НЕ - ВАЙНЕ!
2527

Хто каментуе навіны і навошта?

17.03.2016 Крыніца: Пераклад ГА "БАЖ"

Універсітэцкі праект “Engaging News Project” з горада Остын (Тэхас), задаўся пытаннямі – хто і навошта падлівае алею ў агонь на сайтах навінавых арганізацый і як з гэтым працаваць журналістам?

Для даследавання выбралі амаль 1500 амерыканцаў і апыталі іх на тэму – ці чытаюць (або пішуць) яны каментары на сайтах, а таксама праз якія платформы і навошта яны гэта робяць?

Высветілася, што больш за палову рэспандэнтаў (50,7%) увогуле не чытаюць і не пішуць каментароў. З тых жа, хто каментуе навіны, 77,9% робяць гэта праз сацыяльныя сеткі.

Адказнасць за каментары: што збіраюцца рабіць рэдакцыі сайтаў?

Сярэдні партрэт “каментатара”: хутчэй, мужчына, з нізкім узроўнем адукацыі і з нізкім узроўнем даходаў, найчасцей іспанскага паходжання.

Самымі частымі прычынамі каментавання было – выказаць стаўленне ці меркаванне, дапоўніць, выправіць недакладнасць, паўдзельнічаць у дэбатах. Прычым каментары-меркаванні і каментары-дэбаты найчасцей тычыліся тэмы нацыянальнай палітыкі, а тэмы лакальнага характару атрымлівалі каментары-суперажыванні.

Людзі, якія пазбягаюць каментавання, лічаць, што каментатары – няветлівыя і схільныя да спрэчак. Аднак у пытаннях рэдакцыйнай палітыкі адносна каментароў рэспандэнты падзяліліся на роўныя групы: 42% выказаліся за тое, што мадэратары павінны прыбіраць грубыя каментары, а 41,6% адказалі, што каментары – частка праявы свабоды слова.

Іншае даследаванне з гэтага ж праекту шукала адказу, як знізіць узровень непрыстойнасці каментатараў на сайтах СМІ. Даследаванне ахоплівала 70 пастоў на тэму палітыкі і аналізавала 2500 каментароў.

Аналіз праводзіўся паводле трох крытэраў: у першым выпадку каментатары ўзаемадзейнічалі без умяшальніцтва СМІ, у другім выпадку з імі ўзаемадзейнічаў рэпарцёр-аўтар, у трэцім выпадку – мадэратар старонкі, безасабова прадстаўлены выявай лога СМІ.

У выніку прысутнасць рэпарцёра ў секцыі каментавання зніжала верагоднасць няветлівых каментароў на 15%. Пытанне з опцыяй “так” ці “не” зніжала верагоднасць з’яўлення няветлівых каментароў на 9% у параўнанні з публікацыямі без пытанняў напрыканцы або з прапановай пакідаць каментары.

Працяг тэмы будзе

Адказнасць за каментары: што збіраюцца рабіць рэдакцыі сайтаў?

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!