540

Беларусь набрала 11 пунктаў з 100. Freedom House апублікавала справаздачу наконт свабоды ў краінах свету

04.03.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Freedom House апублікавала штогадовую справаздачу наконт свабоды ў краінах свету. Беларусь аднесена ў групу несвабодных краін.  «Беларусь — аўтарытарная дзяржава, у якім выбары адкрыта фальсіфікуюцца, а грамадзянскія свабоды жорстка абмяжоўваюцца», — адзначаюць аўтары дакладу.

Рэспубліка Беларусь атрымал 0 балаў з 12 у катэгорыі "Выбарчы працэс", 1 бал з 16 у катэгорыі "Палітычны плюралізм і ўдзел у палітычным жыцці", 1 бал з 12 у катэгорыі "Функцыянаванне ўрада", 2 балы з 16 у катэгорыі "Свабода слова і перакананняў", 1 бал з 12 у катэгорыі "Асацыяцыйныя і арганізацыйныя правы", 1 бал з 16 у катэгорыі "Вяршэнства закона" і 5 балаў з 16 у катэгорыі "Асабістая аўтаномія і правы чалавека".

"Большасць незалежных журналістаў працуюць, разумеючы, што яны знаходзяцца пад сачэннем Камітэта дзяржаўнай бяспекі (КДБ). Журналістаў штрафуюць, затрымліваюць, яны зведваюць крымінальны пераслед. Улады выкарыстоўваюць антыэкстрэмісцкае заканадаўства для згортвання дзейнасці СМІ. У 2020 годзе сілавікі збівалі, арыштоўвалі, штрафавалі, а ў некаторых выпадках стралялі ў беларускіх і замежных журналістаў, вядоа пра сотні такіх дакументальна зафіксаваных выпадкаў", — гаворыцца ў справаздачы.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!