НЕ - ВАЙНЕ!
376

Чаму зніклі стрымы Чалага і ці вернуцца яны

23.11.2022 Крыніца: Наша Ніва

У новым выпуску праграмы «Жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў спытаў аналітыка Сяргея Чалага, ці памёр «Чалый LIVE»? Вось што адказаў вядомы эканаміст і папулярны блогер.

— Не, чаму ж памёр? Ён проста стаў ахвярай таго, што, калі я пачаў весці тры праекты, у мяне стала не хапаць сіл. І гэта прыводзіла да назапашвання стомленасці, раздражнення, і ў выніку пакутуе праца, асабістае жыццё і астатняе.

Чаму ж менавіта стрымы сталі ахвярай? Чалы кажа, што праект «Навіны» — для яго выклік. Бо ён чалавек гаваркі, але не можа пісаць. Таму «Навіны» — гэта спроба зрабіць менавіта тэкст, які чытаецца з суфлёра. А стрым для Чалага ўжо не чэлендж. 

Сяргей гаворыць, што стрымы ён намагаецца пераасэнсаваць. І першапачаткова была іншая ідэя, не ў тым, «каб сядзець у ютубе» — «так атрымалася з-за кавіду».

Хутчэй Чалы бачыць гэта як студыйную праграму з гледачамі, але «гэта не можа быць штотыднёвай праграмай, можа, яна будзе штомесячнай». 

— Але я планую сур'ёзна да гэтага вярнуцца, — абяцае аналітык.

Чалы скардзіцца, што сёння ён незадаволены сабою, бо «ёсць сур'ёзны перагруз з пункту гледжання таго, што трэба аналізаваць».
 

— Я не паспяваю. У мяне зараз адкрыты тры вокны браўзера, ледзь не па 20 закладак у кожным. І я разумею, што некаторыя рэчы, якія на самай справе мне патрэбныя былі б для чытання і ўкладвання ў нейкую сістэму, я, хутчэй за ўсё, ужо проста выпушчу. І гэта даволі хрэновае адчуванне, таму што яно здольнае нараджаць другую небяспеку — мітуслівасць, і ты можаш быць павярхоўным у некаторых рэчах.

На пытанне, ці пабачым мы некалі Чалага па-беларуску, той адказаў, што не ведае.

— Шчыра кажучы, мне не вельмі падабаюцца гэтыя ідэі аб тым, што хтосьці, хто гаворыць адно і тое ж на нейкай мове, лепшы, чым на іншай. Мне здаецца, што важнейшы сэнс, чым форма.

Чытаць яшчэ: 

Эпідэмія, рэвалюцыя, рэпрэсіі, вайна… Ці застаецца месца культуры на старонках беларускіх СМІ?

Блогер Андрей Паук: “Власть и ее сторонники беззащитны перед свободой слова, правдой и открытостью”

«Занадта моцна». У Варшаве адбылася прэм’ера фільму пра журналістак «Белсату» – «У жывым эфіры»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!