2588

БелаПАН і БелТА: канкурэнты ці паралельныя сусветы?

14.08.2015 Крыніца: Марыя Савушкіна для www.baj.by

Ключавыя словы на БелаПАН і БелТА ў першай палове 2015 года. Інфаграфіка.

На інфармацыйным полі Беларусі ёсць два заўважных і ўплывовых медыягульцы. Гэта Дзяржаўнае прадпрыемства “Белта. Белорусское телеграфное агентство” і прыватнае інфармацыйнае агенцтва “Беларуская інфармацыйная кампанія Белапан”. Як суадносіцца інфармацыя з гэтых дзвюх крыніцаў? Ці аднолькавую ўвагу агенцтвы надаюць адным і тым жа інфармацыйным нагодам? Ці з’яўляюцца кампаніі канкурэнтамі?

Каб адказаць на гэтае пытанне, было праведзена даследаванне, у межах якога была падлічаная колькасць інфармацыйных паведамленняў, якія агенцтвы выдалі “ў эфір” з ужываннем тэматычна адабраных ключавых словаў, у перыяд са студзеня па чэрвень 2015 года.

Style book: ці варта “заганяцца”?

Любое медыя, у тым ліку і інфармацыйнае агенцтва, мае свае ўнутраныя прынцыпы і правілы працы, якія фіксуюцца ў асобным дакуменце. Style book - гэта дакумент, які ўтрымлівае каштоўнасці і прынцыпы агенцтва, рэгулюе правілы падачы інфармацыі, працу з крыніцамі, правілы выкарыстання фота- і відэаматэрыялаў, унутрырэдакцыйныя правілы (у тым ліку – парадак вырашэння канфліктных сітуацый) і інш. Style book у адкрытым доступе спрыяе станоўчаму іміджу і аўтарытэту інфармацыйнай кампаніі. Гэта добры тон сучаснага медыяжыцця. Разгледзім, які са сваімі Style book’амі працуюць беларускія медыякампаніі.

БелТА змяшчае невялікую па памерах інфармацыю пра прынцыпы і прыярытэты працы агенцтва ў раздзеле “Об агентстве” на сваім сайце. Памер гэтага тэкста – 7 тыс. знакаў. З іх гісторыя агенцтва – 5,3 тыс знакаў, інфармацыя пра актуальныя прынцыпы працы – 1,8 тыс. знакаў, рэквізіты.

Па сутнасці разгляданага пытання на сайце БелТА гаворыцца наступнае: “Белорусское телеграфное агентство работает в режиме реального времени, размещая новости на собственном интернет-сайте на русском, белорусском, английском, немецком и испанском языках. БЕЛТА – единственный в республике государственный информационный онлайн-ресурс, размещающий информацию на белорусском языке. Ежедневно БЕЛТА готовит и распространяет 150-170 информационных сообщений о важнейших событиях в политической, социально-экономической, культурной, спортивной жизни Беларуси, деятельности высшего руководства страны и других структур власти, международных связях и контактах.”

Інфармацыі пра рэдакцыйную палітыку, прынцыпы працы з крыніцамі, выкарыстанне ананімнай інфармацыі, плагіят, спосаб вырашэння канфліктаў інтарэсаў і г.д. на сайце БелТА не выяўлена. Улічваючы пададзеную вышэй цытату і статус агенцтва, можна зрабіць дапушчэнне, што асноўнай задачай БелТА з’яўляецца прадукцыя і распаўсюд інфармацыі паводле актуальных дзяржаўных прыярытэтаў, а таксама інфармацыйная падтрымка дзейнасці дзяржаўных структураў, асобаў, якія іх прадстаўляюць, іх рашэнняў і дзеянняў.

Прынцыпы інфармацыйнай палітыкі кампаніі БелаПАН размешчаныя на афіцыйным сайце агенцтва ў раздзеле “Пра кампанію”. БелаПАН дэкларуе два асноўных прынцыпы сваёй дзейнасці. Першы: “Паведамляць пра ўсе важныя падзеі, незалежна ад таго, па чыёй волі яны адбываюцца”. Другі прынцып: “Падаваць інфармацыю пра падзеі без іх журналісцкай ацэнкі, з каментарамі спецыялістаў і ўсіх зацікаўленых бакоў, прадстаўляючы розныя пункты гледжання на падзеі, не аддаючы перавагі ніводнаму з іх”.

Таксама агенцтва адзначае, што “БелаПАН атрымлівае інфармацыю непасрэдна з месца падзеі або з першакрыніцы, карыстаецца каментарамі найбольш вядомых экспертаў, палітыкаў, эканамістаў, навукоўцаў і іншых спецыялістаў”.

Для параўнання: агенцтва Associated Press падыходзіць да гэтага пытання працы вельмі дэтальна. Правілы працы агенцтва змешчаны ў дакуменце News values & Principles”, які ўключае ў сябе 27 раздзелаў і мае памер каля 35 тыс. знакаў. Дакумент News values & Principles” дасяжны ў адкрытым доступе на сайце агенцтва і з’яўляецца фундаментальным для ўсіх супрацоўнікаў кампаніі і карыстальнікаў прадукту. Змест дакумента ўвесь час дапаўняецца.

Інфармацыяй, выдадзенай агенцтвамі БелПАН і БелТА, карыстаюцца як дзяржаўныя, так і незалежныя СМІ. Можна сказаць, што кампаніі аднолькава ўплывовыя. Розніца – рэпутацыя, а значыць, і ўзровень даверу. Прычым, гаворка ідзе не пра давер да канкрэтнага інфармацыйнага паведамлення і выкладзеных у ім фактаў, а пра агульную рэдакцыйную палітыку, адбор фактаў, падзей і іх інтэрпрэтацыю.  

Незалежнае агенцтва, не звязанае такімі акалічнасцямі, як бюджэтнае фінансаванне і статус “дзяржаўнае”, мае больш свабоды ў працы з фактамі і крыніцамі, можа прадставіць шырокі спектр каментароў і меркаванняў. У той час як БелТА, паводле сваёй місіі, заклікана асвятляць дзейнасць дзяржавы, а гэта азначае абмежаванасць крытычных падыходаў, лаяльнасць да ўлады. Прасцей кажучы, ці можа БелТА змяшчаць крытычную інфармацыю пра дзяржаўныя структуры і яе прадстаўнікоў? Відавочна, што не.

З іншага боку, можна сказаць, што БелаПАН як прыватнае агенцтва і інфармацыйны бізнес, найперш пераследуе камерцыйныя мэты. Ці пярэчыць схема камерцыйнай працы прынцыпам функцыянавання незалежнага медыя? Чым шырэй кола пакупнікоў прадукту – тым выгадней агенцтву. Чым вышэй давер да інфармацыі – тым яна каштоўней. Такім чынам, дзеля пашырэння продажу неабходна працаваць як мага больш аб’ектыўна і дакладна. Любы адыход ад прынцыпаў незалежнага СМІ, уключэнне ў працу чынніка, які можа паўплываць на гэтыя прынцыпы, стаць прычынай цэнзуры, замоўчвання ці, наадварот, празмернай неапраўданай увагі да той ці іншай фігуры падзеі, структуры (PR, прапаганда), будзе мець негатыўны ўплыў на рэпутацыю, і як вынік – адмоўную дынаміку прыбытку. Таму прынцыпы аб’ектыўнасці, шырокі ахоп крыніцаў і думак, дакладнасць фактаў – каштоўнасныя рэсурсы любога камерцыйнага інфармацыйнага праекту. Камерцыйная мадэль працы інфармагенцтва не пярэчыць аб’ектыўнасці і не з’яўляецца перашкодай для працы медыя згодна з прынцыпамі незалежнай журналістыкі.

Маючы на ўвазе гэтую розніцу паміж БелаПАН і БелТА, задачай дадзенага даследавання бачыцца яе выяўленне і аналіз у штодзённай працы агенцтваў. Мэта – знайсці падцверджанне вышэйпрыведзеным меркаванням, апісаць розніцу рэдакцыйнай палітыкі дзяржаўнага і незалежнага інфармацыйных агенцтваў, грунтуючыся на крыніцах – штодзённым прадукце, які кампаніі прадстаўляюць аўдыторыі. Знайсці пацверджанне больш свабоднай падачы матэрыялаў у незалежным СМІ і выявіць, як адбываецца статус “дзяржаўнага” на штодзённай інфармацыйнай стужцы БелТА.

Дзеля таго, каб пацвердзіць альбо абвергнуць гіпотэзу, быў выбраны метад кантэнт-аналізу паведамленняў інфармацыйных агенцтваў па ключавых словах у перыяд са студзеня па чэрвень 2015 г. уключна.

Ключавыя словы. Адбор, абгрунтаванне

Дзеля таго, каб здзейсніць аналіз па шырокім спектры тэматычных накірункаў, былі адабраныя наступныя ключавыя словы: “Лукашэнка”, “валюта”, “Расія”, “Еўрапейскі Саюз”, “Украіна”, “стабільнасць” і “дэмакратыя”.

Колькасць паведамленняў са словам “Лукашэнка” – прозвішчам дзеючага прэзідэнта РБ – пакажа, наколькі інтэнсіўна агенцтвы прадукуюць інфармацыю, якая тычыцца асобы дзеючага лідара. Статсыстыка па ключавым слове “валюта” пакажа інтэнсіўнасць напаўнення фінансавага тэматычнага накірунку. Такія спалучэнні, як “курс валют” ці “валютны рынак”, ужываюцца пры асвятленні эканамічных навінаў, бізнесу, у паедамленнях пра знешнія эканамічныя сувязі. Таксама трэба мець на ўвазе “валютны крызіс”, з якога пачаўся 2015 год.

Навіны са сферы знешняй палітыкі, як правіла, звязаныя з суседнімі з Беларуссю дзяржавамі і дзяржаўнымі ўтварэннямі. Статыстыка па ключавых словах “Расія”, “Еўрапейскі Саюз”, а таксама “Украіна” пакажа, які з геапалітычных накірункаў з’яўляецца больш інфармацыйна распрацаваным.

Словы “стабільнасць” і “дэмакратыя” выбраныя дзеля таго, каб выявіць ідэалагізаванасць медыйнай прасторы, якю ствараюць інфармацыйныя агенцтвы. Вядома, што стабільнасць – адзін з вызначальных паняткаў беларускай дзяржаўнай ідэалогіі. Ці прысутнічае “стабільнасць” у штодзённым навінавым матэрыяле? Ці ёсць інфармацыйныя нагоды пра стабільнасць і колькі іх? Мяркуецца, што сабраныя лічбы будуць сведчыць пра прысутнасць/адсутнасць ідэалагічных пастулатаў у паведамленнях інфармацыйных агенцтваў.

Слова “дэмакратыя” таксама з’яўляецца паняткам з палітычнага дыскурсу. Яно можа ўжывацца ў цытатах палітыкаў, назвах, устойлівых словазлучэннях – як, напрыклад “дэмакратычныя каштоўнасці”, якія могуць сустракацца ў інфармацыйных паведамленнях. Напрыклад, пастаянныя згадкі дэмкратычных каштоўнасцяў з’яўляюцца асаблівасцю амерыканскай палітычнай культуры, што забяспечвае вельмі высокую прысутнасць гэтага панятку ў штодзённай працы СМІ. У сучасным беларускім кантэксце “дэмакратыя” асацыюецца з альтэрнатыўнай дзяржаўнай палітыцы дзейнасцю.

Даследаванне праводзілася метадам падліку інфармацыйных паведамленняў з ключавымі словамі на сайтах інфармацыйных агенцтваў БелаПАН і БелТА www.belapan.by і www.belta.by, пры дапамозе іх уласнай пошукавай сістэмы. Падлічваліся менавіта паведамленні – інфармацыйныя адзінкі, якія з’явіліся ў стужцы, а не згадкі ключавых словаў. Такім чынам, у адным паведамленні ключавое слова можа сустракацца некалькі разоў, аднак у прыведзенай ніжэй табліцы дадзеная інфармацыя будзе лічыцца за адну. Па гэтай жа прычыне лічбы пашукавікоў сайтаў інфармацыйных агенцтваў могуць адрознівацца ад дадзеных, прыведзеных у табліцы. Ключавыя словы выкарыстоўваліся на рускай мове.

Такім чынам, статыстыка па выбраных словах за студзень-чэрвень 2015 года выглядае наступным чынам:

 

Ключавое слова

Колькасць узгадванняў ключавых словаў інфармацыйнымі агенцтвамі ў месяцы:

«Лукашенко»

 

студзень

люты

cакавік

красавік

май

чэрвень

БелаПАН

262

176

209

245

201

168

БелТА

270

205

188

292

249

219

«Валюта»

 

студзень

люты

cакавік

красавік

май

чэрвень

БелПАН

19

11

5

4

4

3

БелТА

86

23

5

30

38

22

«Украина»

 

студзень

люты

cакавік

красавік

май

чэрвень

БелПАН

43

48

43

31

47

54

БелТА

190

110

35

105

158

213

«Россия»

 

студзень

люты

cакавік

красавік

май

чэрвень

БелаПАН

98

133

124

110

119

109

БелТА

406

151

52

219

306

337

«Европейский Союз»

 

студзень

люты

cакавік

красавік

май

чэрвень

БелаПАН

54

40

59

39

62

48

БелТА

43

20

11

27

51

40

«стабильность»

 

студзень

люты

cакавік

красавік

май

чэрвень

БелаПАН

14

5

6

13

16

10

БелТА

47

12

18

62

59

50

«демократия»

 

студзень

люты

cакавік

красавік

май

чэрвень

БелаПАН

9

15

14

28

14

18

БелТА

12

5

0

2

4

8

 

Апісанне атрыманых дадзеных

Самыя вялікія колькасныя паказчыкі, як і самыя меншыя, у тым ліку адзіны зафіксаваны нулявы паказчык, належаць дзяржаўнаму інфармацыйнаму агенцтву БелТА. Рэкорд – больш за 400 інфармацыйных паведамленняў з ключавым словам "Расія", якія БелТА выдала ў студзені. Гэта значыць, што інфармацыя з гэтым ключавым словам з’яўлялася ў стужцы інфармагенцтва 19-20 разоў кожны працоўны дзень (калі ўлічыць, што ў месяцы прыкладна 21 працоўны дзень).

Таксама шмат інфармацыі са словам “Расія” на БелТА было ў чэрвені (337) і ў маі (306). Статыстка па колькасці паведамленняў з ключавым словам “Россия” на БелаПАН за паўгады роўная і вагаецца нязначна – ад 98 паведамленняў у студзені да 133 у лютым. Трохі менш увагі незалежнае інфармагенцтва надало стасункам з Украінай і Еўрапейскім Саюзам – дадзеныя па гэтых ключавых словах вельмі падобныя.

Наступнае па колькасці згадак ключавое слова – прозвішча дзеючага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. У сакавіку БелТА выдала амаль трыста (292) навінаў з прозвішчам прэзідэнта, у студзені стужка дзяржаўнага інфармагенцтва змясціла 270 паведамленняў з гэтым ключавым словам.

Ключавому слову "Лукашэнка" належыць самыя вялікія лічбавыя паказчыкі інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Больш за ўсё прозвішча дзеючага прэзідэнта з'яўлялася ў стужцы незалежнага агенцтва ў студзені і красавіку – 262 і 245 інфармацыйных паведамленняў адпаведна. Менш за ўсё БелПАН узгадваў прэзідэнта ў лютым – 176 інфармацыйных паведамленняў, што значыць каля 8-9 інфармацыйных паведамленняў кожны працоўны дзень. Cтатыстыка па слове "Лукашэнка" ў абодвух інфармацыйных агенцтвах мела найбольшыя паказчыкі ў студзені і красавіку 2015 года, найменшыя – у чэрвені (БелаПАН) і сакавіку (БелТА). У ва ўсіх месяцах, акрамя сакавіка, дзяржаўнае агенцтва ўзгадвала прэзідэнта часцей за незалежнае.

Інфармацыйныя паведамленні са словам "валюта" з'яўляліся ў стужках інфармагенцтваў у мінулыя паўгады нячаста. У цэлым БелТА выдала навінаў са словам “валюта” больш за БелаПАН – статыстыка з гэтым ключавым словам цалкам на карысць дзяржаўнага інфармагенцтва. У сакавіку як дзяржаўнае, так і недзяржаўнае інфармагенцтва выдала ўсяго 5 паведамленняў з гэтым словам, у чэрвені – 3.  Гэта адзін з найменшых выяўленых паказчыкаў.

Дадзеныя БелТА па колькасці інфармацыйных паведамленняў з ключавым словам "Украіна" маюць вельмі кантрасную дынаміку: ад 190 студзені і 213 у чэрвені да усяго 35 інфармацыйных паведамленняў у сакавіку. Такім чынам, у чэрвені БелТА выдала навінаў з ключавым словам "Укараіна" амаль на 180 больш, чым у сакавіку. Статыстыка БелаПАНа па колькасці паведамленняў з ключавым словам "Украіна" роўная, значных колькасных разыходжанняў пры параўнанні дадзеных за студзень-чэрвень 2015 года не выяўлена.

БелаПАН выдаў больш інфармацыі пра Еўрапейскі Саюз, а БелТА больш пісала пра "стабільнасць". У красавіку, студзені і чэрвені "стабільнасць" з’ўлялася на стужцы дзяржаўнага інфармагенцтва прыкладна 2 разы за працоўны дзень. Менш пра стабільнасць БелТА пісала ў лютым і сакавіку.

БелаПАН таксама ўжывае гэтае слова ў сваіх паведамленнях, але дадзеныя вельмі сціплыя: ад 16 інфармацыйных паведамленняў у маі да 5 – у лютым.  

"Дэмакратыя" – гэтаму ключавому слову належаць найменшыя з выяўленых паказчыкаў за ўсе шэсць месяцаў. Адметна, што ў студзені і БелаПАН, і БелТА ўзгадалі пра дэмкратыю аднолькавую колькасць разоў – 12. Затым дадзеныя разыходзяцца на карысць незалежнага інфармагенцтва.

Высновы

Самую вялікую цікавасць выклікае дынаміка з’яўлення інфармацыйных паведамленняў з ключавымі словамі “Расія” і “Украіна” ў стужцы дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА. Кантраст вельмі вялікі, а правалы ў сакавіку надзвычай выразныя. Гэта прыцягвае ўвагу. Калі агенцтва бярэ пад увагу і пастаянную распрацоўку канкрэтную тэму – як напрыклад, знешнія стасункі з Расіяй і Украінай, – то, як правіла, “на тэме” працуе канкрэтны журналіст ці журналісты, якія рэгулярна выдаюць у эфір актуальную інфармацыю.

Выяўленыя колькасныя разыходжанні сведчаць пра тое, што агенцтва значна больш увагі надала тэме ў лютым і абсалютна згубіла гэтае інфармацыйнае поле ў сакавіку. Пра што гэта сведчыць? Канешне, можна прыгадаць, што ў лютым адбываўся Мінскі саміт, і інфармацыйных нагодаў было шмат. Але, калі б тэма была сапраўды цікавай для агенцтва, то ў сакавіку не было б такой інфармацыйнай нястачы па тэмах, звязаных з Украінай. Гэта гаворыць пра тое, што праца агенцтва пабудаваная не на адзінай нязменнай канцэпцыі, а залежыць ад нейкай старонняй кан’юктуры – магчыма, палітычных ці дзяржаўных трэндаў.

Дарэчы, наступным этапам працы магло б стаць параўнанне палітычных і грамадскіх падзеяў з сабранымі дадзенымі. Гэта дало б больш шырокае ўяўленне пра сувязі паміж медыйнымі гульцамі і грамадска-палітычным жыццём. А таксама паказала б, наколькі агенцтвы набліжаныя ў сваёй працы да рэальнага палітычнага працэсу, ці аб’ектыўныя яны і ці не ўпускаюць важных падзеяў з-пад сваёй увагі.

Статыстыка па слове “валюта” сведчыць пра тое, што навінаў з фінансавага рынку на стужках інфармагенцтваў было няшмат. А гэта ўскосна сведчыць пра тое, што эканамічнай інфармацыі мала ў нашай інфармацыйнай прасторы. Розніца паміж згадваннем ключавых словаў “Расія” і “Еўрапейскі саюз” сведчыць, што ўсходняму накірунку знешняй палітыкі Беларусі інфармагенцтвы надаюць значна больш увагі, чым заходняму.

“Дэмакратыя” і “стабільнасць” – два ключавых словы, замеры па якіх павінны былі паказаць ідэалагізаванасць інфармацыйнага напаўнення стужак агенцтваў. Колькі інфармацыі з ідэйнай скіраванасцю яны змяшчаюць? БелТА значна больш выкарыстоўвае слова “стабільнасць” у сваіх паведамленнях. З падобнай інтэнсіўнасцю БелПАН прадукуе інфармацыйныя паведамленні са словам “дэмакратыя”.

Праца БелаПАН бачыцца як роўная, рытмічная і напоўненая. У той час як у люстэрку БелТА адбіваецца мітуслівая, рваная і кан’юктурная інфармацыйная карціна. Пры такім характары працы можна сказаць, што інфармагенцтвы не з’яўляюцца канкурэнтамі, яны працуюць у розным рытме, кіруюцца рознай унутранай палітыкай, займаюць свае распрацаваныя нішы. Сітуацыю можа змяніць альбо пераменай статусу памянёных медыягульцоў, альбо з’яўляннем новых уплывовых інфармацыйных кампаній і, як вынік, – падвышэннем узроўню канкурэнцыі на беларускім медыярынку.

 

Папярэднія агляды:

Дыягназ - “афіцыёз”. Аналіз асноўных тэмаў беларускіх СМІ за студзень-чэрвень 2015

Тэлебачанне і выбары: каго пакажуць у эфіры?

“Ты куда, сынок, продукты поволок?” ці Пра што піша рэгіянальная прэса (Май 2015)

Беларускае медыяжыццё: біццё сэрца слабое, дыханне няроўнае (Красавік 2015)

Ці ёсць у Беларусі медыятрэнды? (Сакавік 2015)

Люты 2015: як і пра што пісалі і гаварылі ў Беларусі?

Дзяржаўная і недзяржаўная прэса ў Беларусі: асноўныя тэмы і іх асвятленне. Студзень 2015 г.