249

Дзе ўзяць грошы нішаваму сайту? ЗАПІС ВЭБІНАРА

07.10.2020

Зарабіць грошы ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі на лакальным медыярынку даволі складана.

З гэтай прычыны Hrodna.life, адносна маладое гарадское беларускамоўнае медыя, не абмяжоўвае свае магчымасці заробкаў толькі сецівам. Значную частку бюджэту прыносяць офлайн праекты і падтрымка ад чытачоў.

Дабрачыннасць і падарожжы, кнігі і краўдфандынг, а таксама сімвалічны капітал — давер чытачоў — як гэта дапамагае, калі партнёры і рэкламадаўцы штораз прапаноўваюць: «Пагаворым пра рэкламу пазней, калі вытрываем»?

Карысныя парады медыямэнэджэрам, рэдактарам, кіраўнікам і супрацоўнікам служб продажу рэкламы ад Ірыны Новік, рэдактаркі спецпраектаў сайта Hrodna.life.

Анлайн-ток правяла Установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер» у межах Антывіруснага анлайн-марафону.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!