Афармленне на участках для галасавання стэндаў з інфармацыйнымі матэрыяламі пра кандыдатаў у дэпутаты  (не пазней за 14 дзён да выбараў)

не пазней за 2 лістапада

Спыненне публікацыі вынікаў апытанняў грамадскай думкі, звязаных з выбарамі, і прагнозаў іх вынікаў (за 5 дзён да выбараў)

не пазней за 12 лістапада ўключна

Датэрміновае галасаванне

Пачынаецца не раней чым за 5 дзён да выбараў

з 12 по 16 лістапада ўключна

Заканчэнне перадвыбарчай агітацыі (у дзень перад выбарамі)

16 лістапада

Правядзенне выбараў

17 лістапада

Прадстаўленне пратаколаў аб выніках галасавання па ўчастках у акруговыя выбарчыя камісіі і ў органы, якiя ўтварылi камісіі, для інфармацыі

пасля падпісання пратакола

Прадстаўленне пратаколаў аб выніках выбараў па выбарчых акругах у абласныя, Мінскую гарадскую выбарчыя камісіі і ў органы, якiя ўтварылi адпаведныя акруговыя выбарчыя камісіі, для інфармацыі (не пазней чым на чацвёрты дзень пасля заканчэння галасавання)

 

не пазней за 21 лістапада

Накіраванне ў друк паведамленняў пра вынікі выбараў па кожнай выбарчай акрузе (не пазней чым на пяты дзень пасля выбараў)

не пазней за 22 лістапада

Абвяшчэнне вынікаў выбараў

Накiраванне ў друк Цэнтральнай выбарчай камісіяй паведамлення аб выніках выбараў і спісу абраных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

 

не пазней чым у трохдзённы тэрмiн з дня ўстанаўлення вынікаў выбараў