332

Дзе цяпер вядомы спартовы каментатар Навіцкі

21.03.2023 Крыніца: Наша Ніва

Голас Уладзіміра Навіцкага ведае кожны беларус, які больш-менш сачыў за спортам у апошнія гадоў 30. Чым цяпер займаецца самы славуты з каментатараў на беларускім спартовым тэлебачанні? Піша "Наша Ніва". 

Уладзімір Навіцкі трапіў у спартовую журналістыку яшчэ ў канцы 70-х і заставаўся ў прафесіі 38 гадоў. За гэты час харызматычны Навіцкі, інжынер па адукацыі, папрацаваў на трынаццаці Алімпіядах, чэмпіянатах свету па футболе і хакею і безлічы іншых вялікіх турніраў.

Дзеля прафесіі Навіцкі за некалькі месяцаў вывучыў беларускую мову і каментаваў спорт у тым ліку па-беларуску. Але ў той жа час яго, напрыклад, аднойчы абвінавацілі ў даносніцтве.

Бліжэй да канца 2010-х за Мэтрам, як называлі гэтага каментатара, сталі заўважаць агаворкі. Напрыклад, ён мог распавесці гледачам пра хакеістаў, якія чамусьці выходзяць на футбольнае поле, ці пра футбаліста, які нібыта гуляе ў матчы, хаця насамрэч ён спакойна сядзеў на лаве запасных. Тым не менш, да Навіцкага і яго працы ставіліся з павагай.

У 2019-м 65-гадовы каментатар пайшоў на пенсію. Чым ён займаўся пасля?

Як стала вядома «Нашай Ніве», Навіцкі доўга змагаўся з цяжкай хваробай. Далей знакаміты каментатар спрабаваў вярнуцца на «Беларусь 5», але не змог дамовіцца пра гэта з кіраўніцтвам канала.

Аднак і ў такой сітуацыі каментатар не застаўся без працы. Навіцкі мае даўнюю любоў да беларускага пляжнага футбола, і цяпер, на пенсіі, ён працягнуў каментаваць пляжнафутбольныя гульні на жыва. Таксама ён член выканкама федэрацыі пляжнага футбола Беларусі, і 17 сакавіка яго туды перавыбралі.

Чытайце яшчэ: 

Пачаўся суд над колішнім тварам тэлеканала АНТ Дзмітрыем Семчанкам

У Брэсце вынесены прысуд блогеру Дзмітрыю Гарбунову: 1,5 гады калоніі за допісы ў сацсетках

Адвакат і бацька Ігара Лосіка збіраюцца тэрмінова ехаць у калонію

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!