230 0

Бабруйскія журналісты падтрымалі «Эстафету добрых спраў»

26.09.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сябры ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у Бабруйску далучыліся да прыборкі крэпасці — мясцовага гістарычнага помніка.

За некалькі гадзін працы разам з ініцыятыўнай групай валанцёраў сабралі ды вынеслі каля 50-ці пакункаў смецця.

«Я чытаў пра тое, што ёсць валанцёрская супольнасць, якая ладзіць прыборку тэрыторыі крэпасці. І, канешне, узнікла жаданне падтрымаць гэтую акцыю. Мне б хацелася, каб Бабруйская крэпасць найперш адпавядала свайму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пакуль будынкі знаходзяцца ў вельмі занядбаным стане, і мясцовае кіраўніцтва нічога не робіць, каб нешта змянілася», кажа бабруйскі журналіст, актывіст ГА «БАЖ» Андрэй Шобін.

Бажаўцы спадзяюцца, што калі-небудзь тут змогуць праходзіць экскурсіі, а гэтыя мясціны стануць цэнтрам культурнага жыцця горада.

Каментары