НЕ - ВАЙНЕ!
520

Дзіўныя метамарфозы здараюцца з фотаздымкамі Наталлі Качанавай

28.11.2022 Крыніца: Наша Ніва

У дзяржаўных СМІ любяць прыхарошваць рэальнасць. А часам — і чыноўнікаў, якія яе транслююць. 

Так, на здымках Наталлі Качанавай перыядычна знікае радзімка каля носа. Такое часцей здараецца на здымках «СБ» ці Савета Рэспублікі, які Качанава ўзначальвае.

Качанава — адна з нямногіх чыноўнікаў, якую з Адміністрацыі прэзідэнта рэкамендуюць рэтушаваць, расказвалі «Нашай Ніве». Часам, напрыклад, прасілі прыбраць маршчыны.

Што да астатняй наменклатуры, то звычайных чыноўнікаў не рэтушуюць, толькі вышэйшых. Аляксандра Лукашэнку ж рэтушуюць абавязкова.

Уверсе: так выглядае Аляксандр Лукашэнка па версіі «Беларусь сегодня». Унізе: ён жа на фота саюзнага, але крамлёўскага пула.

Хаця былі выпадкі, калі з дапамогай фоташопа паляпшалі здымкі дэпутаткі і былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч — аднойчы «расплюшчвалі» вочы (перастаўлялі іх з іншага здымка).

Чытаць яшчэ: 

«Нам какое-то залетало вероятно-невероятное». Вот какие новости рассказывают сегодня в главной спортивной передаче на БТ

«Адбыць у вязьніцы прыдуманы тэрмін — меншая пакута, чым разьвітацца з Радзімай». Андрэй Кузьнечык: год за кратамі

Які месенджар самы бяспечны для аўдыя— і відэавыклікаў

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!