2702

"Эстафета добрых спраў" паехала ў Лунінец

11.01.2017 Крыніца: Мікола Канановіч для baj.by

https://baj.by/be/analytics/gazeta-slonimskaya-dapamagala-sabrac-padarunki-zemlyakamСябры слонімскай суполкі БАЖ, большасць з якіх працуе ў “Газеце Слонімскай” альбо супрацоўнічае з выданнем, 11 студзеня перадалі "Эстафету добрых спраў" калегам у Лунінец.

Падчас дабрачыннай акцыі ў Слоніме імі былі сабраны і перададзены навагоднія і калядныя падарункі землякам з няпростым лёсам. Таксама з ініцыятывы сябра БАЖ Вольгі Шынкевіч у рэдакцыі “Газеты Слонімскай” адбыўся майстар-клас па вырабу кармушак для птушак.

БАЖаўцы Мікіта Пастухоў, Таццяна Плахетка, аўтар гэтых радкоў, а таксама супрацоўнікі “ГС” Зміцер Міцкевіч і Аляксей Навіцкі не засталіся ў баку ад добрай справы.

У выніку, некалькі кармушак з просам на маладых дрэўцах каля рэдакцыі “ГС” чакаюць пярнатых гасцей.

Фота з архіва слонімскай суполкі ГА "БАЖ"

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!