НЕ - ВАЙНЕ!
166

Індэкс свабоды прэсы: Беларусь сярод найгоршых, побач з Таджыкістанам, Азэрбайджанам і Расеяй

04.05.2022 Крыніца: Радыё Свабода

У новым рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь заняла 153-е месца сярод 180 пазыцый.

Індэкс складае міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў». Беларусь у ім за год паднялася на пяць радкоў і стала 153-й, адкрываючы сьпіс краін з крытычным паказчыкам, дзе любая незалежная прэса фактычна забароненая. На пазыцыю вышэй, замыкаючы сьпіс краін, дзе інфармацыя несвабодная, але пагрозы незалежным журналістам крыху меншыя, ідзе Таджыкістан.

Адразу за Беларусьсю ў рэйтынгу месьцяцца Азэрбайджан, Расея і Афганістан.

Самыя свабодныя для прэсы дзяржавы — Нарвэгія, Данія, Швэцыя, Эстонія і Фінляндыя. Суседзі Беларусі: Літва 9-я, Латвія — 22-я, Польшча 66-я, Украіна 106-я.

Тры заключныя пазыцыі, з самым жорсткім стаўленьне дзяржавы да прэсы, ідуць Іран, Эрытрэя і Паўночная Карэя.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!