844 0

ІАЦ: У рэйтынгу самых любімых гледачамі тэлеканалаў «Беларусь-1» моцна прайграе расійскаму ТНТ

26.12.2017 Крыніца: Браніслаў Юрэвіч, "Наша Ніва"

На пытанне «які ў вас любімы тэлеканал» найбольшая колькасць колькасць гледачоў адказвае «НТВ-Беларусь». А «Беларусь-1» саступае ў рэйтынгу нават расійскаму забаўляльнаму ТНТ. Гэта канал, які транслюе серыялы, гумарыстычныя праграмы, а таксама шоу «Дом-2».

https://baj.by/sites/default/files/analytics/preview/7559821441-al351.jpg

Такія вынікі даследаванняў, праведзеных у 2016 годзе пад эгідай Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта, апублікаваныя ў адпаведным статыстычным зборніку.

У даведніку не ўказваецца, колькі чалавек удзельнічала ў апытаннях і калі канкрэтна яны праводзіліся.

Звернемся да раздзела, прысвечанага СМІ. 86% апытаных атрымліваюць інфармацыю па тэлебачанні, 57% — у інтэрнэце, 43% — у друкаваных СМІ, 29% — па радыё.

Аднак варта ўдакладніць, што ў моладзі (18-29 гадоў) іншыя прыярытэты. Інфармацыю з інтэрнэта атрымлівае 91% рэспандэнтаў, 67% — з тэлебачання, 23% — з друкаваных СМІ, 20% — з радыё.

Самыя папулярныя тэлеканалы (глядзелі хоць раз на працягу месяца)

  1. АНТ — 67,7% (любімая праграма на тэлеканале — ток-шоу «Няхай гавораць»)
  2. «НТВ-Беларусь» — 64,6% (ток-шоу «Гаворым і паказваем»)
  3. «Беларусь-1» — 59,7% (крымінальная хроніка «Зона Х»)
  4. «РТР-Беларусь» — 54,8% (ток-шоу «Жывы эфір»)
  5. «Беларусь-2» — 44,2% («Тэлебарометр»)
  6. СТБ — 35,6% (кулінарнае шоу «Званая вячэра»)
  7. «Мір» — 29,7%
  8. ТНТ — 24,9%
  9. «Беларусь-3» — 22,2%
  10. «Беларусь-5» — 17%

Больш паказальным выглядае іншы спіс, які ўтварыўся з адказаў на пытанне пра любімы канал.

Які тэлеканал ваш любімы?

  1. «НТВ-Беларусь» — 16,3%
  2. «РТР-Беларусь» — 13,8%
  3. АНТ — 10,8%
  4. ТНТ — 8,2%
  5. «Беларусь-1» — 4,5% 

Звяртае на сябе ўвагу лідарства тэлеканалаў, заснаваных на расійскім кантэнце. А «Беларусь-1» істотна прайграе ў глядацкай любові нават расійскаму забаўляльнаму ТНТ.

Самыя папулярныя газеты (чыталі хоць раз на працягу месяца)

  1. «Советская Белоруссія» — 34,4%
  2. «Камсамольская праўда» — 30,3%
  3. «Аргументы і факты» — 29%
  4. «Рэспубліка» — 9,9%
  5. «З рук у рукі» — 9,2%

Якая газета ваша любімая?

  1. «Камсамольская праўда» — 12,7%
  2. «Советская Белоруссія» — 7,9%
  3. «Аргументы і факты» — 7,6%
  4. «Сябар пенсіянера» — 2,4%
  5. «Жаночая газета» — 1,9%

Пры гэтым сцвярджаецца, што чытачоў газет найбольш цікавяць… міжнародныя падзеі. А мясцовыя навіны нібыта хвалююць ў паўтара разу менш аўдыторыі.

Самая папулярная радыёстанцыя (слухалі хоць раз на працягу месяца)

  1. Першы нацыянальны канал — 21%
  2. «Радыюс ФМ» — 19,1%
  3. «Радыё Рокс» — 13,8%
  4. «Рускае радыё» — 11,1%
  5. «Альфа радыё» — 6,9%

Якая ваша любімая радыёстанцыя?

  1. «Радыё Рокс» — 9,3%
  2. Радыюс ФМ — 6,8%
  3. «Рускае радыё» — 5,7%
  4. Першы нацыянальны канал — 4,3%
  5. «Мелодыі стагоддзя» — 4,0%.

Самае любімае радыё ў беларусаў — тое, дзе круцяць найбольш расійскіх блатных песень.

На які сайт вы заходзілі за апошнія суткі?

  1. «Укантакце» — 28,2%
  2. «Аднакласнікі» — 24,1%
  3. Tut.by — 19,7%
  4. «Яндэкс» — 14,2%
  5. «Гугл» — 11,3%
  6. «Ютуб» — 10,8%
  7. «Анлайнер» — 7,5%
  8. Mail.ru — 7,4%
  9. «Куфар» — 3,8%
  10. «Фэйсбук» — 3,1% 

Які ваш сайт самы любімы?

  1. «Аднакласнікі» — 14,1%
  2. «Укантакце» — 10,9%
  3. Tut.by — 6,2%
  4. «Ютуб» — 6,2%
  5. «Анлайнер» — 3,4%

Акаўнты «Укантакце» маюць 68,4% апытаных, у «Аднакласніках» — 67,5%. Астатнія сеткі значна адстаюць. У «Фэйсбуку» зарэгістраваныя 22,8% рэспандэнтаў, а ў «Інстаграме» — 9,7%. Далей ідуць «Мой мір» (4%), «Твітар» (3,7%) і «Ютуб» (3,2%).

Каментары