1940

Гродзенскія БАЖаўцы сабралі грошы ў падтрымку хворай на рак дзяўчынкі (+ рэквізіты)

27.04.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Гродзенская суполка ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" сумесна з Цэнтрам “Пара” і тайм-кафэ “Партал” правялі дабрачынны аўкцыён у падтрымку 4-гадовай Паліны Амельчанка, якая хварэе на рак. Вечар праходзіў у межах журналісцкай Эстафеты добрых справаў.

— Калі мы зрабілі абвестку, што адбудзецца аўкцыён, адразу з’явіліся прапановы на лоты. — кажа адна з арганізатарак. — Рэпрадукцыі сусветнавядомых мастакоў ад творчай суполкі RedARt, графіка гродзенскай мастачкі Наталлі Клімовіч, стыльныя торбы ад музейнага супрацоўніка Аксаны Данілевіч, кнігі гродзенскага гісторыка Андрэя Вашкевіча, упрыгожванні Liatris. Сябра суполкі Аляксандр Саенка прапанаваў паслугу фатографа.

Неразыграныя лоты перадалі цэнтру “Пара”, каб працягнуць аўкцыён у сацсетках. Усе сродкі, сабраныя на сустрэчы, пераведзеныя на рахунак дзяўчыны. Сям’я вяла перамовы з трыма клінікамі: у Ізраілі, Германіі ды Гішпаніі. У апошняй кошты больш дасяжныя. Імунатэрапія ў Барселоне каштуе 84 000 еўра. Зараз сабрана амаль палова з неабходнай сумы.

Паліна нарадзілася здаровым дзіцём. Аднойчы заўсёды ўсмешлівая і жыццярадасная дзяўчынка стала «таяць» на вачах. Напрыканцы траўня 2016 года Паліна трапіла ў лідскую гарадскую бальніцу, затым у раённую (Гродна), а ўжо адтуль — экстрана ў дзіцячы анкацэнтр у Бараўлянах з дыягназам «нейрабластома з паразай левага наднырачніка, костак чэрапа, касцявога мозгу, IV ступень».

За гэты кароткі, але вельмі складаны і цяжкі прамежак часу Паліна прайшла 7 блокаў хіміятэрапіі, мноства балючых працэдур і аналізаў, дзве MIBG-сцынціграфіі ў Маскве, апошняя з якіх паказала станоўчую дынаміку: сышлі шматлікія метастазы і засталося толькі два ачагі.

Малой таксама зробленая аперацыя па выдаленні пухліны наднырачніка і трансплантацыя касцявога мозгу.

Нейрабластома — падступная пухліна, бо яна часта рэцыдывуе, а рэцыдывы нейрабластомы вельмі дрэнна паддаюцца лячэнню. 4 стадыя нейрабластомы азначае, што метастазы распаўсюдзіліся ў лімфатычныя вузлы, касцяны мозг і іншыя жыццёва важныя органы. Лячэнне, якое праходзяць дзеці з такім дыягназам, складанае і доўгае.

У Беларусі, як і ў многіх іншых краінах, лячэнне нейрабластомы заканчваецца пасля праходжання дзіцем прамянёвай тэрапіі. Аднак медыцына не стаіць на месцы, і ў некаторых клініках свету ўжо з'явілася магчымасць далейшага лячэння нейрабластомы 4 стадыі, а менавіта, іммунатэрапія (лячэнне антыцеламі). Яна дапаможа арганізму канчаткова знішчыць адзінкавыя ракавыя клеткі, прадухіляючы рызыку ўзнікнення рэцыдываў, якія характэрныя для дадзенай хваробы ў 90 % выпадкаў.

Гасцям вечара прапанавалі чайнаю цырымонію і дэгустацыю кітайскай гарбаты розных гатункаў. Музычнае суправаджэнне стварыў лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, саліст аркестра МНС Іван Буракоў жывым саксафонам.

Як дапамагчы Паліне:

✔МТС +375-29-204-68-68

✔Перевод на картку БЕЛАРУСБАНКА: 9112 0001 6967 4724 Тэрмін дзеяння: 11/21

✔QIWI-кошелек: +79835288204

✔ PayPal: help.pomogirebenky@yandex.ru

✔ Easy Pay толькі ў беларускіх рублях N29965771

✔ Паштовыя пераводы: Гродзенская вобл. г. Ліда, вул. Гастэлы д. 67 кв. 18 індэкс 231292 Амельчанка Сяргей Уладзіміравіч (тата Паліны).

✔Дабрачынныя рахункі адкрытыя ў філіяле 413 - г. Ліда, вул. Савецкая, 10; УНП 500191715; МФО 152101696:
- беларуские рублі - транзітны рахунак 3819382104109 на дабрачынны рахунак 000093 у аддзяленні 413/7, бестэрміновы
- долары ЗША - транзітны рахунак 3819382105717 на дабрачынны рахунак 000097 у аддзяленні 413/7, бестэрміновы
- еўра - транзітны рахунак 3819382105717 на дабрачынны рахунак 000032 у аддзяленні 413/7, бестэрміновы
- расійскія рублі - транзітны рахунак 3819382105717 на дабрачынны рахунак 000032 у аддзяленні 413/7, бестэрміновы
Прызначэнне плацяжу: для залічэння сродкаў на дабрачынны рахунак на імя Амяльчэнка С.У. для лячэння дачкі Паліны.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!