2544

Беларускае медыяжыццё: біццё сэрца слабое, дыханне няроўнае

10.05.2015 Крыніца: Марыя Савушкіна для www.baj.by

Кантэнт-аналіз беларускіх медыяў за красавік 2015 г.

Інфармацыйны рытм – як рытм сэрца. Пастаянны, часты, роўны – забяспечвае грамадства свежай і актуальнай інфармацыяй. “Дыханне” медыяпрасторы – гэта насычанасць і глыбіня аналітычных матэрыялаў, якія даюць грамадству магчымасць зразумець працэсы і тэндэнцыі, іх паходжанне і перспектывы, уплываюць на фармаванне думак і трэндаў. Медыі насычаюць “інфармацыйным кіслародам” наш калектыўны мозг.

Як спраўляюцца з гэтай задачай газеты і інфармагенцтвы? Ці выконвае беларускае тэлебачанне функцыю “грамадскага” ці робіць акцэнт на забавы і камерцыйна прывабныя прадукты?

Кантэнт-аналіз уключае ў сябе аналіз друкаваных медыя, паведамленняў інфармацыйных агенцтваў, а таксама аналіз эфірнай сеткі дзяржаўнага і недзяржаўнага тэлебачання з мэтай выявіць жанравае размеркаванне эфірнага часу. Для аналізу друкаваных медыяў і паведамленняў інфармацыйных агенцтваў былі вызначаныя тэмы, актуальныя ў красавіку.[i]

Тэматычны адбор. Абгрунтаванне

Пры тэматычным адборы ўлічваліся наступныя крытэры: розгалас тэмы, сацыяльная значнасць, інфармацыйная нагода, якая выяўляе накірунак ці тэндэнцыю. Таксама ў якасці тэмаў разглядаліся важныя падзеі з міжнароднага жыцця і палітычныя кампаніі, якія чакаюць нас альбо ўжо распачаліся.

Гартайце курсорам, каб пабачыць тэмы ў храналагічным парадку:

 

Друкаваныя СМІ: што на першай паласе?

Для аналізу друкаванай прэсы ў красавіку былі выбраныя незалежнае выданне Комсомольская правда” в Белоруссии і ўрадавае выданне “Рэспубліка”, якое зараз належыць холдынгу дзяржаўных СМІ, створаным на базе дзяржаўнай газеты “СБ.Беларусь сегодня”. Абодва выданні з’яўляюцца штодзённымі і маюць прыкладна аднолькавы памер і іншыя істотныя для даследавання супастаўляльныя паказнікі:

Паказнікі

“Рэспубліка”

“Комсомольская правда”

Памер

8 друкаваных аркушаў

8-10 друкаваных аркушаў

Перыядычнасць

5 разоў на тыдзень

5 разоў на тыдзень

Мова выдання

руская, беларуская

руская

Усяго нумароў за красавік

20

20

Наклад

каля 30 тыс. асобнікаў

каля 50 тыс. асобнікаў

Выданню давяраюць (паводле “Медыясфера Беларусі”, Мн, 2014)

 76,1% уласнай аўдыторыі

 

 86,4% уласнай аўдыторыі

 

 

Навядзіце курсор на фота, каб пабачыць больш інфармацыі пра выданне:

Згодна даследаванню “Медыясфера Беларусі” “Комсомольская правда” з’яўляецца адным з самых папулярных друкаваных выданняў краіны – за месяц газету чытаюць 32,9% агульнай аудыторыі СМІ ў Беларусі. Суткавы ахоп аўдыторыі “КП”– 11,3%, “Рэспублікі” – 2,4%, агульны рэйтынг “КП”– 31,6% , “Рэспубліка” – 5,2% (“Медыясфера Беларусі”, с. 47-48, раздзел “Рейтинг печатных изданий по уровню популярности”).

 

Навядзіце курсор на фота, каб пабачыць больш інфармацыі пра выданне:

Увогуле штодзённікі застаюцца папулярнымі ў беларускай аўдыторыі – іх чытаюць 27,1% беларусаў (“Медыясфера Беларусі”, с.45). Чытачы “КП” і “Рэспублікі” маюць падобныя ўзростава-адукацыйныя характарыстыкі: сярод іх 35% людзей пасля 60 год, 14,7% моладзі, сельскіх і гарадскіх жыхароў адпаведна 45,2% і 21,0% (лічбы паводле даследавання “Медыясфера Беларусі”, Мн, 2014, падрыхтаванае Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта РБ).

Для аналізу і выяўлення тэматычных артыкулаў выбраныя 1-3 палосы друкаваных выданняў, паколькі прынята лічыць, што самыя рэйтынгавыя і важныя навіны рэдакцыя змяшчае на першых трох палосах. Выпадкі, калі загаловак альбо пачатак артыкула змешчаныя на 1-3 палосах, а працяг – “у глыбіні” газеты, не ўлічаныя ў колькасным аналізе, але пазначаныя ў матрыцы. Для колькасных замераў выкарыстоўваліся копіі артыкулаў у інтэрнэт-версіях выданняў www.kp.by і www.respublika.sb.by.

Інфаграфіка дэманструе, колькі ўвагі газеты надалі вызначаным тэмам:

Тэма

“Комсомольская правда”

Загалоўкі артыкулаў

Памер (тыс. знакаў)

“Рэспубліка”

Загалоўкі артыкулаў

Памер (тыс. знакаў)

“Дэкрэт аб дармаедах”

Александр Лукашенко о декрете о тунеядцах: честных людей не обидим, а бездельников заставим работать

1

Время на сборы

3,8

Министр труда и социальной защиты - о декрете на тунеядство: Это временный документ

3,4

Министр по налогам и сборам - о налоге на тунеядство: уйти от сбора не удастся

5,4

Банковский работник Елена: «Стою перед выбором – быть тунеядкой или довести себя до инвалидности? (1-ая полоса, заголовок)

 

Вагончик тронется — должник останется

2,7

Если не заплатишь налог на тунеядство, отправят мести улицы

7,8

В Беларуси более 123 тысяч домохозяек

1,3

100 дней нового правительства: как чиновники борются с кризисом

3,6

Кто заплатит налог на безделье

3,9

Официальным безработным разрешат числиться один год, а не три

2,7

Ремесленники будут считаться тунеядцами?

1,1

Будут ли платить налог на тунеядство военные пенсионеры, домохозяйки и фрилансеры? + инфографика

5,6

Если они будут готовить и делать уроки с детьми в чужих семьях за деньги, они считаются трудоустроенными, а если для своей - то уже нет?»

3,7

Ремесленники платят всего 180 тысяч

1

Кто не работает, тот не ест?

1,8

Официально. Декрет №3. По сообщениям пресс-службы президента.

2,8

Как вам новый декрет о тунеядстве? Вопрос дня.

2,5(прыкладна)

Налог на тунеядство ввели задним числом, с 1 января

2,9

Візіт камісара ЕС Йоханэса Хана ў Беларусь

Впервые за пять лет в Минск приехал еврокомиссар

1,7

 

 

Мінскі школьнік Андрэй Шарамецьеў: знік і знайшоўся

Пропавшего школьника Андрея Шереметьева помогла найти 7-летняя девочка+ советы: что делать ребенку, если он потерялся

5,3

 

 

29-ая гадавіна аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС)

«В зону отчуждения люди никогда не вернутся»

2,3

Земля заботы нашей

5,6(прыкл.)

Чернобыльскую АЭС снимают с эксплуатации

1,5

“Надежда вселяет надежду”

1(прыкл.)

А вас еще пугает Чернобыль? Вопрос дня.

2,5(прыкл.)

Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу прэзідэнта А. Лукашэнкі

Александр Лукашенко: Не просите больше денег!

5,1

Движение в заданном направлении, 1-3 полосы

18,5(прыкл. )

 

Апісанне атрыманых дадзеных                          

Самае вялікае колькаснае разыходжанне выяўлена ў асвятленні тэмы “Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу прэзідэнта А. Лукашэнкі”. Дзяржаўнае выданне размясціла артыкулаў на тэму па памерах амаль у тры разы больш, чым незалежнае. Тэкст заняў усю даследаваную прастору (з 1 па 3-ю паласу) нумару “Рэспублікі” за 30 красавіка. “КП” абмежавалася вытрымкамі з паслання і сціплай распрацоўкай адной з тэматычных лініяў, якая прагучала з вуснаў кіраўніка дзяржавы.

Блізкія колькасныя паказнікі выяўленыя ў асвятленні тэмаў “29-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС)” і “Дэкрэт аб дарамедах”. Рэдакцыі абодвух выданняў узгадвалі гэтыя тэмы на сваіх старонках у красавіку і прысвяцілі ім прыкладна аднолькавую колькасць тэкставых матэрыялаў. Пры блізкіх колькасных паказніках, даследаванне выявіла прынцыпова розныя падыходы да асвятлення тэмы “Дэкрэт аб дармаедах”. З табліцы бачна, што “КП”змясціла каля 15 матэрыялаў і інфармацыйных паведамленняў па дадзенай тэме. Выданне прысвяціла Дэкрэту №3 некалькі першых палосаў, а таксама надрукавала інфаграфіку, каментары, тлумачэнні і парады чытачам. “Рэспубліка” абмежавалася чатырма матэрыяламі са з’едлівымі назвамі, плюс афіцыйнае паведамленне прэзідэнцкай прэс-службы.

У тэму гадавіны аварыі ў Чарнобылі “Комсомольская правда” змясціла рэпартаж, інфармацыю, апытанне па тэме. “Рэспубліка” надрукавана справаздачу пра працу ў праблемных рэгіёнах. Можна сказаць, што выданні абмежаваліся “дзяжурнымі” тэкстамі па тэме. Гэта азначае, што на трагедыю паступова забываюцца.

Газета “Рэспубліка” праігнаравала візіт камісара ЕС Йоханэса Хана ў Беларусь: выданне не змясціла ні інфармацыі, ні нават афіцыйных каментароў (на 1-3 палосах газеты). Таксама ў “Рэспубліцы” на выяўлена матэрыялаў пра мінскага хлопчыка Андрэя Шарамецьева.

Высновы

Што можа быць больш цікавым для штодзённай газеты, чым гісторыя пра дзіця, якое згубілася ў горадзе, і пра яго пошукі з удзелам міліцыі і валанцёраў? Раскрыццё і асвятленне такіх сюжэтаў – класіка журналісцкай працы. Гісторыі такога характару, тым больш з добрым заканчэннем, – адзін з нешматлікіх тэматычных імператываў, які ніколі не згубіць сваёй каштоўнасці, незалежна ад развіцця тэхналогіяў і фармату СМІ. Аналіз гэтай тэмы выявіў чуйнасць выданняў да інфармацыі, якая распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках і Інтэрнэце. Можна сцвярджаць, што “Комсомольская правда” аператыўна рэагуе і займае ў агульнай інфармацыйнай плыні сваё месца, а “Рэспубліка” – не.

Газета “Рэспубліка” праігнаравала візіт камісара ЕС Йоханэса Хана ў Беларусь: выданне не змясціла ні інфармацыі, ні нават афіцыйных каментароў (на 1-3 палосах газеты). Тым часам, сайт Міністэрства замежных спраў РБ у красавіку як мінімум 5 разоў змяшчаў інфармацыю пра візіт у Мінск еўрапейскага чыноўніка. Газета, якая прэзентуе сябе як “урадавае выданне”, пра візіт не ўзгадала. Чаму? Магчыма, ў рэдакцыі сапраўды не ведаюць, што напісаць на тэму стасункаў Беларусі і ЕС. Працэс пакуль цьмяны і не мае выразных ідэалагічных арыенціраў. З іншага боку, пасля ўваходжання ў дзяржаўны холдынг СМІ, па змесце газет можна меркаваць пра сур’ёзны кадравы голад унутры рэдакцый дзяржаўных выданняў.

Тым не менш, курс ураду ў дачыненні да ЕС памяняўся, а дзяржаўная прэса гэтага не адчувае. Гэты “разрыў” паміж урадам і ўрадавай газетай гаворыць пра крызіс і тупіковасць мадэлі дзяржаўнай прэсы ў прынцыпе.

Розніца ў асвятленні тэмы “Дэкрэт аб дармаедах” выяўляе правілы гульні, якія выбіраюць для сябе беларускія газеты. Адно выданне гнутка працуе з аўдыторыяй, “выціскае тэму” па максімуму, робіць стаўку на прыцягненне новых чытачоў праз цікавыя журналісцкія матэрыялы і знаходкі. “Рэспубліка”, падтрымліваючы пыхлівы ўладны тон, паўтарае на сваіх старонках распараджэнні і загады.

Таксама і пры асвятленні тэмы “Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу прэзідэнта А. Лукашэнкі” “Рэспубліка”, маючы колькасную перавагу, губляе “медыйныйныя балы”, паколькі ўвесь змешчаны тэкст – гэта проста перадрукаваная стэнаграма выступу. Газетны прыём, калі матэрыял “ідзе на разварот”, страціў сваю сэнсавую і прафесійную актуальнасць прыкладна гадоў 20-25 таму.

Інфармацыйныя агенцтвы: сацсеткі наступаюць 

Для аналізу паведамленняў інфармагенцтваў у красавіку 2015 былі выбраныя дзяржаўнае прадпрыемства “Белта. Белорусское телеграфное агенство” і прыватнае інфармацыйнае агенцтва “Беларуская інфармацыйная кампанія Белапан.” Даследаванне праводзілася метадам падліку паведамленняў па ключавых словах.

Ключавыя словы

Пры адборы ключавых словаў выкарыстоўваліся паняткі, якія дапамогуць выявіць як вузкатэматычныя інфармацыйныя паведамленні, так і аглядныя матэрыялы. Напрыклад, па тэме “29-ая гадавіна аварыі на Чарнобыльская атамнай электрастанцыі (ЧАЭС)” замеры рабіліся як па ключавых словах “чарнобыльскі шлях”, што дазволіла выявіць інфармацыю на тэму акцыі ў Мінску, так і па словах “радыяцыя”, “Чарнобыль” і абрэвіятуры “ЧАЭС”, якая шырока выкарыстоўваецца СМІ. Мяркуецца, што агульная статыстыка дасць выразную інфармацыйную карціну па зададзенай тэме.

Па тэме візіту ў Беларусь еўракамісара Йоханэса Хана ключавымі словамі, акрамя прозвішча і пасады візіцёра, выбраныя “Усходняе партнёрства” (удзел Беларусі ў праграме ЕС – асноўная тэма перамоваў), і “Еўрапейскі Саюз”. Такім чынам статыстыка павінна паказаць, як тэма стасункаў з ЕС узнімалася інфармацыйнымі агенцтвамі ў красавіку.

Па тэме “Мінскі школьнік Андрэй Шарамецьеў: знік і знайшоўся”, акрамя прозвішча хлопчыка, выкарыстана назва пошукава-выратавальнай групы “Анёл”, якая разгарнула кампанію па пошуку ў сацыяльных сетках.

Паколькі ў паведамленнях словы не заўсёды сустракаюцца ў назоўным склоне, для замераў выкарыстоўваліся таксама формы ў родным склоне (з канчаткамі). У табліцу ўвайшлі большыя паказнікі. Ключавыя словы выкарыстоўваліся на рускай мове, паколькі асноўныя версіі сайтаў (версіі, якія з’яўляюцца пры загрузцы) www.belapan.by і www.belta.by – рускамоўныя.

Інфаграфіка. Ключавыя словы на БелаПАН і БелТА.

 Тэма

Ключавое слова

БелаПАН,

колькасць узгадаванняў

 

Белта,

колькасць узгадаванняў

 

“Дэкрэт аб дармаедах”

«тунеядцы»

4

0

«иждивенчество»

2

4

«декрет №3»

26

50

Візіт камісара ЕС Йоханэса Хана ў Беларусь

«хан»

11

6

«еврокомиссар»

9

3

«восточное партнёрство»

29

16

«европейский союз»

39

11

Мінскі школьнік Андрэй Шарамецьеў: знік і знайшоўся

«шереметьев»

 

2

1

«ангел»

2

0

29-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС)

«чернобыль»

7

0

«ЧАЭС»

22

27

«чернобыльский «шлях»

28

0

«радиация(ии)»

2

2

Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу прэзідэнта А. Лукашэнкі

«лукашенко»

245

292

«послание»

11

31

«парламент(у)»

49

19

 

Апісанне атрыманых дадзеных

Статыстыка па тэме “Дэкрэт аб дармаедах” паказвае, што БелПАН выкарыстаў менш афіцыйнай лексікі. Інфармагенцтва некалькі разоў ужыла слова “тунеядцы”, што сведчыць пра свабоду – як стылістычную, так і сэнсавую – у інтэрпрэтацыі афіцыйнага дакумента. “БелТА” ўдвая больш за незалежнае інфармагенцтва выдала інфармацыі з афіцыйнай фармулёўкай “декрет №3” і не дазвола сабе “вольнасцяў” у падачы інфармацыі на гэту тэму: слова “тунеядцы” дзяржаўнае інфармагенцтва не ўжыла ні разу.

Статыстыка па тэме “Візіт камісара ЕС Йоханэса Хана ў Беларусь” паказвае, што БелаПАН надае ў 2-3 разы больш увагі тэме стасункаў з Еўрапейскім Саюзам. У прыватнасці, візіт сп. Хана інфармагенцтва асвятляла значна больш актыўна за БелТА. Больш інфармацыі на міжнародную тэматыку – безумоўны плюс для агенцтва. Пры агульным інфармацыйным голадзе на тэму знешнепалітычных стасункаў БелаПАН здольны “сілкаваць” медыясферу, што значна падвышае яго рэйтынг і павышае кошт інфармацыйнага прадукту.

Статыстыка па тэме “29-ая гадавіна аварыі на Чарнобыльская атамнай электрастанцыі (ЧАЭС)” паказвае, што і БелаПАН, і БелТА амаль аднолькавую колькасць разоў ужылі абрэвіятуру “ЧАЭС” і слова “радыяцыя”. Аднак выяўленая значная розніца па ўжыванні словаў Чарнобыль і “Чарнобыльскі шлях”. БелТА праігнаравала акцыю ў Мінску і не разу не ўзгадала Чарнобыль у сваіх інфармацыйных паведамленнях. Хутчэй за ўсё, інфармацыя дзяржаўнага інфармагенцтва мела афіцыйны, а не рэпартажны ці “падзейны” характар. У той час як агенцтва БелаПАН значна шырэй падышло да тэмы, зрабіўшы акцэнт на асвятленні акцыі “Чарнобыльскі шлях” у Мінску.

Традыцыйна, больш за іншыя ўласныя імёны, інфармагенцтвы ў красавіку ўзгадвалі імя Аляксандра Лукашэнкі. Статыстыка па прозвішчя значна перавышае замеры па іншых ключавых словах, як і ў папярэднія месяцы. Варта падкрэсліць, што Белапан удвая больш за БелТА ў красавіку выкарыстаў слова “парламент” у сваіх паведамленнях. Магчыма, БелТА карысталася словазлучэннем “нацыяльны сход”.

Высновы

У статыстыцы БелаПАН няма нулявых паказнікаў – гэта сведчыць, што кругагляд журналістаў і рэдактараў агенцтва не абмежаваны тэндэнцыйнымі падыходамі да асвятлення тэмаў альбо цэнзурай. У той час як дэманстратыўную адсутнасць характэрных ключавых словаў у паведамленнях БелТА (як, напрыклад, “чернобыльский шлях”) нельга лічыць выпадковасцю. Хутчэй за ўсё, гэта свядомае ўнікненне і замоўчванне.

Даследаванне тэмы “Мінскі школьнік Андрэй Шарамецьеў: знік і знайшоўся” выявіла малапрыемную для інфармацыйных агенцтваў з’яву. У часы “да інтэрнэту” праца інфармагенцтваў у падобнай сітуацыі была б жыццёва важнай. Журналісты абавязкова працавалі б на пошуках хлопчыка. Паведамленні няспынна абнаўлялі б папярэднія звесткі і выдавалі свежую інфармацыю пра ход пошукаў у эфір. Зараз гэтую медыяролю ўзялі на сябе сацсеткі, а інфармагенцтвы здалі пазіцыі і ўжо не спрабуюць з імі канкураваць.

Тэлебачанне: што ў эфіры?

Мэта даследавання тэлевізійнага кантэнту ў красавіку – выявіць жанравае размеркаванне эфірнага часу. Дзеля аналізу была выбрана праграма тэлевізійных перадач за адзін эфірны дзень на дзяржаўным канале “АНТ” і незалежным спадарожнікавым тэлебачанні “Белсат”.

"АНТ" – найбольш папулярны ў беларускай аўдыторыі тэлевізійны канал (67,7%) з самым высокім рэйтынгам даверу аўдыторыі (83,5% аўдыторыі давяраюць). (“Медыясфера Беларусі”, с. 27-29). Спадарожнікавы канал “Белсат”– найбольш заўважны незалежным тэлевізійны праект з рэйтынгам даверу (паводле “Медыясфера Беларусі”) 42,1%.

Дзеля атрымання дадзеных быў праведзены аналіз тэлепраграмы каналаў за адзін эфірны дзень – сераду, 15 красавіка. Серада і чацвер – дні, калі тыднёвае медыйнае жыццё знаходзіцца на піку. Як правіла, сярод тыдня вяшчальныя сеткі эфірных СМІ маюць аптымальнае насычэнне. Перадачы, якія выйшлі ў эфір 15 красавіка, на “Белсаце” і “АНТ” былі жанрава класіфікаваныя. Затым падлічаная колькасць эфірнага часу, які прыпадае на кожную праграму. Пры звядзенні лічбаў атрымалася прыкладная колькасць эфірнага часу, які канал аддае на навіны, публіцыстыку, забаўляльныя праграмы, дзіцячыя/адукацыйныя праграмы. Гэтыя дадзеныя можна параўнаць.

У даследаванні не ўлічаны час на рэкламу, застаўкі, а таксама паўторы, (напрыклад, “Белсат” актыўна выкарыстоўвае прыём паўтору вечаровых праграм у ранішняй сетцы). Тэлепраграма “АНТ” змяшчае мала аўтэнтычнага прадукту, а самыя рэйтынгавыя праграмы – гэта перадачы вытворчасці “Першага канала” (Расія). Аднак гэтыя акалічнасці не з’ўляюцца істотнымі ў межах дадзенага даследвання і таму не ўлічаныя. Паколькі праграма “АНТ” усё ж фармуецца беларускай рэдакцыяй, а рашэнне пра размяшчэнне альбо закупку праграм прымаюцца ў Мінску, асноўную цікавасць уяўляе менавіта гэтае рашэнне і прынцып, паводле якога “АНТ” фармуе свой кантэнт.

Мэтай даследавання з’яўляецца вывучэнне прапановы аўдыторыі і размеркаванне эфірнага часу на “Белсаце” і “АНТ” паміж тэлепрадуктамі рознага жанру. Аналіз рабіўся метадам простага падліку.

Праграма тэлебачання тэлеканала “Белсат” на сераду, 15 красавіка. Крыніца: “СНплюс. Свободные новости плюс” ПДФ версія № 14 (609) за 14 красавіка на сайце выдання.

ОНТ, среда 15 апреля. Крыніца газета “”Комсомольская правда” в Белоруссии”, нумар за сераду, 8 красавіка 2015 г.

СЕРАДА, 15 КРАСАВІКА:

7:00 Студыя «Белсат»

7:30 Рэпартэр

8:00 Студыя «Белсат»

10:20 Два на два (тэледыскусія)

10:50 «Што ёсць што?..», рэпартаж

11:10 «Рэлігійныя турмы», дак. фільм

11:45 Беларусы ў Польшчы

12:00 Кулінарныя падарожжы Робэрта Макловіча

12:30 Гісторыя пад знакам Пагоні

12:40 Студыя «Белсат»

13:10 Рэпартэр (публіцыстычная праграма)

13:40 Студыя «Белсат»

16:00 Два на два (тэледыскусія)

16:35 «Што ёсць што?..», рэпартаж

16:50 «Рэлігійныя турмы», дак. фільм

17:25 Эксперт (сатырычная праграма)

17:55 Зоры не спяць (культурніцкая праграма)

18:30 Студыя «Белсат»

18:55 Асабісты капітал (эканамічная праграма)

19:15 Гісторыя пад знакам Пагоні

19:30 Студыя «Белсат»: Навіны

19:35 Студыя «Белсат»: Свет

19:50 Студыя «Белсат»: Агляд падзеяў культуры

20:00 Студыя «Белсат»: Навіны

20:10 Студыя «Белсат»: Агляд медыяў

20:15 Студыя «Белсат»: Гарачы каментар

20:30 Студыя «Белсат»: Навіны

20:35 Студыя «Белсат»: Гарачы каментар

20:50 Студыя «Белсат»: Сальда

21:00 Аб’ектыў (галоўнае выданне)

21:25 Студыя «Белсат»: Размова

21:50 Маю права (юрыдычная праграма)

22:15 Чорным па белым (культурніцкая праграма)

22:40 Людскія справы

23:15 Эксперт (сатырычная праграма)

23:40 «Страх у краіне спакою», дак. фільм

0:25 Студыя «Белсат»

6.00, 6.30, 7.00,7.30, 8.00,8.30 Наши новости

6.05 Наше утро

9.00 Наши новости

9.05 Жить здорово

10.25 Котрольная закупка

11.00 Наши новости

11.05 Новости спорта

11.10 Фазенда

11.55 Модный приговор

13.00 Наши новости

13.05 Новости спорта

13.10 Мужское/женское

14.10 Наедине со всеми

15.05 Время покажет

16.00 Наши новости

16.10 Новости спорта

16.15 Время покажет

16.50 Давай поженимся

18.00 Наши новости

18.15 Новости спорта

18.20 Папины дочки, сериал

18.50 Пусть говорят

20.00 Время

20.30 Наши новости

21.00 Фарца, сериал

23.05 Ангел или демон, сериал

0.00 Вечерний Ургант

0.35 Ночные новости

 

Наступная табліца паказвае жанравае размеркаванне перадачаў і колькасць эфірнага часу:

Жанры

Белсат

Эфірны час

Працягласць

Онт

 

Навіны

 

19.30-19.35 Навіны
20.00-20.10 Навіны

20.30-20.35 Навіны

21.00-21.25 Аб’ектыў

 

5 хв

10 хв

5 хв

25 хв

 

6.00-6.05 Наши новости

6.30-6.35 Наши новости

7.00-7.05 Наши новости

7.30-7.35 Наши новости

8.00-8.35 Наши новости

8.30-8.35 Наши новости

9.00-9.05

Наши новости

11.00-11.10 Наши новости, Новости спорта

 13.00-13.10 Наши новости, Новости спорта

16.00-16.15 Наши новости, Новости спорта

18.00-18.20 Наши новости, Новости спорта

20.00 -20.30 Время

20.30-21.00 Наши новости

0.35-0.45 Ночные новости

5 хв

 

5 хв

 

5 хв

 

5 хв

 

5 хв

 

5 хв

 

5 хв

 

10 хв

 

 

10 хв

 

 

15 хв

 

 

 

20 хв

 

60 хв

 

 

10 хв

 

Усяго эфірнага часу

 

55 хв.

 

160 хв

Публіцыстыка

7.00-7.30 Студыя Белсат

 8.00-10.20 Студыя Белсат

12.40-13.10 Студыя Белсат

13.40 -16.00 Студыя Белсат

18.30-18.55 Студыя Белсат

19.35-20.00 Студыя Белсат

20.10-20.30 Студыя Белсат

20.35-21.00 Студыя Белсат

21.25-21.50 Студыя Белсат

0:25-0.50 Студыя Белсат

10:20-10:50 Два на два (тэледыскусія)

11:45-12.00 Беларусы ў Польшчы

13:10-13.40 Рэпартэр (публіцыстычная праграма)

16:00-16.35 Два на два (тэледыскусія)

17:55-18.30 Зоры не спяць (культурніцкая праграма)

18:55-19.15 Асабісты капітал (эканамічная праграма)

21:50-22:15 Маю права (юрыдычная праграма)

22:15-22.40 Чорным па белым (культурніцкая праграма)

22:40 -23.15 Людскія справы

 

30 хв

140 хв

30 хв

140 хв

25 хв

25 хв

20 хв

25 хв

35 хв

35 хв

20 хв

 

15 хв

 

30 хв

 

35 хв

 

20 хв

 

35 хв

25 хв

 

25 хв

 

 

35 хв

9.05-10.25 Жить здорово

10.25-11.00 Котрольная закупка

14.10-15.05 Наедине со всеми. Интервью

 

15.05-16.00, 16.15 -16.50 Время покажет

18.50-20.00 Пусть говорят

80 хв

 

35 хв

 

55 хв

 

 

90 хв

 

 

70 хв

Усяго эфірнага часу

 

745 хв

 

330 хв

Рэпартаж, дакументальнае

кіно

7.30-8.00 Рэпартэр

10:50-11.10 «Што ёсць што?..», рэпартаж

11:10 -11.45 «Рэлігійныя турмы», дак. Фільм

16:35 -17.25«Што ёсць што?..», рэпартаж

16:50-17.25 «Рэлігійныя турмы», дак. Фільм

23:40-0:25 «Страх у краіне спакою», дак. фільм

30 хв

20 хв

 

35 хв

 

45 хв

 

35 хв

 

45 хв

 

 

Усяго эфірнага часу

 

210 хв

 

0

Забаўляльныя праграмы

12:00-12:30 Кулінарныя падарожжы Робэрта Макловіча

17:25-17.55 Эксперт (сатырычная праграма)

 23:15-23.40 Эксперт (сатырычная праграма)

30 хв

 

 

30 хв

 

25 хв

6.05-9.00 Наше утро

11.10 -11.55 Фазенда

11.55-13.00 Модный приговор

13.10 -14. 10 Мужское/женское

16.50-18.00 Давай поженимся

18.20-18.50 Папины дочки, сериал

 

21.00-23 .05 Фарца, сериал

23.05-0.00 Ангел или демон, сериал

0.00-0.35 Вечерний Ургант

 

175 хв

 

45 хв

65 хв

 

60 хв

 

 

 

30 хв

 

 

125 хв

 

55 хв

 

35 хв

 

Усяго эфірнага часу

 

185 хв

 

590 хв

Дзіцячыя/

адукацыйныя праграмы

12:30-12.40 Гісторыя пад знакам Пагоні

19:15-19.30 Гісторыя пад знакам Пагоні

10 хв

 

 

15 хв

 

 

Усяго эфірнага часу

 

25 хв

 

0

 

Даследванне паказала, што эфірны час на тэлевізійных каналах размяркоўваецца наступным чынам:

Апісанне атрыманых дадзеных

Тэлевізійныя каналы маюць розную стратэгію ў фармаванні сваёй праграмнай сеткі. “Белсат” найбольшую колькасць свайго эфірнага часу аддае публіцыстычным праграмам, дакументальнаму кіно і рэпартажам, затым ідуць шоў і забаўляльныя перадачы, навіны і адукацыйныя праекты.

“АНТ” робіць стаўку на забаўляльны эфір і навіны. Публіцыстыка, а менавіта ток-шоў вытворчасці расійскага “Першага канала”, – на трэцім месцы. Рэпартажы, дакументальнае кіно, адукацыйныя і дзіцячыя праграмы ў вызначаны дзень у эфіры АНТ адсутнічалі.

Высновы

Структура эфірных сетак дзяржаўнага канала АНТ і незалежнага тэлевізійнага канала “Белсат” гавораць пра розны характар СМІ. Сетка “АНТ” больш адпавядае камерцыйнаму тэлебачанню і арыентаваная за прыцягненне гледачоў, праз “легкія” жанры, – забавы, ток-шоў, серыялы, кіно. Такі метад звычайна выкарыстоўвае камерцыйнае тэлебачанне, для якога важна прапанаваць рэкламадаўцам як мага больш шырокую аўдыторыю. Навіны – адзіны трывалы аўтарскі прадукт, які канал прапануе гледачам і які, уласна кажучы, у асноўным і робіць “АНТ” “беларускім” тэлебачаннем.

Структура тэлепраграмы на “Белсаце” больш адпавядае канцэпцыі “грамадскага тэлебачання”, прынятай у еўрапейскай медыятрадыцыі. У эфіры шмат публіцыстыкі, дакументальнага кіно і рэпартажаў. Наяўнасць адукацыйных праграм робіць тэлебачанне цікавым і рознабаковым. Варта ўлічыць, што праграмы, якія займаюць большасць эфірнага часу (а менавіта – публіцыстычныя і дакументальныя), з’яўляюцца ўласнай прадукцыяй. Такім чынам, канцэпцыя напаўнення гаворыць пра тое, што “Белсат” лепш за дзяржаўны канал спраўляецца з функцыяй грамадскага тэлебачання і выконвае не толькі інфармацыйную і забаўляльную ролю, але таксама іншыя важныя ролі СМІ – даследуе грамадства, прадстаўляе аўдыторыі асобы і меркаванні на розныя тэмы, мае адукацыйны кампанент.

Што дапаможа ўзмацніць пазітыўныя тэндэнцыі ў беларускім медыяжыцці і “падцягнуць” якасць прадуктаў? Канкурэнцыя. Прамое, простае, сумленнае змаганне за аўдыторыю зробіць СМІ больш прывабнымі і паспяховымі. А што спрыяе канкурэнцыі? Рынак. Таму стварэнне медыярынку  – галоўная задача будучыні.

 

[i] На думку аўтара даследвання.

 

Папярэднія агляды:

Ці ёсць у Беларусі медыятрэнды?

Люты 2015: як і пра што пісалі і гаварылі ў Беларусі?

Дзяржаўная і недзяржаўная прэса ў Беларусі: асноўныя тэмы і іх асвятленне. Студзень 2015 г.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!