1789

Беларусь трапіла ў дзясятку краін з самым нізкім рэйтынгам свабоды СМІ

29.05.2017 Крыніца: thinktanks.by

У рэйтынгу свабоды СМІ, які склаў Амерыканскі інстытут даследавання сацыяльнай думкі (Інстытут Гэлапа), Беларусь займае 9-е месца знізу. Агулам у спіс увайшла 131 дзяржава свету.

Горш за Беларусь справы ў незалежных СМІ ідуць толькі ў Рэспубліцы Конга, Емене, Венесуэле, Украіне, Габоне, Паўднёвым Судане, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Маўрытаніі. Дарэчы, Расію амерыканскія навукоўцы ў спіс краін з нізкім узроўнем свабоды СМІ не ўключылі, падкрэслівае thinktanks.by.

У рэйтынгу даверу да СМІ першыя месцы займаюць еўрапейскія краіны. Больш чым 90 % жыхароў Даніі, Нарвегіі, Фінляндыі, Швейцарыі, Нідэрландаў, Ірландыі ды Швецыі мяркуюць, што іх СМІ маюць шмат свабоды. У ЗША ў незалежнасць СМІ вераць 82 % рэспандэнтаў. 

Вынікі рэйтынгу заснаваныя на тэлефонных апытаннях і інтэрв'ю "твар у твар". У кожнай краіне былі апытаныя прыкладна 1 000 дарослых ва ўзросце ад 15 гадоў і старэйшых.

ТОП-10 краін з самым нізкім узроўнем свабоды СМІ

 
Малдова 35 %
Беларусь 32 %
Рэспубліка Конга 30 %
Емен 30 %
Венесуэла 29 %
Украіна 29 %
Габон 29 %
Паўднёвы Судан 28 %
Дэмакратычная рэспубліка Конга 26 %
Маўрытанія

22 %

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!