2288

Ірына НОВІК. БАЦЬКІ «ПАЎСТАНЦАЎ»

27.02.2017

Мадэльны бізнэс, беларускамоўная сям'я, клаўстрафобія ў пад'ездах, валанцёрства, прадпрымальніцтва, казіно ды іншыя тэмы адлюстраваныя ў фотапраектах выпускнікоў адукацыйнага курса «Фотапраект: ад ідэі да прасоўвання».

Сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў і Naviny.by працягваюць публікаваць фотагісторыі, створаныя навучэнцамі адукацыйнага курса. Сёння маем гонар прадставіць праект Ірыны Новік.

Усе апублікаваныя гісторыі праекту «Маладосць. Беларусь» можна ўбачыць тут.

БАЦЬКІ «ПАЎСТАНЦАЎ»   

Маладыя беларусы Антось і Наста Янкоўскія з Гродна жывуць гуляючы, бо гульні сталі для іх і працай, і часткай сямейнага побыту.

Каб выдаць сваю першую гульню «Паўстанцы», яны скарысталі грошы з вясельных падарункаў. З таго пачаліся сямейны бізнес і гісторыя аўтарскіх беларускіх настолак. Працягам сталі гульні «Мова», «Гаспадар цмокаў», «Тры кіты»...

Беларуская мова і традыцыйная культура для Антося з Настай цалкам натуральныя. Нават жаніліся маладзёны ў зробленых уласнаручна народных строях.

Летась бацькі «Паўстанцаў» сталі бацькамі па-сапраўднаму. Сям’ю папоўніў сын Міхась.

На наступны год, да юбілея паўстання на чале з Кастусём Каліноўскім, Янкоўскія плануюць перавыдаць гульню. Свет пабачаць «Паўстанцы 2.0».

Фотапраект "Маладосць. Беларусь":

Сяргей ЛЮДКЕВІЧ. ERGO BIBAMUS

Марыя РАЛЬСКІЦЕ. ВЫРАТАВАННЕ ДУШ

Аляксандр КАЛЕНІК. КЛАЎСТРАФОБІЯ

Таццяна СВІРЭПА. МАЛАДОСЦЬ УСЁ ДАРУЕ

Виктория СИНЧИЛИНА. БЭКСТЭЙДЖ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!